- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Беларуская борць» — часопіс Беларускага кааператыўнага таварыства «Пчала». Выдаваўся са жніўня 1934 да мая 1938 гг. у Вільна на беларускай мове. Рэдактар-выдавец Л. А. Войцік (Зоська Верас). Першыя 5 нумароў надрукаваны на шапірографе, астатнія — друкарскім спосабам. Асноўны кірунак часопіса — папулярызацыя і прапаганда рацыянальных прыёмаў пчалярства. Асвятляў пытанні садоўніцтва, агародніцтва, дробнай жывёлагадоўлі, ветэрынарыі, гігіены і медыцы. Закранаў праблемы беларускай мовы і школьніцтва. На старонках часопіса змешчаны матэрыялы пра мядова-лекарскія зёлкі. вершы і апавяданні, тэматычна звязаныя з пчалярствам, карэспандэнцыі з чужога жыцця і прэсы, пытанні і адказы. меў старонку для жанчын, куток наймалодшых, паштовую скрынку. Абменьваўся матэрыяламі з рускімі, польскімі, украінскімі, чэшскімі і нямецкімі пчалярскімі часопісамі. Рэдакцыя працавала на грамадскіх пачатках, сродкі на паперу і друкаванне ішлі ад падпіскі. Спыніў існаванне з-за фінансавых цяжкасцей. Выйшла 25 нумароў.
   Увесь нумар у адным файле