be
Беларускі радны 2/1928

Беларускі радны 2/1928

пярыядычная часопiсь па самаўрадавым справам нашага краю

«Беларускі радны» - часопіс, орган муніцыпалітэтаў, т. зв. самаўрадаў у Заходняй Беларусі. Выдаваўся з 27.11.1927 да 16.2. 1929 у Вільні на беларускай мове. Выходзіў неперыядычна. Рэдактары-выдаўцы Я. Ярош, Т. Вернікоўскі, кіраўнік рэдакцыі Г. Канапацкі. Асвятляў дзейнасць органаў мясцовага самакіравання і адносіны да іх польскага ўрада, сацыяльнае становішча ў Заходняй Беларусі, пісаў пра абавязкі гмінных радных, даходы і выдаткі самаўрадаў, іх барацьбу з п’янствам і інш. Інфармаваў пра стан адраджэння краю, зруйнаванага 1-й сусветнай вайной, пра яго прыродныя багацці і патэнцыяльныя магчымасці, пра дарогі, меліярацыю, урадлівасць глебы, гадоўлю і ўтрыманне розных відаў свойскай жывёлы. Змяшчаў муніцыпальную і тутэйшую (краёвую) хроніку, юрыдычныя парады, матэрыялы па навуцы і тэхніцы. Выйшла 12 нумароў. А. С. Ліс. (крыніца: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, том 1)


        Увесь нумар у адным файле

Каталёг: Kamunikat.org, kataloh_MAB
Пэрыёдыка: Беларускі радны
Выдаўцы і выдавецтвы: Ярош Я.
  • Месца выхаду: Вільня
  • Дата выхаду: 1928-04-02
  • Рэдактар: Ярош Я.
  • Выдавец: Ярош Я.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org