be

Навіны

Яшчэ адзін раман Філіпенкі цяпер даступны па-беларуску
2025-01-10 21:32
Яшчэ адзін раман Філіпенкі цяпер даступны па-беларуску
Выдавецтва Gutenberg, якое раней анансавала выхад раману Сашы Філіпенкі “Чырвоны крыж” у перакладзе на беларускую мову, апублівакала фота з надрукаванымі кнігамі ў сваім інстаграме.Неўзабаве мае з’явіцца падрабязная інфармацыя, дзе і як купіць пераклад. Сачыце за сацсеткамі і сайтам выдавецтва....
Таццяна Нядбай: Заява пра мову варожасці ў Літве — жэст салідарнасці
2025-01-10 21:22
Таццяна Нядбай: Заява пра мову варожасці ў Літве — жэст салідарнасці
Беларускія праваабаронцы выступілі з заявай аб недапушчальнасці выкарыстання мовы варожасці і праяваў нацыянальнай нецярпімасці. У дакуменце змяшчаецца заклік да літоўскіх уладаў правесці ўважлівае расследаванне інцыдэнтаў, звязаных з дыскрымінацыяй, а таксама прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Сумесную...
Бахарэвіч выйдзе па-шведску ў перакладзе Эрыксана
2025-01-10 21:10
Бахарэвіч выйдзе па-шведску ў перакладзе Эрыксана
Раман Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі” мае выйсці ў перакладзе на шведскую мову ў сакавіку 2025 году. Такой навіной пісьменнік падзяліўся ў Facebook са спасылкай на стакогольмскае выдавецтва Ersatz.Пераклад здзейсніў Стэфан Эрыксан, колішні амбасадар Швецыі ў Беларусі.Анатацыя на сайце выдавецтва...
Не скарылася перад выпрабаваннем і па-новаму ўспрыняла жыццё
2025-01-09 21:47
Не скарылася перад выпрабаваннем і па-новаму ўспрыняла жыццё
Кацярына Ваданосава – беларуская спявачка, паэтка, музыкантка і рэканструктарка традыцыйных і гістарычных беларускіх строяў і тэкстыльных тэхнік. Таленавітая  асоба, якая мужна ўспрыняла сваю цяжкую хваробу, не скарылася перад выпрабаваннем і па-новаму ўспрыняла сваё жыццё. Гаворыць Кацярына Ваданосава:– ...
Добрая навіна! Цяпер Kamunikat мае аплікацыю для праслухоўвання аўдыёкніг на iPhone
2025-01-09 20:53
Добрая навіна! Цяпер Kamunikat мае аплікацыю для праслухоўвання аўдыёкніг на iPhone
У 2025 годзе Kamunikat працягвае радаваць аматараў беларускай літаратуры харошымі навінамі! Пры дапамозе добрых людзей у нас з'явілася аплікацыя для праслухоўвання аўдыёкніг праз iPhone!!! І яна без абмежаванняў працуе ў тым ліку ў Беларусі.Праграму можна загрузіць з AppStore і атрымліваць задавальненне...
Георгій Рой: салідарнасць і ўзаемападтрымка — у гэтым наша нацыянальная ідэя
2025-01-09 18:26
Георгій Рой: салідарнасць і ўзаемападтрымка — у гэтым наша нацыянальная ідэя
У эфіры Еўрарадыё — святар беларускага прыходу Канстантынопальскага патрыярхату ў Літве протаіерэй Георгій Рой.Сёння беларускае грамадства апынулася ў сітуацыі, калі дзве яго часткі назапашваюць розны жыццёвы досвед. І калі сітуацыя зменіцца і тыя, хто быў вымушаны выехаць з краіны, зможа вярнуцца на...
Пабачыла свет кніга вершаў Марыі Мартысевіч
2025-01-08 18:03
Пабачыла свет кніга вершаў Марыі Мартысевіч
У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk выйшла першая кніга 2025 году. Ёй стаў зборнік вершаў паэткі Марыі Мартысевіч “Хагі Вагі”.У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя аўтаркай у 2020—2023 гадах. Мастацкае аздабленне — Кацярына Забела.Нагадаем, што ў выдавецтва hochroth Minsk летась з’явіўся сайт — minsk.hochroth.eu....
Болей »
ARCHE 03(32)2004
pdf

ARCHE 03(32)2004

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Тэма нумара — Полацак. Яго цэнтральная — паэтычная анталёгія "Полацак і палачане ў беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя". Таксама сярод аўтараў нумару — Алег Латышонак "Доўгае вяртаньне ў Полацак", Вітаўт Кіпель "Полацак у фармаваньні беларускага нацыянальнага сьветагляду", Сяргей Шыдлоўскі "Зьбіраньне Полацку... Болей »

