Зуёнак Васіль

Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці.

Нарадзіўся Зуёнак у в. Мачулішча Крупскага (былога Халопеніцкага) раёна ў сялянскай сям'і. Невясёлае жыццё было ў дзяцей вайны: горкае, трагічнае, галоднае і халоднае. Пасля вызвалення Беларусі ў вёсцы адкрылася пачатковая школа, і Васіля з першага класа адразу перавялі ў другі. Ён з пяці гадоў навучыўся чытаць і нават "друкаваў" пісьмы брату, які ваяваў на фінскім фронце, а яшчэ пісаў вершы. У дзяцінстве бывае такі перыяд, калі выразна праяўляецца мастацкасць, калі свет асвойваецца не толькі фізічна, але і мастацкім чуццём: словам, малюнкамі, гукамі музыкі.

У Васіля Зуёнка імкненне зафіксаваць моманты жыцця рыфмаванымі радкамі засталося назаўжды, хаця тады ён і сам не ўсведамляў, што гэта захапленне вырасце ў сапраўдную творчасць. Пасля сямігодкі Зуёнак паступіў у Барысаўскае педвучылішча, скончыў яго і стаў настаўнікам пачатковых класаў. Але ніводнага дня яму не ўдалося папрацаваць, таму што дыплом выдатніка дазваляў адразу паступаць ва універсітэт, што юнак і зрабіў. Там жа, у Барысаве, у раённай газеце, былі надрукаваны яго першыя творы. Пасля універсітэта Зуёнак працаваў у рэдакцыі газеты "Піянер Беларусі", быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць", галоўным рэдактарам "Бярозкі". З 1982 г. - сакратар, з 1989 - першы сакратар, а з 1990 па 1998 гг. - старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У рэспубліканскім друку Васіль Зуёнак выступіў у 1954 г.

Пазней ён выдаў першы паэтычны зборнік для дзяцей "Вясёлы калаўрот" (1965), а праз год стаў членам Саюза пісьменнікаў БССР і аўтарам кнігі лірыкі "Крэсіва" (1966). Яго вершы - някідкія, некрыклівыя, пазбаўленыя знешняй акрасы, - прываблівалі чытачоў лірызмам, удумлівай мудрасцю, а лепшыя з іх былі сабраны ў кнізе выбранага "Жніўны дзень" (1985), а таксама ў зборніках: "Вызначэнне" (1987), "Лета трывожных дажджоў" (1990), "Чорная лесвіца" (1992), "Пісьмы з гэтага свету" (1995). Васіль Зуёнак паспяхова працуе і ў эпічным жанры. Яго паэмы "Прыцягненне" (1979), "Лукам'е" (1984), "Падарожжа вакол двара" (1992) і іншыя - маштабныя лірыка-эпічныя палотны, здольныя вытрымаць канкурэнцыю з раманам. Нездарма за паэму "Маўчанне травы" паэт быў у 1982 г. узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй імя Янкі Купалы, а яшчэ раней за паэму "Сяліба" - прэміяй камсамола Беларусі (1974). У вершах і паэмах Зуёнка знайшлі глыбокае асэнсаванне наш складаны век, гісторыя і жыццё сучаснікаў, суровая памяць вайны, узаемасувязі асобы, прырода і грамадства, мараль і этыка, праблема дзяржаўнасці і духоўных традыцый.

Васіль Васілевіч ніколі не развітваўся з дзяцінствам. Пачынаючы з "Вясёлага калаўрота" творы для дзяцей занялі значнае месца ў паэзіі Зуёнка. Яго зборнікі "Жылі-былі пад вадой", "Сонечны клубочак", "Будзем сілы набірацца", "Шапка-ўсёвідзімка", "Хата, поўная гасцей", "Бадзірог", "Па ельнічку, па бярэзнічку…" прыйшлі з чароўнага дзяцінства, святло якога застаецца з чалавекам на ўсё жыццё. Застаецца не толькі ўвасобленым у вершах, але і ў кнігах нарысаў і замалёвак для дзяцей "Любіць прыроду - любіць Радзіму" (1962), "Працай славіцца чалавек" (1963). Вершы паэта перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, славацкую і іншыя мовы: яго лірычныя радкі сцвярджаюць разумную місію чалавека на Зямлі.

Крыніца: Нацыянальная Бібліятэка Беларусі

 

Зуёнак Васіль :: Выданьні

Зуёнак Васіль, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Зуёнак Васіль

У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка (н. 1935), паэма «Маўчанне травы» (адна з пяці паэм кнігі «Пяцірэчча»), а таксама празаічныя элегіі, эсэ, эцюды і літаратурна-крытычныя артыкулы. Пяцьдзесят пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »


Зуёнак Васіль, Паміж небам і зямлёй

Паміж небам і зямлёй

літаратурна-лінгвістычныя эсэ, эцюды, падарожныя нататкі

Зуёнак Васіль

Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Плевіча, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этым... Болей »


Зуёнак Васіль, Пяцірэчча

Пяцірэчча

Кніга паэм

Зуёнак Васіль

Другі том выбраных твораў Васіля Зуёнка склалі паэмы «Агонь і сонца», «Маўчанне травы», «Падарожжа вакол двара». У творах ажывае кардыяграма пачуццяў і дум чалавека, сэрца якога засведчыла парыванні, узлёты і падзенні, цішыню і землятрусы нашага часу. Болей »


Зуёнак Васіль, Гронка цішыні

Гронка цішыні

Выбраныя творы

Зуёнак Васіль

У кнізе выбраных вершаў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіля Зуёнка ажывае кардыяграма пачуццяў і дум чалавека, сэрца якога засведчыла парыванні, уэлёты і падзенні, цішыню і землятрусы нашага часу. Болей »


Зуёнак Васіль, Па ельнічку, па бярэзнічку...

Па ельнічку, па бярэзнічку...

беларускія грыбы ў вершахі малюнках

Зуёнак Васіль

Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці. Болей »


Зуёнак Васіль, Бадзірог

Бадзірог

карагод вясёлыхпрыгод - і рыфмаў звязаных, і проста расказаных

Зуёнак Васіль

Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці. Болей »


Зуёнак Васіль, Пісьмы з гэтага свету

Пісьмы з гэтага свету

Вершы

Зуёнак Васіль

Напэўна ж, нечаканым, сенсацыйным было б вызначэнне: «Пісьмы з таго свету»... А з гэтага? З нашага, будзённага, мітуслівага, няпэўнага, задыханага? О, колькі тут узнікае — невытлумачальнага здаровым сэнсам, ірацыянальнага,— бывае: тэатр абсурду, дый годзе... Старонкі новай кнігі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка, паэтычна засведчаныя ў гэтых «пісьмах», нясуць чытачу знак часу, пакліканы да жыцця пошукам ... Болей »


Зуёнак Васіль, Чорная лесвіца

Чорная лесвіца

Вершы, паэма

Зуёнак Васіль

Чорная рэчка Пушкіна — чорная лесвіца Янкі Купалы — чорныя прыступкі лёсу. Яны вядуць у глыбіні нашай трагічнай гісторыі. Новая кніга Васіля Зуёнка прасякнута трагедыйным пафасам, паслячарнобыльскай трывогаю. Болей »


Зуёнак Васіль, Лета трывожных дажджоў

Лета трывожных дажджоў

Вершы

Зуёнак Васіль

Лірычнае пранікненне ў духоўны свет чалавека, яго імкненне да ідэалу, акрэсленаму гістарычным мінулым, стварэннем сучаснага і марай пра будучыню, роздум пра жыццё, пра лёс роднай зямлі, голас у абарону прыроды, гарачы заклік да захавання і памнажэння духоўных скарбаў народа, што створаны на працягу вякоў і ўслаўлены ў яго слове і песні,— усё гэта складае аснову новай паэтычнай кнігі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы 1 прэм... Болей »


Зуёнак Васіль, Вызначэнне

Вызначэнне

Вершы

Зуёнак Васіль

У новую паэтычную кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Васіля Зуёнка ўвайшлі вершы пра нашага сучасніка,— чалавека-працаўніка, закаханага ў сваю зямлю, у яе прыгажосць, чалавека сціплага і душэўна шчодрага. Лірычны герой паэта глядзіць у сённяшні дзень вачамі памяці, вачамі перажытага народам у гады суровых выпрабаванняў, і таму ён у адказе за будучыню, за мір на зямлі. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-6]   Наступная   Апошняя