- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ужо трэці год у Кракаве працуе беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher, якое не толькі выдае кнігі, але і стварае беларускія настольныя гульні. Галоўная рэдактарка Валянціна Андрэева кажа, што гульні — гэта спосаб вярнуць беларускую мову ў паўсядзённасць.
Яна адзначае, што гульні — дарагія праекты, інвестыцыі ў іх супастаўныя з выданнем некалькіх кніг. Але для выдавецтва гэта важна, бо беларусам у эміграцыі не стае «жывой» мовы.
З галоўным рэдактарам выдавецтва Валянцінай Андрэевай мы пагутарылі пра дзіцячую літаратуру, пра значэнне электроннай кніжкі, пра пазлы і настольныя гульні.