ARCHE 04(38)2005
pdf

ARCHE 04(38)2005

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У гэтым нумары: рэцэнзія Віталя Сіліцкага на кнігу Аляксандра Фядуты "Лукашенко. Политическая биография" пад назвай "Недапісаная гісторыя, неканчатковы дыягназ", аналітыка Нярус Пракявічуса "Дыскурс прапаганды газэты «Советская Белоруссия»", агляд Андрэя Казакевіча "Суперновая сучаснасць: Рэклама сістэмы... Болей »

ARCHE 01(15)2001
pdf

ARCHE 01(15)2001

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У гэтым нумары: крытычны артыкул Юрася Лаўрыка "Найбольшае інтэлектуальнае ашуканства" (аглядаеецца выданне Алена Яскевіч. Абранне вечнасці: універсалізм традыцыі і гістарызм сучаснасці. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999), аналітычныя артыкулы Валера Булгакава "Ідэалёгія лукашэнкаўскага рэжыму" і Збігнева... Болей »

Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах

Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах


Гэтае выданьне, прысьвечанае гісторыі антыбальшавіцкага паўстаньня 1920 г. на Случчыне, уключае дакумэнтальныя матар'ялы з архіваў Беларусі, Літвы, Польшчы, Расеі, прэсавыя паведамленьні, ўспаміны ўдзельнікаў, а таксама дакумэнты з архіваў КДБ. Многія матар'ялы друкуюцца ўпершыню. Кніга дае шырокую панараму... Болей »

Народная Воля 169-170/2008
pdf

Народная Воля 169-170/2008


Минск вывесил зеленый флаг. Впервые с визитом в Беларуси побывал Муаммар Каддафи. "Брат Муаммар, только что мы договорились об основных направлениях сотрудничества..." - такой необычной фразой, ретранслированной всеми нацио­нальными телеканалами, Александр Лукашенко завершил офи­циальные переговоры с... Болей »

Народная Воля 167-168/2008
pdf

Народная Воля 167-168/2008


Мы чуем іх галасы -галасы нашага сумлення Кожны год "Дзяды" ў Курапатах - падзея вельмі хвалюючая, вельмі значная для душы. Кожны год у жалобнага дня, калі па даўняй народнай традыцыі ўшаноўваецца памяць продкаў, пры знешнім, на першы погляд, падабенстве свая адметнасць. І гэтым разам 2 лістапада, калі... Болей »

Вольная Серабранка 06
pdf

Вольная Серабранка 06

Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданьне

Рытуал галасавання. 28 верасня серабранскі дэсант удзельнічаў у назіранні за выбарамі ў Ясенінскай акрузе № 100, дзе балатавалася сябра Сойму ПБНФ Валянціна Свяцкая. На выбарчым пункце № 294, у сярэдняй школе на праспекце Любімава, дзе выпала назіраць мне і Арцёму Ляву, верхаводзіў дырэктар школы Уладзімір... Болей »

11 пытаньняў аб праваслаўнай веры і Царкве
pdf

11 пытаньняў аб праваслаўнай веры і Царкве


Заплятнюк Яўген

Шмат часу прайшло з таго моманту, калі я атрымаў ліст ад аднаго нашага вертуальнага сябра, чытача “Прасфоры”. Пытаньня, якія ўзьнімаў брат падаліся мне досыць сур’езнымі, каб адказваць на іх абы як. Таму сёньня, маючы час і натхненьня, я б жадаў пазнаёміць усіх сваіх гасьцёў з нейкімі маімі нататкамі... Болей »

Чын дванаццаці псальмаў
pdf

Чын дванаццаці псальмаў

які сьпявалі вялебныя айцы пустэльныя ў дні і ў ночы, які успамінаецца ў кнігах бацькоўскіх і ў жыцьцяпісах і мучэньнях шматлікіх сьвятых, і які прынесены ад Сьвятой гары звышгодным Дасыфеям, архімандрытам Пячорскім

Дабрашчасны, каму дараваны злачынствы, і чые грахі адшкадаваныя, дабрашчасны той, каму Гасподзь грахоў не залічыць, і ў чыім духу хітрыны няма! Калі я маўчаў, састарэлі косткі мае ад штодзённага стогну майго, бо дзень і ноч нада мною рука Твая цяжкая; зьнікла сьвежасьць мая, як у летнюю сушу. Але Я адкрыў... Болей »

Таямніца алееасьвячэньня
pdf

Таямніца алееасьвячэньня


У царкве альбо доме хворага рыхтуецца столік, накрыты чыстым абрусом. На яго ставяць місу з пшаніцай, а на пшаніцу – пустую лампаду. У пшаніцу вакол лампады ўстаўляюць сьвечкі і памазкі – па ліку сьвятароў, якія будуць браць удзел у алеепамазаньні1. Кладуць таксама сьвятое Эвангельле, крыж і ставяць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org