- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Эўрапейскі марш» 14 кастрычніка 2007 г. стаўся цудоўнай ілюстрацыяй некалькіх істотных трэндаў, якія назіраліся ў разьвіцьці беларускага моладзевага руху цягам апошняга году. Як і падчас усіх апошніх дэманстрацый, моладзь склала абсалютную большасьць удзельнікаў. Як і ў сакавіку 2006 г., моладзь паводзіла сябе больш рашуча і, насуперак рашэньню арганізатараў маршу ісьці дазволеным уладамі маршрутам, рушыла асобнай калёнай па цэнтральным праспэкце гораду. Такія дзеяньні зрабілі марш больш эфэктным, але практычна не паўплывалі на ягоную хаду і вынікі. Ізноў актыўная моладзь расчаравалася ў апазыцыйных лідэрах, якія, у сваю чаргу, спадзяваліся, што сотні тысячаў, а ня некалькі соцень прадстаўнікоў новага пакаленьня выйдуць на вуліцы ў знак падтрымкі праэўрапейскіх і дэмакратычных ідэяў. (І. Віданава, Апантаныя надзеяй: Беларуская моладзь пасьля выбараў 2006 г., фрагмэнт)