be

Багдановіч Ірына

Багдановіч Ірына

Нарадзілася 30 красавіка 1956 г. у Лідзе. Беларуская паэтэса і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1978 г. і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі ў 1983 г. Жыве ў Мінску. Выкладае на кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ.

Друкуецца з 1973 г. Сябра СП СССР з 1989 г.

Аўтарка кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1983 г.), «Фрэскі» (1989 г.), «Вялікдзень» (1993 г.), «Сармацкі альбом» (2004 г.), «Прыватныя рымляне» (2006 г.), манаграфій «Янка Купала і рамантызм» (1989 г.), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001 г.).

Перакладае з польскай мовы.

Аўтарка 300 навуковых публікацый.

Багдановіч Ірына. Выданьні

Тэрмапілы 11
pdf

Тэрмапілы 11

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

* Багдановіч Ірына, ТОЙ САМЫ ГОСЬЦЬ * Бензярук Расціслаў, СЛОВА * Буйнюк Юрка, У НОТАХ БОЛЮ * Дашына Ярына, ВОПІСЬ ЖЫЦЦЯ * Друк Галіна, З жывых крыніц народных сказаў * Дубоўка Уладзімір, “Я казаў вам шчырую праўду пра той час” * Каско Алесь, ХВІЛІНЫ АДЧАЮ І ГНЕВУ *... Болей »

Дзеяслоў 14
pdf

Дзеяслоў 14

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Акулін Эдуард, Па дарозе ў рай... * Аскоцкі Валянцін, Супрацьстаяць таталітарызму. Гутарка з Васілём Быкавым * Астравец Сяргей, Жыцьцё ёсьць жыцьцё. Тры эсэ пра тое, што любяць беларусы * Аўчыньнікава Ганна, Сэрца і неба * Багдановіч Ірына, Навабеліцкія талісманы * Барадулін... Болей »

Роднае слова 04(172)2002

Роднае слова 04(172)2002

Штомесячны навуковы і метадычны часопіс

* Багдановіч Ірына, Паэтычны авангард і багема 1920-х гг.: Творчасць Язэпа Пушчы, Тодара Кляшторнага, Уладзіміра Жылкі і іншых * Волкава А., Табе выбіраць! Аголенае сэрца * Гапоненка Ірына, Беларускі іменаслоў перыяду першага беларускага адраджэння: Аўтарскія подпісы і псеўданімы * Давыдава... Болей »

Наша Вера 02(05)1998

Наша Вера 02(05)1998


* Апячонак Францішак, Застаўся толькі букет ружаў... * Багдановіч Ірына, "Вы мне ідэёвы сваяк..." * Бічэль Данута, Вершы * Габрусь Тамара, Святыня незвычайнага лёсу * Грыцкевіч Анатоль, Удзел у Адраджэнні * Дыдзік Уладзімір, Вайна супраць народа і касцёла * Жарнасек Ірына... Болей »

Спадчына 1/1990
djvu

Спадчына 1/1990

часопіс Беларускага фонду культуры і Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі

* Выхоўваць гісторыяй * Алесь Петрашкевіч. «...До основанья, а затем...» * Вадзім Круталевіч. Рыжскі мірны дагавор * Помнік на Буйніцкім полі * Янка Купала. Публіцыстычныя артыкулы 1919—1920 гг. * З дакументаў трыццатага года * Ірына Багдановіч. Летаргія. Верш * Людміла Паўлікава. Магіла паэта. Верш... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Ірына Багдановіч. Паэтка і даследчыца
Багдановіч Ірына, Сцебурака Усевалад, Чарнякевіч Ціхан

ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - паэтка і даследчыца Ірына Багдановіч.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org