- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Князь Канстанцін Астроскі. Палямічная праваслаўная літаратура так расейская, як украінская ды беларуская, сіліцца прадставіць кн. Канстанціна-Васіля Астроскага, як "абаронцу й апору праваслаўя" ў пару Берасьцейскага зьяднаньня 1596 году, хвальшуючы тагачасныя падзеі ды ідэалізуючы асобу кн. Канстанціна-В. Астроскага. Бязумоўна, кн. Астроскі адыграў у тым часе даволі актыўную ролю праціўніка царкоўнага зьяднаньня, але гістарычна важна не ідэалізаваць яго рознай крутнёй і выдумкамі або прамоўчваньнямі нявыгадных фактаў, але паказаць такім, якім ён быў, бо толькі тады мы зможам зрабіць правільныя вывады зь гісторыі, калі яе ня будзем круціць на той ці іншы лад, калі будзем мець уяўленьне аб падзеях ці асобах зусім аб'ектыўна.