- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Канец траўня – пераходны час, нібы масток у лета. Мы з лёгкім пачуццём адпускаем вясну і прадчуваем летнюю пару, каб слухаць спевы птушак, марыць, любавацца прыродай... Мы прапануем прайсці гэты масток у кампаніі з ALOVAK: прагуляцца са стваральніцамі дзіцячага адзення, захапіць з сабой заснавальніка школы каліграфіі, пачаставацца карысным смузі, набраць цэлыя заплечнікі кары, натхніцца сучасным дызайнам і народнымі традыцыямі... У гэтым нумары вы знойдзеце шмат практычнай інфармацыі – чытання хопіць надоўга! Нашаму часопісу ў красавіку споўніўся адзін год. Мы дзякуем чытачам, аўтарам, героям – за тое, што былі з намі ўвесь гэты час, падтрымлівалі і пісалі цёплыя лісты, натхнялі і верылі ў нас! Абяцаем, што будзем адкрываць новыя гарызонты – разам з вамі.