- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 2011 годзе зьявілася другая значная праца гісторыка з Варшавы, ураджэнца Валожыншчыны Юрыя Грыбоўскага (Ежы Гжыбоўскага).* Ад папярэдняй яе адрозьнівае ўдвая большы аб’ём ды прэтэнзіі на напісаньне гісторыі “беларускага незалежніцкага руху” ад 1939-га да 1956 году. Ня думайце, што гэта гісторыя беларускага нацыянальнага Супраціву ў акрэсьлены перыяд. Зусім не. Аўтар апісвае пераважна дзейнасьць легальнага нацыянальнага руху на Бацькаўшчыне і на эміграцыі ды яго мары/пляны/спробы здабыцьця незалежнасьці беларускай дзяржавы. У лік удзельнікаў “незалежніцкага руху” патрапілі і дзеячы, якія вялі перамовы з польскім падзем’ем, і байцы 13-га батальёну пры СД. Усё зьмяшалася ў адзін клубок… Але аб усім па парадку.