- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нечаканасьцю тыдня стала адмена ў апошні момант візыту ў Менск эўракамісара ў пытаньнях замежных сувязяў і палітыкі добрасуседзтва Бэніты Фэрэра-Вальднэр. Раней было анансавана, што яна мае знаходзіцца ў беларускай сталіцы 12—13 сакавіка. Але 11 сакавіка беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка раптоўна вылецеў на перамовы ў Армэнію. У той самы дзень МЗС Беларусі паведаміў пра перанос візыту Фэрэра-Вальднэр на красавік. Сама эўракамісарка патлумачыла, што ёсьць патрэба дадаткова прапрацаваць некаторыя пытаньні зь ліку тых, якія яна зьбіраецца абмеркаваць зь беларускім бокам. Неафіцыйна брусэльскія крыніцы сьцьвярджаюць: візыт быў затарможаны пасьля таго, як зь Менску прыйшоў сыгнал, што сустрэча эўракамісаркі з кіраўніком краіны можа не адбыцца.