- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У рэдакцыйным артыкуле апошняга за мінулы год нумару часопіса “Беларускі Рэзыстанс”1 слушна заўважалася, што некаторыя “дасьледчыкі” спрабуюць прадставіць беларускае нацыянальна-вызваленчае паўстаньне 1939 году і спробу стварэньня “Заходне-Беларускай Рэспублікі”* як чарговую акцыю нямецкіх спэцслужбаў. І гэта нягледзячы на тое, што большасьць паўстанцаў былі антыфашыстамі, што рух “меў антыфашысцкі і антыпольскі характар, і па сутнасьці сваёй ня быў антысавецкім”. Мусім прызнаць, што тэма гэтая распрацавана слаба, дакумэнтальная база амаль адсутнічае. Аднак апошнім часам удалося выявіць новыя дакумэнты, якія дазваляюць абвергнуць версію пра, нібыта, пранямецкую арыентацыю верасьнёўскага паўстаньня на заходне-беларускім Палесьсі. (К. Самсонаў, Падрыхтоўка беларускага нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1939 году і нямецкія спэцслужбы, фрагмэнт)