be
pdf

Беларускі Час 1 (65) 2005

Аналітыка, гісторыя, палітыка, культура. Беларуская газэта ў Амэрыцы

Гэты нумар “Беларускага Часу”, які чытач трымае ў руках, ёсьць новая газэта, якая, аднак, ужо існуе даўно і прайшла доўгі шлях. Задумана яна як беларускае выданьне, што будзе адлюстроўваць старонкі нашай культуры, гісторыі, палітыкі, пытаньні беларускай рэчаіснасьці. Раней газэта выходзіла пад тытулам “Веіагішап Тішез” і саслужыла сваю добрую справу для беларускай эміграцыі і для беларускай культуры. Потым выданьне яе перапынілася і зноў аднавілася ў 2000 годзе (выйшла з таго часу чатыры нумары). Але газэта трапіла ў несумленныя, чужыя рукі. Яна мела вёрстку (склад) падобную, як у менскай газэты “Голас РадзімьГ. Але галоўнае тое, шго газэта зьмяніла накірунак на пралукашыскі і антыадраджэнскі. Мінуў кавалак часу, гіакуль беларусы агледзеліся і выправілі становішча. “Беларускі Час” ня будзе гіаўтараць тэматыку газэты “Беларус”. Плянуецца адлюстроўваць тэмы агульнага беларускага кшталту, прыналежныя да інтарэсаў уаяго беларускага грамадзтва. Мяркуем бліжэйшы нумар прысьвяціць вялікаму пісьменьніку 20-га стагодзьдзя Васілю Уладзімеравічу Быкаву. Потым - гісторыі сучаснага беларускага адраджэньня і анталёгіі новых беларускіх ідэй; факталёгіі беларускага змаганьня за волю, дэмакратыю і незалежнасьць; канцэпцыі нацыянальнай будучыні беларусаў у разрэзе гісторыі ды сучаснасьці і інш. У добры шлях! (Рэдакцыя)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларускі час
Выдаўцы і выдавецтвы: Гарошка Расьціслаў
  • Дата выхаду: 2005-09
  • Рэдактар: Прыгара Галіна
  • Выдавец: Гарошка Расьціслаў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org