- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Фінансава-эканамічнае становішча Беларусі працягвае пагаршацца. Прычым незалежныя экспэрты мяркуюць, што афіцыйная статыстыка прыхарошвае сытуацыю. Насамрэч валавы ўнутраны прадукт за студзень ня вырас на 4,2%, як абвесьціў Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат), а зьнізіўся прыкладна на 5%, лічыць незалежны эканаміст Аляксандар Чубрык. Свае разьлікі ён абгрунтаваў у артыкуле, які надрукаваў тыднёвік «Наша Ніва». Падзеньне ж ВУП на 5%, зазначае Чубрык, «ставіць Беларусь у адзін шэраг з праблемнымі краінамі Эўропы. Крызыс зачапіў Беларусь больш, чым Расею, Польшчу ці Летуву». Яшчэ адна выснова аўтара палягае ў тым, што такі значны тэмп скурчваньня гаспадаркі зь вялікай імавернасьцю прывядзе да патрэбы далейшага зьмяншэньня бюджэтных расходаў і новай дэвальвацыі рубля.