- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З кожным годам адыходзіць усё больш і больш ветэранаў беларускага Супраціўленьня ХХ стагодзьдзя. З тых, хто дзеяў падчас Другой сусьветнай вайны і ў паваеннае дзесяцігодзьдзе, сярод жывых засталіся толькі адзінкі. Але ўжо адзін за адным паміраюць удзельнікі Супраціўленьня 1960-1980-х гадоў. Страты балючыя. Адыйшлі знакавыя постаці, а замены ім, на жаль, не відаць... Пасьля гэтых дзеячоў застаюцца пустыя нішы, якія не запаўняюцца. Пакуль. Ветэраны беларускага нацыянальнага Супраціўленьня так і не дачакаліся прызнаньня іх заслугаў з боку дзяржавы. Ня здолелі арганізаваць нейкага альтэрнатыўнага варыянту і грамадзкія структуры. Так часта ў нас бывае: праекты, спробы (а найчасьцей — бязьдзейнасьць), а рэальных справаў вельмі мала.