- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэма крызісу, у пастку якога трапіла маладая і квітнеючая беларуская дзяржава, надзвычай зашмальцаваная. У сеціве і на старонках папяровых СМІ штодня зьяўляюцца публікацыі па праблематыцы глябальнай эканамічнай рэцэсіі, якая рыкашэтам ударыла і па нас. Настроі матэрыялаў істотна вар’ююцца ў залежнасьці ад палітычных поглядаў аўтараў: ад суіцыдальна-пэсымістычных (нам усім гамон!) да ружова-наіўных (крызіс – новы шанец). Падаецца, абодва падыходы збольшага прадыктаваныя лёгікай мэтазгоднасьці: што ад аўтараў чакае чытач, тое і адлюстроўваецца ў аналітыцы.