- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга прысвечана дэкаратыўна-прыкладному мастацтву – аднаму з найбольш пашыраных відаў нацыянальнай культуры Беларусі, які мае глыбокія карані і багатыя мастацкія набыткі. Разглядаюцца асноўныя яго віды: кераміка, дрэваапрацоўка, шкларобства, мастацкі метал, пляценне з прыродных матэрыялаў, мастацкі... Болей »
Чарговы том серыі „Беларусы” прысвечаны аднаму з каштоўнейшых духоўных і мастацкіх здабыткаў беларускага народа – яго вуснапаэтычнай творчасці. Аўтары паказваюць жанравую разнастайнасць і ідэйна-тэматычнае багацце нацыянальнага фальклору, увасабленне ў ім высокіх маральна-этычных ідэалаў і прынцыпаў... Болей »
Том прысвечаны даследаванню праблем гістарычнага развіцця разнастайных форм грамадскіх традыцый беларусаў. З пазіцыі сучаснай этналагічнай навукі асвятляецца дзейнасць сялянскай грамады, развіццё звычаёвага права і судовай сістэмы; раскрываюцца характэрныя рысы грамадскіх форм выкарыстання вольнага часу... Болей »
У кнізе на вялікім фактычным матэрыяле даследаваны асаблівасці развіцця сямейнага ўкладу жыцця ў мінулы і сучасны перыяд. Прааналізаваны ўзаемаадносіны ў сям’і, паказаны ролі гаспадыні, гаспадара, а таксама палажэнне састарэлых людзей у розныя гістарычныя перыяды. Значная ўвага ўдзелена вывучэнню традыцый... Болей »
Том прысвечаны навуковаму аналізу праблем паходжання і этнічнага развіцця беларускага народа, яго вытокаў, каранёў, змен, якія адбываліся ў яго культуры на працягу стагоддзяў. Высвятляюцца этнічныя асаблівасці беларускага народа, яго культурныя сувязі з іншымі народамі, сучасны стан і шляхі далейшага... Болей »
Том прысвечаны аднаму з важнейшых кампанентаў культуры беларусаў – дойлідству. Уперыню комплексна аналізуецца эвалюцыя беларускай архітэктуры на працягу амаль цэлага стагоддзя. Характарызуецца асяроддзе жыцця і тыпы паселішчаў, сакральныя, абарончыя, жылыя і грамадскія збудаванні, гісторыка-стылістычныя... Болей »
У зборніку змяшчаюцца матэрыялы, якія асвятляюць асобныя пытанні беларуска-французкага архівазнаўства, крыніцазнаўства і гістарыяграфіі. Матэрыялы раскрываюць новыя падыходы па праблемах гісторыі архіўнай справы, а таксама айчыннага крыніцазнаўства і гістарыяграфіі. Прызначаецца даследчыкам беларускай... Болей »
Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі аналізуюцца практыка і дакументальныя вынікі Генеральнага межваення Магілёўскага і Полацкага намесніцтваў, вызначаюцца прычыны і абставіны правалу яго на абшары іншых заходніх губерняў Расійскай імперыі ў першый палове ХІХ ст. Разлічана на гісторыкаў, эканамістаў... Болей »
Кніга ўпершыню лаканічна адлюстроўвае сацыяльны ўклад Беларускай губерні часоў Паўла І з уціскам на выясненне прычын голада сялян ў 1800 годзе, у чым абвінавачваліся мясцовыя габрэі. Таксама ўпершыню публікуюцца матэрыялы даследавання гэтай падзеі паэтам і сенатарам Г.Р.Дзержавіным, якія з’ўляюцца ілюстрацыяй... Болей »
У кнізе прадстаўлены кароткія звесткі пра 232 фармаванні расійскай арміі з 1772 да 1 сакавіка 1918 г., якія мелі назву паводле беларускай тапаграфіі і тапаніміцы, з указаннем войнаў, у якіх яны прымалі ўдзел, і калектыўных узнагарод. Кніга прызначана ваенным гісторыкам і музейным працаўнікам, якія займаюцца... Болей »