- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Звяртаем увагу чытачоў часопіса на матэрыялы, надрукаваныя ў кастрычніцкім нумары часопіса. Адкрывае яго артыкул вядомага беларускага гісторыка Сяргея Токця "Дэмаграфічныя параметры і структура хатніх гаспадарак маёнтка Скідзель паводле рэвізскага перапісу 1858 года". Аўтар прадстаўляе вынікі свайго даследавання, праведзенага на аснове ўзгаданай крыніцы, чатырох сацыяльных груп, што адносіліся да маёнтка Скідзель: сялян вёсак маёнтка Скідзель, сялян мястэчка Скідзель, мяшчан-яўрэяў мястэчка Скідзель і аднадворцаў Індурскай грамады Гродзенскага павета. У працэсе даследавання навукоўцам была выяўлена спецыфіка дэмаграфічных параметраў і структура сямейных гаспадарак у кожнай з чатырох названых груп.