- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гісторыі Віктара Івашкевіча ўсё вызначылася аднойчы і назаўжды. Як і ў выпадку з нараджэньнем Беларускай Майстроўні, гэта адбылося трыццаць гадоў таму, і таксама дзякуючы выпадковаму зьбегу абставінаў. Напачатку 1980-х Віктар сьвядома ішоў у палітыку (натуральна, падпольную), а прыйшоў у Майстроўню.... Болей »
Трыццаць гадоў таму на Каляды ў Беларусі нарадзілася першае публічнае аб’яднаньне, але ўсё выглядала так, быццам яно ўзьнікла ніадкуль, на голым месцы. Ніхто Майстроўню наўмысна не задумляў і не ствараў, яна паўстала сама і пачала імкліва пашырацца, гуртуючы вакол беларускай ідэі самых розных людзей.... Болей »
Мая памяць захавала нязвыклы абразок – яшчэ з падлеткавых часоў. У Менску на плошчы, якая тады называлася Цэнтральнай, я бачыў збой маладых людзей, што сьпявалі й танчылі ад захапленьня. Пасярод лета ўпярыў дождж, проста сьцяна дажду! Дзяўчаты і хлопцы паскідалі абутак ды кружылі басанож па калюгах у... Болей »
Трыццаць гадоў таму, калі менскія студэнты стварылі на ўнівэрсытэцкім філфаку Беларускую Майстроўню, адносіны выкладчыкаў да гэтага нефармальнага аб’яднаньня былі розныя. Нехта падтрымліваў, нехта перашкаджаў, а большасьць трымалі нэўтралітэт. Пры гэтым выкладчыкі для нас у тыя часы былі, па-сутнасьці... Болей »
Людзі, якія трыццаць гадоў таму прыходзілі ў Беларускую Майстроўню, былі настолькі розныя паводле характараў і мадэляў паводзінаў, што міжволі ўтваралі сабою праекцыю грамадзтва. Нечым гэта нагадвала папулярную тады ўтопію пра перасяленьне ўсіх сьвядомых беларусаў на няжытлую выспу. Вось сабраліся беларускамоўныя... Болей »
Напэўна ж беларуская ідэя за савецкім часам не ўключала ў сябе нічога такога адмысловага, “толькі для дарослых”, каб прыштампаваць яе: “дзецям да 16-ці ўваход забаронены”. Тым ня менш, пячатка забароны на ёй адчувалася. Нездарма тагачасны дасьціпнік параўнаў беларускую мову з сэксам, маўляў адносіны... Болей »
Можа быць, самым калярытным і ад таго запамінальным пэрсанажам у Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму быў студэнт журналістыкі Алесь Суша. Прынамсі яго майстроўцы згадваюць найчасьцей. Пра асаблівы Сушаў вобраз кажуць і Гэнік Лойка і Сяргей Кныш і Лявон Вольскі. Суша ў Майстроўні быў вельмі яскравы... Болей »
Беларускую Майстроўню трыццаць гадоў таму стваралі студэнты розных менскіх вышэйшых школаў. Можна дапусьціць, што сярод іх, захопленых гісторыяй, культурай і мовай, будзе шмат гісторыкаў. Але гісторыкаў сярод заснавальнікаў не было. Пераважалі мастакі, філёлягі, журналісты, да іх далучаліся матэматыкі... Болей »
Адзін камэнтатар гэтых перадач на сайце Радыё Свабода выказаў сумнеў наконт маіх словаў пра тое, што Беларуская Майстроўня трыццаць гадоў таму была пачаткам грамадзкага руху, які празь дзесяць гадоў прывёў краіну да незалежнасьці. Сапраўды, шмат хто мяркуе, што прычынай нашай незалежнасьці стаў развал... Болей »
Нараджэньне Беларускай Майстроўні я назваў цудам не таму, што хацеў узвысіць ці прыўкрасіць гэтую зьяву, а таму, што не знаходжу ёй рацыянальнага вытлумачэньня – чаму менавіта ў 1980-м годзе менавіта на філфаку БДУ і менавіта гэтыя людзі здавалася б на пустым месцы ажыцьцявілі этапны зрух у нашай гісторыі... Болей »