be

Навіны

«Хачу, каб праз маю кнігу людзі за мяжой даведаліся пра Беларусь». Этнамузыколаг Вольга Барышнікава напісала кнігу пра музычны фальклор старавераў
2024-11-02 16:08
«Хачу, каб праз маю кнігу людзі за мяжой даведаліся пра Беларусь». Этнамузыколаг Вольга Барышнікава напісала кнігу пра музычны фальклор старавераў
Кніга пад назвай «І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў Паўночна-Заходняй Беларусі» выйдзе напрыканцы 2024 года ў беларускім выдавецтве «Skaryna Press». Музычны фальклор беларускіх старавераў упершыню стаў аб’ектам спецыяльнага этнамузыкалагічнага даследавання.Хто такія стараверы, адкуль яны...
Стала вядома, калі ўручаць Прэмію Гедройця
2024-11-01 20:58
Стала вядома, калі ўручаць Прэмію Гедройця
Цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску (Польшча) 26 лістапада. Журы назаве тры найлепшыя кнігі за 2023 год, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы. Таксама 25 і 26 лістапада ў Гданьску пройдуць сустрэчы з беларускімі аўтаркамі і аўтарамі, выстава, кніжны кірмаш...
Аліна Нагорная выдала кнігу для дзяцей
2024-11-01 20:35
Аліна Нагорная выдала кнігу для дзяцей
Праваабаронца і папулярызатарка беларускай мовы, аўтарка кнігі «Мова 404» Аліна Нагорная выдала новую кнігу. Гэтым разам для дзяцей. Кніга мае назву «У Слуцку на машыне часу».Гэта гісторыя пра двух хлопчыкаў, якія вандруюць па Слуцку на машыне часу. У падарожжы іх чакаюць цікавыя прыгоды, вядомыя асобы...
«(Не)расстраляных» можна набыць у інтэрнэт-кнігарні Kamunikat.shop
2024-11-01 20:20
«(Не)расстраляных» можна набыць у інтэрнэт-кнігарні Kamunikat.shop
Творы рэпрэсаваных беларускіх літаратараў зазвычай выдаюцца невялікімі накладамі і хутка становяцца рарытэтамі. Фонд «Камунікат» нядаўна перавыдаў кнігу «(Не)расстраляныя»  і яе можна замовіць у любую кропку свету ў нашай інтэрнэт-кнігарні kamunikat.shop.Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца...
Салодкае самагубства пісьменніцтва. “Адкуль бяруцца кнігі” з Альгердам Бахарэвічам
2024-11-01 20:15
Салодкае самагубства пісьменніцтва. “Адкуль бяруцца кнігі” з Альгердам Бахарэвічам
Шлях ад панка да літаратурнага аўтарытэта лёгка кладзецца ў асабісты лёс аднаго з найбольш значных ды спрэчных герояў (пост)сучаснага белліту. Спачатку — дзёрзкі дэнс і шалёная энергетыка, далей — канцэптуальны выклік і сістэмны нонканфармізм, потым — паслядоўная адбудова ўласнай медыйнасці, далей —...
“Чырвоны крыж” Філіпенкі выйдзе па-беларуску
2024-11-01 18:18
“Чырвоны крыж” Філіпенкі выйдзе па-беларуску
У студзені на беларускай мове ў выдавецтве Gutenberg мае выйсці раман “Чырвоны крыж” Сашы Філіпенкі. Цяпер адкрытая перадзамова на сайце gutenbergpublisher.eu.Раней у 2024 годзе Gutenberg Publisher выпусціла ў беларускіх перакладах два іншыя раманы Сашы Філіпенкі: “Былы сын” і “Крэмулятар”.Сам аўтар...
Трое вядучых акцёраў звольненыя з РТБД пасля затрымання
2024-11-01 12:08
Трое вядучых акцёраў звольненыя з РТБД пасля затрымання
Па інфармацыі, якую «Наша Ніва» атрымала з некалькіх крыніц з тэатральнага кола, акцёраў РТБД, якіх раней затрымлівалі на суткі, звольнілі з тэатра. Яшчэ ў абед 31 кастрычніка ў раздзеле «Асобы» віселі партфоліа акцёраў Максіма Брагінца, Змітра Давідовіча і Арцёма Курэня, але цяпер іх адтуль прыбралі.На...
Болей »
Ніва 2007/06 (2648)
pdf

