- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гаварыць адным голасам. Размова з паслом Сейма Рэчы Паспалітай Сяргеем ПЛЕВАМ. — У апошні час многа шуму ў Польшчы выклікаў праект закона аб раздзяржаўленні кватэр і зямлі, г.зв. ustawa uwlaszczeniowa. Вам, спадар пасол, як члену сеймавай Камісіі п.с. будаўніцтва, да таго ж сялянскага роду, гэтая праблема... Болей »
Пад Комплексам прафесійных школ у Гайнаўцы зараілася ад паноў у блакітных кашулях і рабых палявых формах. Вялізная нямецкая аўчарка нервова кідалася між дзверкамі цеснага паліцыйнага „Фіата”; яе нудная морда ажыўлялася крыху, калі ўбачыла дзяцей. А дзяцей, моладзі таксама не было мала сярод чакаючых... Болей »
Найчасцей пішам пра юбілеі людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, змагаліся за незалежнасць Бацькаўшчыны і вызваленне народа ад чужога прыгнёту. Аднак у гісторыі Беларусі было таксама шмат асоб, якіх цяжка нават залічыць да чалавечага гатунку. Несумненна такім быў Лаўрэнцій... Болей »
Зараз пасля смерці Ежы Гедройца ўсе сродкі масавай інфармацыі ў Польшчы прадставілі кароткую біяграфію славутага рэдактара парыжскай „Культуры”. Усе пачыналі інфармацыю з таго, што нарадзіўся ён 27 ліпеня 1906 г. у нейкім Minsku Litewskim. Гаворка ідзе пра Мінск, які сёння з’яўляецца сталіцай Беларусі.... Болей »
Мінула 120 гадоў з дня нараджэння і 45 з дня смерці нашага вялікага земляка Івана Краскоўскага. У „Ніве” пісалі пра яго Мікола Гайдук і Алег Латышонак. Сёння з нагоды юбілею яго нараджэння варта ўспомніць імя выдатнага чалавека, якога выдала Беластоцкая зямля. Нарадзіўся ён 26 чэрвеня 1880 г. у Дубічах-Царкоўных... Болей »
Напярэдадні новага навучальнага года ў Гродне на плошчы Леніна, насупраць гарадскога выканаўчага камітэта распачаў сваю працу так званы школьны базар. У расстаўленых перад велізарным помнікам правадыру камуністаў Леніну гандлёвых палатках прадаюцца сшыткі, дзённікі, атласы, падручнікі, карацей усё, што... Болей »
Праваслаўная царква ў Польшчы святкаванні 2000-годдзя хрысціянства сумясціла са святам Праабражэння Гасподняга, якое адзначалася на Святой Гары Грабарцы 18 і 19 жніўня г.г. Па ініцыятыве мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы 2000-гадовы юбілей быў спалучаны з атрыманнем копіі цудатворнай іконы... Болей »
Галоўнай палітычнай тэмай на Беларусі зараз з’яўляюцца будучыя выбары ў лукашэнкаўскую „палату”, ці як гавораць улады — у „парламент”. Апошнім вельмі хочацца, каб выбары былі прызнаны легітымнымі цывілізаваным светам, і як наступства гэтаму быў прызнаны „парламент” і ўсе рашэнні ім прынятыя. Для гэтага... Болей »
Мінае 110 гадавіна з дня нараджэння Міхася Арла, паэта і публіцыста, якому вайна не дазволіла поўнасцю праявіць літаратурны талент. Нарадзіўся ён у Гарадку Беластоцкага павета і ў сапраўднасці называўся Сцяпан Пятэльскі. Міхась Арол гэта яго літаратурны псеўданім. У Гарадку, дарэчы, ушаноўваюць памяць... Болей »
28 ліпеня адкрыццём могільніка ў Катыні палякі ўшанавалі памяць сваіх афіцэраў, памардаваных саветамі ў 1940 г. Беларусаў-афіцэраў у польскай арміі было няшмат. Улады ІІ Рэчы Паспалітай вялі палітыку, якая абмяжоўвала непалякам доступ да працы ў адміністрацыі, паліцыі і арміі. Таму і сярод расстраляных... Болей »