- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У вучэбным дапаможніку "Беларускае вершаванне" разглядаецца цэлы шэраг пытанняў, звязаных як з гісторыяй і тэорыяй беларускага верша (верш і проза, верш і паэзія, сістэмы вершавання, віды верша, верлібр і г. д.), так і з функцыянаваннем верша ў сістэме беларускай паэтычнай творчасці ("беларускі верш" В. Дуніна-Марцінкевіча, вершаванне Ф. Багушэвіча, рытмічнае "вядзенне тэмы" ў Янкі Купалы, жанравая своеасаблівасць верша Якуба Коласа, майстэрства Максіма Танка-вершапісца, гіперстрофіка Аркадзя Куляшова, беларускі санетарый, вянок вянкоў санетаў і інш.). Адрасуецца найперш студэнтам-філолагам вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі, якія вывучаюць творчасць беларускіх паэтаў у курсе гісторыі беларускай літаратуры, а таксама пытанні вершазнаўства ў курсе тэарэтыка-літаратурных дысцыплін. Разам з тым ён можа быць выкарыстаны настаўнікамі-славеснікамі і вучнямі сярэдніх школ, ліцэяў і гімназій, а таксама ўсімі, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі і тэорыі беларускага вершанага слова.