Ніва 2007/06 (2648)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У 23 нумары „Нівы” ад 05.06. 2005 г. пісаў я пра стан занядбаных і забытых могілак у Дубінах. Артыкул адначасова быў вопісам стану могілак, яго выгляду і гістарычных каштоўнасцей, а таксама заклікам да іх упарадкавання. На заклік адгукнуліся нямногія, аднак моладзь не падвяла. Нягледзячы на нешматлікасць... Болей »

Ніва 2007/05 (2647)
pdf

Ніва 2007/05 (2647)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У леташнім выданні конкурсу, арганізаванага Падляшскай ваяводскай управай „На найлепш захаваны помнік вясковага драўлянага будаўніцтва ў Падляшскім ваяводстве” першую прэмію здабыла „Сцяпанава гаспадарка” Сцяпана Чабая з Новаберазова. Стаяць на ягоным падворку дом драўляны і хлявы з 1863 г. ды драўляная... Болей »

Ніва 2007/04 (2646)
pdf

Ніва 2007/04 (2646)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Выбары ў мясцовыя саветы на Беларусі закончыліся. Дэпутацкія крэслы размеркаваныя і занятыя. Як у тэатры — згодна з купленымі заранёў білетамі. Апазіцыя распавядае пра ўціск на сваіх кандыдатаў і фальсіфікацыі. Улада пра выбары гаворыць мала. Ёсць, маўляў, справы важнейшыя. Гэта расійскі газ ды нафта... Болей »

Ніва 2007/03 (2645)
pdf

Ніва 2007/03 (2645)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі не бачыць пакуль што магчымасці прафінансаваць такія мерапрыемствы як Фестываль беларускай культуры, фолькавыя сустрэчы „Музычныя дыялогі над Бугам” у Мельніку ці пятнаццатае выданне Фестывалю Беласток — Гродна. Усе яны лічыліся з вядучымі праектамі, рэалізаванымі... Болей »

Ніва 2007/02 (2644)
pdf

Ніва 2007/02 (2644)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Гацькі — невялікая мясцовасць непадалёк Бельска, якую складаюць тыповая беларуская вёска ды адзін жылы корпус, што астаўся ад дзяржаўнай аграрнай гаспадаркі, якая тут была ў часы так званага сацыялізму. Агулам у Гацьках цяпер пражывае шэсцьдзесят сем’яў, калі ўлічваць дзесяць адзінокіх асоб. Усіх жыхароў... Болей »

Ніва 2007/01 (2643)
pdf

Ніва 2007/01 (2643)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У рамках праекта „Песні, танцы і абрады беларусаў Бельшчыны” Музей малой айчыны ў Студзіводах 21 снежня 2006 г. наладзіў калядную вечарыну ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім, які выступіў суарганізатарам мерапрыемства. Старэйшы склад калектыву „Жэмэрва” запрэзентаваў... Болей »

Навіны для Беларусі 07
pdf

Навіны для Беларусі 07


Старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Богдан Кліх: Амністыя ў ліпені стане тэстам палітычнай волі беларускага кіраўніцтва Інтэрв’ю са старшынём дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Богданам Кліхам (серыя: Еўрапейская палітыка ў асобах) Для Богдана Кліха не цяжка пачаць ранак... Болей »

Навіны для Беларусі 06
pdf

Навіны для Беларусі 06


Адмысловы дакладчык ААН па Беларусі Адрыян Севярын: Я заўсёды правяраю, пасля пераправяраю, а потым ізноў правяраю Інтэрв’ю з адмысловым дакладчыкам па Беларусі ў Радзе па правах чалавека ААН Адрыянам Севярынам (серыя: Еўрапейская палітыка ў асобах) Адрыян Севярын – чалавек надзвычай красамоўны, але... Болей »

Навіны для Беларусі 05
pdf

Навіны для Беларусі 05


Дрэздэн па-беларуску: “Офіс за дэмакратычную Беларусь” падтрымлівае ў студэнтаў Дрэздэнскага тэхнічнага універсітэта цікавасць да нашай краіны. Інстытут славістыкі Тэхнічнага універсітэта ў Дрэздэне – гэта месца, дзе пад адным дахам рэпрэзентаваная, бадай, уся славянская цывілізацыя. Акцэнт, аднак, робіцца... Болей »

Навіны для Беларусі 04
pdf

Навіны для Беларусі 04


Старшыня прадстаўніцтва Еўракамісіі Іен Боўг : Нашыя стасункі не могуць не палепшыцца Інтэрв’ю са старшынём прадстаўніцтва Еўракамісіі Іенам Боўгам (серыя: Еўрапейская палітыка ў асобах) Спадар пасол, ці магчыма казаць пра тое, што стасункі паміж Бруселем і Мінскам наладжваюцца, і што Беларусь робіць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org