Зайкоўскі Эдвард

Эдвард Зайкоўскі (18 лістапада 1952, вёска Дубашы Валожынскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1985).

У 1975 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1980 працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Дасьледуе помнікі нэаліту і бронзавага веку, паганскія вераваньні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі, старажытную кулінарыю. Аўтар брашуры «Першабытныя помнікі Паўночнай Беларусі» (1990) і кнігі «Старажытная беларуская кухня» (у сааўтарстве, 1995), а таксама шматлікіх артыкулаў.

Крыніца: be.wikipedia.org

 

Зайкоўскі Эдвард :: Выданьні

Зайкоўскі Эдвард, Дучыц Людміла, Жыватворныя крыніцы Беларусі

Жыватворныя крыніцы Беларусі

Зайкоўскі Эдвард, Дучыц Людміла

Наша краіна багатая дзівоснымі крыніцамі, азёрамі і рэкамі. Кожны з вадаёмаў — гэта не толькі асобая экасістэма, але і пэўны навакольны духоўны асяродак, што мае сваю гісторыю, свой сакральны свет. Нездарма ж блакітным «вачам» Радзімы прысвечана столькі песень, казак, паданняў. Выкладзеныя ў кнізе звесткі пра жыватворныя крыніцы адкрываюць яшчэ адну старонку ў духоўнай культуры нашага народа. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў, які... Болей »


Зайкоўскі Эдвард, Месца Вялеса ў дахрысціянскім светапоглядзе насельніцтва Беларусі

Месца Вялеса ў дахрысціянскім светапоглядзе насельні...

Зайкоўскі Эдвард

Вялес (Волас) як адзін са славянскіх язычніцкіх багоў здаўна прыцягваў увагу даследчыкаў. Вывучэнню гэтага вобраза дахрысціянскай міфалогіі прысвечана вялікая колькасць навуковых прац. У апошнія дзесяцігоддзі выйшлі грунтоўныя працы Р. Якабсона, В.У. Іванова і У.М. Тапарова, БА. Рыбакова, Б.А. Успенскага, Ю.Г. Пісарэнкі. Коратка высновы гэтых і іншых аўтараў заключаюцца ў тым, што Вялес з'яўляўся апекуном свойскіх жывёлаў, звяроў і бога... Болей »


Тычко Галіна, Зайкоўскі Эдвард, Старадаўняя беларуская кухня

Старадаўняя беларуская кухня

Тычко Галіна, Зайкоўскі Эдвард

Першыя друкаваныя крыніцы кулінарных рэцэптаў, што з'явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, датуюцца XVII стагоддзем. Шмат рэцэптаў страў вядомы па мастацкіх творах і іншых выданнях, а самыя старыя стравы (магчыма, з дахрысціянскіх часоў) аўтары аднавілі па этнаграфічных матэрыялах. Грунтоўны аўтарскі агляд гісторыі кулінарыі на Беларусі, з якога пачынаецца кніга, як і рэцэпты страў, пераконваюць у тым, што беларусы маюць багатыя гастр... Болей »


Зайкоўскі Эдвард, Першабытныя помнікі паўночнай Беларусі

Першабытныя помнікі паўночнай Беларусі

Зайкоўскі Эдвард

Асвятляецца старажытная гісторыя паўночнай Беларусі ад мезаліту да ІХ ст. н. э. Паказваюцца асноўныя этапы першабытнай гісторыі Беларускага Падзвіння, роля прыродных умоў і іх сувязь з гаспадарчай дзейнасцю. Для раскрыцця пытанняў духоўнага жыцця нашых продкаў выкарыстаны фальклорны матэрыял. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »


Беларусь - Японія

Беларусь - Японія

Матэрыялы Другіх міжнародных чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча, Мінск-Астравец, 9-10 кастрычніка 2002 года

У зборніку змешчаны матэрыялы ІІ Міжнародных чытанняў, прысвечаных памяці першага консула Расіі ў Японіі ўраджэнца Беларусі Іосіфа Гашкевіча. У іх гаворыцца пры жыццёвы шлях і спадчыну гэтага вучонага, беларуска-руска-японскае грамадска-культурнае ўзаемадзеянне, мінулае і сучаснасць Астравецкай зямлі, на якой жыў і памёр дыпламат. Дадаткова ў зборнік уключаны лепшыя публікацыі беларускага друку апошніх гадоў, прысвеячаныя Японіі. Прызна... Болей »


Terra Alba, II

Terra Alba

Homo venerius: Сексуальная прастора беларускай культуры

У другім томе “Terra Alba” - “Homo venerius: Сексуальная прастора беларускай культуры” ў шэрагу арыгінальных даследаванняў, публікацый археаграфічных крыніц. фальклорных тэкстаў і эпісталярнай спадчыны робіцца спроба прасачыць адлюстраванне ў беларускай культуры інтымных бакоў чалавечага жыцця на ўсім працягу існавання беларускага этнасу. Цытаванне і перадрукоўка археаграфічных крыніц і перакладаў толькі з дазволу МТ “Брама”. Усе правы ... Болей »


Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа

Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ...

Зборнік навуковых прац

У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры Гродзеншчыны. Болей »


Беларусік

Беларусіка=Albaruthenica

Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г.

У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння. Болей »


Тутэйшыя

Тутэйшыя

Творчасць сяброў таварыства

Зборнік «Тутэйшыя» прадстаўляе творчасць сябраў аднайменнага незалежнага аб'яднання маладых літаратараў-нонканфармістаў. Аб'яднанне «Тутэйшыя» было заснавана ў 1987 г., праз некалькі гадоў спалучала больш за шэсць дзесяткаў літаратараў з усяе Беларусі. Гэта было не толькі і не столькі літаратурнае, колькі грамадска-палітычнае аб'яднанне. Што да літаратуры, то даследчык айчыннага літаратурнага працэсу Максім Шчур сярод галоўных заслуга... Болей »


Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік, 9

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычн...

9

* Kołchozy na Bialostocczyźnie w latach 1940-1941 w świetle ankiet opisowych z 1948 r. (Sławomir Iwaniuk) * recenzje, konferencje: K. Krajewski, T. Łabuszewski. Białostocki Okrąg AK-AKO VII 1944-VIII 1945, Warszawa 1997 (Sławomir Iwaniuk) / Antoni Mironowicz, Teodozy Wasilewicz, archimandryta shicki. biskup białoruski, Białystok 1997 (ks. Grzegorz Sosna) / Białorusini Sokólszczyzny (Wiesław Choruży) / „Historia Białorusi i dzieje B... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя