Запруднік Янка

Янка Запруднік (па-ангельску: Jan Zaprudnik, сапраўднае імя Сяргей Вільчыцкі, нар. 1926) — беларуска-амэрыканскі гісторык і публіцыст, адзін з самых актыўных дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША, ганаровы сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.

Нарадзіўся ў мястэчку Мір (зараз Карэліцкі раён) у сям'і настаўнікаў.

У часы Другой сусьветнай вайны скончыў Баранавіцкую прагімназію, потым вучыўся ў Баранавічах у гандлёвай школе. Сябра Саюзу Беларускай Моладзі (СБМ).

З 1944 г. у Нямеччыне, затым працаваў на шахтах у Вялікай Брытаніі.

У 1954 г. скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага каталіцкага ўнівэрсытэту ў Бэльгіі. Потым працаваў на радыёстанцыі «Вызваленьне» (зараз — «Радыё Свабода»).

З 1957 г. у ЗША.

Абараніў у Нью-Ёрцкім унівэрсытэце доктарскую дысэртацыю на тэму «Палітычнае змаганьне за Беларусь у Дзяржаўнай думе 1906—1917 гг.», выкладаў гісторыю ў вышэйшых навучальных установах ЗША.

Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Беларусі Запруднік разам з жонкай Надзеяй дапамагае царкоўнаму будаўніцтву ў Беларусі. Сям'я Запруднікаў спрыяла будаўніцтву царквы сьвятой Эўфрасіньні Полацкай у Івянцы, царкве ў вёсцы Запясочча, выхаду «Беларускага календара», які выдаецца пры Петрапаўлаўскай царкве.

У 2007 г. узнагароджаны Беларускай Праваслаўнай Царквой Маскоўскага Патрыярхату (БПЦ МП) мэдалём сьвятога Кірылы Тураўскага.

Крыніца: http://be.wikipedia.org

Запруднік Янка :: Выданьні

Запруднік Янка, Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі

Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі

Палітычная інфармацыя моваю мастацтва (1948 – 2011 гг.)

Запруднік Янка

На гэтую кніжку пайшло тры гады інтэнсыўнай працы. За актыўны ўдзел у гэтым праекце дзякую маёй жонцы Надзі, якая стварала спрыяльныя абставіны для пісаньня й абмяркоўваньня публікацыі. Дзякую таксама Ірэне й Мікалаю Дуткам, якія апрацавалі макет, надаўшы кнізе элегантны выгляд. Болей »

Запруднік Янка, Дванаццатка

Дванаццатка

Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеццыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946-1954 гг.)

Запруднік Янка

Гэтая кніга – аповед пра дарогу, якая пачалася ў 1944 годзе ў Баранавічах, ідзе далей на захад праз ваенную й паваенную Нямеччыну, кіруецца далей на поўнач празь Ля-Манш у маляўнічую Шатляндыю, заварочвае на поўдзень у цэнтральную Англію ды вяртаецца на эўрапейскі кантынэнт у Бэльгію, каб адтуль, пасьля гадоў супольных вандровак, разыйсьціся вузейшымі індывідуальнымі сьцежкамі ў розныя бакі. На гэтай дарозе сустрэліся й дамовіліся трыма... Болей »

Запруднік Янка, Бэрд Томас Э., Паўстаньне на Беларусі 1863 году

Паўстаньне на Беларусі 1863 году

„Мужыцкая Праўда” й лісты „з-пад шыбеніцы”. Тэксты й камэнтары

Запруднік Янка, Бэрд Томас Э.

Сем нумароў нелегальнае беларускае газэты „Мужыцкая Праўда” становяць ці не найгалаўнейшую крыніцу для вывучэньня паўстаньня 1863 году на Беларусі й сьветагляду ягоных кіраўнікоў. Дасьледніцкая літаратура пра „Мужыцкую Праўду” даволі багатая. Не зважаючы на гэта, аднак, доступ да самых тэкстаў газэты вельмі ускладнены, а ў савецкіх падкантрольных умовах для шмат каго проста немагчымы. Тым ня менш, савецкія аўтары аднадушна заяўляюць пра... Болей »

Альманах Беларус, 2010

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха “Беларус” (2008 г.) сп. Лявон Юрэвіч, маючы добрае дасьведчаньне з эмігранцкай пэрыёдыкай у кнігазборах Нью-Ёрскае публічнае біблія... Болей »

Альманах Беларус, 2007

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Альманах “Беларус” быў задуманы для таго, каб даць магчымасьць беларускім творцам, і ўжо вядомым, і, што вельмі важна, толькі пачынаючым, якія жывуць у замежжы і ня маюць магчымасьці друкавацца на Бацькаўшчыне, пазнаёміць чытачоў са сваімі літаратурнымі спробамі. Спадзяюся, што гэтае прызначэньне альманах выканае і адкрые дарогу ў вялікую літаратуру не аднаму таленту. Альманах друкуецца клясычным правапісам, таму ўсе тэксты будуць адапт... Болей »

Запісы, 33

Запісы

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца з 1952 году на беларускай мове ў Нью-Ёрку. У гадох 1962-1970 выходзіў у Мюнхэне. Галоўныя рэдактары: Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Томас Бэрд (з 1983 году). Мае разьдзелы: Дасьледаваньні, Рэфэратныя працы, Нарысы, Успаміны, Дакумэнты, Зацемкі, Бібліяграфія, Хроніка беларускага жыцьця ў замежжы, Кнігапіс. За час існаваньня „За... Болей »

Запісы, 32

Запісы

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

32

Запісы, 15

Запісы

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

15

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца з 1952 году на беларускай мове ў Нью-Ёрку. У гадох 1962-1970 выходзіў у Мюнхэне. Галоўныя рэдактары: Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Томас Бэрд (з 1983 году). Мае разьдзелы: Дасьледаваньні, Рэфэратныя працы, Нарысы, Успаміны, Дакумэнты, Зацемкі, Бібліяграфія, Хроніка беларускага жыцьця ў замежжы, Кнігапіс. За час існаваньня „За... Болей »

Спадчына, 2/1992

Спадчына

часопіс Беларускага фонду культуры і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

2/1992

Мой шчаслівы дзень. Чаму я адчуваю сябе беларусам! Памятаю Беларускую Народную Рэспубліку, пры мне ўсё гэта рабілася. Памятаю, як мой стрыечны брат, настаўнік, скончыўшы вучобу і прыехаўшы ў 1920 г. дадому, ганарыўся: «Я жыву ў Менску!». Падзеі, якія ў той час адбыліся, дапамаглі сфармаваць беларускую свядомасць цэламу пакаленню, бо тады, у дваццатым годзе, мы ўжо вызваліліся з-пад царскага прыгнёту і яшчэ не былі пад Польшчай. Пакуль і... Болей »