- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За дзвярыма нешта пастуквала і бразгатала. Першая фрэйліна прынцэсы з зацікаўленасцю павярнулася на гук і скрывіла тварык — дзверы расчыніліся з неймаверным грукатам. Б’ючы жалезнымі пятамі ў мармуровую падлогу, у залу ўвайшоў рыцар са знятым шаломам. Яго панцыр быў старанна апырсканы нечым чырвоным — магчыма нават, што гэта была кроў. Маляўнічасці карціне дадавала адна дэталь: за сабой рыцар цягнуў вялізную галаву цмока. Галава глуха шаргацела па мармуры ды часам дзіўна парыпвала. Валачыць за сабой цмокаву галаву было нялёгка: фрэйліна бачыла, як напяліся жылы на шыі рыцара і пачырванеў ад напругі ягоны твар. (фрагмент)