- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хуткім часам супрацоўнікі МУС уключаць у масавую дактыласкапію і беларускіх жанчын нібыта для фарміравання нацыянальнай базы дактыласкапічных дадзеных. На працягу 9 месяцаў беларуская міліцыя зняла адбіткі пальцаў больш чым у паловы мужчынскага насельніцтва краіны. Прычынай для правядзення незаконнай масавай дактыласкапіі стаў выбух 4 ліпеня 2008 года ў Менску. Як падкрэслівае «Радыё Свабода», у выніку беспрэцэдэнтнай акцыі міліцыя сабрала мільёны адбіткаў пальцаў, з дапамогай якіх ужо можна ствараць нацыянальны банк дактыласкапічных дадзеных. Кіраўнік упраўлення ўнутраных спраў Фрунзенскага раёна Менска Алег Гайдукевич заявіў, што супрацоўнікі міліцыі возьмуць адбіткі пальцы і ў жанчын.