Верціхоўская Марыя

Верціхоўская Марыя (у дзявоцтве Атарык) нарадзілася 28.04.1949 г. у в. Клепачы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1966 г. скончыла Азярніцкую СШ Слонімскага раёна і паступіла ў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага на філалагічны факультэт (зараз БДПУ імя М. Танка). Пасля заканчэння інстытута у 1971 г. на працягу больш чым 30 гадоў працавала у СШ № 1 г. Гарадка Віцебскай вобласці. Настаўнік вышэйшай катэгорыі, выдатніца адукацыі Беларусі. Больш за 20 гадоў была лектарам абласных інстытутаў падвышэння кваліфікацыі і паслядыпломнай адукацыі настаўнікаў. Аўтарка шматлікіх арткулаў, кнігаў і выданняў адрасаваных настаўнікам і вучням.

 

Верціхоўская Марыя :: Выданьні

Верціхоўская Марыя, Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10-11 класах

Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10-11 класах

Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай i рускай мовамі навучання

Верціхоўская Марыя

Дапаможнік складаецца з распрацовак урокаў, якія вызначаюцца літаратуразнаўчай грунтоўнасцю, наватарскімі метадычнымі падыходамі. Выданне будзе дапамагаць забеспячэнню адукацыйнага працэсу, пошуку новых формаў i прыёмаў пры выкладанні i навучанні беларускай літаратуры. Першае выданне пад назвай «Урокі літаратуры ў старшых класах» выйшла ў 2011 г. Адрасуецца настаўнікам-практыкам, метадыстам, будзе цікавым i карысным студэнтам філалагічн... Болей »


Верціхоўская Марыя, Урокі літаратуры ў старшых класах

Урокі літаратуры ў старшых класах

Вучэбна-метадычны дапаможнік

Верціхоўская Марыя

Зборнік уяўляе сабой комплекс распрацовак урокаў па творах, якія былі ў школьнай праграме раней і якія з’явіліся зусім нядаўна, што сведчыць пра несумненную практычную каштоўнасць гэтага выдання. Распрацоўкі ўрокаў вызначаюцца літаратуразнаўчай грунтоўнасцю, наватарскімі метадычнымі падыходамі. Кніга будзе дапамагаць забеспячэнню адукацыйнага працэсу, пошуку новых формаў і прыёмаў пры выкладанні і навучанні беларускай літаратуры. Адрасу... Болей »


Верціхоўская Марыя, Залатыя зярняты

Залатыя зярняты

тлумачальна-перакладны слоўнік

Верціхоўская Марыя

Гэты дапаможнік стане сапраўдным сябрам для вучняў пры вывучэнні беларускай мовы, патлумачыць незразумелыя словы i нават праілюструе ix прыкладамі выкарыстання ў творах беларускіх аўтараў, што, безумоўна, дапаможа развіць у школьнікаў цікавасць да роднай мовы. Слоўнік змяшчае больш за 1500 слоў i адрасуецца вучням, ix бацькам, настаўнікам пачатковых класаў, выхавацелям дзіцячых садоў i груп падоўжанага дня. Болей »


Верціхоўская Марыя, Урокі літаратуры: пошук і творчасць

Урокі літаратуры: пошук і творчасць

дапаможнік для настаўнікаў

Верціхоўская Марыя

Кніга ўяўляе сабой зборнік распрацовак урокаў розных жанраў. Урокі адпавядаюць канцэпцыі літаратурнай адукацыі і патрабаванням найноўшых педтэхналогій. Урокам пазакласнага чытання па творах Р. Баравіковай і А. Федарэнкі папярэднічаюць артыкулы, прысвечаныя творчасці гэтых пісьменнікаў, і аналіз канкрэтных твораў, паводле якіх прапануюцца распрацоўкі ўрокаў. Спалучэнне ў кнізе «Урокі літаратуры: пошук і творчасць» творчага, аналітычнага... Болей »


Верціхоўская Марыя, Беларуская літаратура

Беларуская літаратура

школьныя творы кароткі пераказ і аналіз

Верціхоўская Марыя

Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што ў ёй рэалізавана спроба папулярызаваць, зрабіць больш даступнымі для вучнёўскага ўспрымання тыя раздзелы школьнай праграмы па літаратуры, якія выклікаюць у школьнікаў асаблівыя цяжкасці. Гэта найперш датычыцца твораў старажытнай літаратуры, эпохі Адраджэння ды i многіх пазнейшых па часе напісання. Пастаўленая мэта рэалізавана аўтарам кнігі шляхам вылучэння самага істотнага, важнага i канцэптуальнага ў в... Болей »


Верціхоўская Вольга, Верціхоўская Марыя, Вывучэнне творчасці Францыска Скарыны ў школе

Вывучэнне творчасці Францыска Скарыны ў школе

Дапаможнік для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай i рускай мовамі навучання

Верціхоўская Вольга, Верціхоўская Марыя

У дапаможніку прапануецца методика вывучэння дзейнасці i творчасці Францыска Скарыны на уроках беларускай мовы i літаратуры, прадугледжаных праграмай. Змешчана сістэма ўрокаў па вывучэнні твораў, методыка правядзення розных тыпаў i відаў навучальных заняткаў з улікам апошніх дасягненняў педагагічнай навукі. Выданне адрасуецца настаўнікам беларускай мовы i літаратуры, студэнтам i выкладчыкам педагагічных каледжаў i універсітэтаў краіны. Болей »


Верціхоўская Марыя, Верціхоўская Вольга, Школьны тлумачальны слоўнік

Школьны тлумачальны слоўнік

З рускамоўнымі адпаведнікамі

Верціхоўская Марыя, Верціхоўская Вольга

Перад вамі — школьны слоўнік-мінімум агульнаўжывальнай, у пераважнасці ўласнабеларускай, нарматыўнай лексікі. Адметная асаблівасць гэтага выдання — спалучэнне ў ім тлумачальнага i перакладнога слоўнікаў, a таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял да слоў i выразаў, значэнне якіх раскрываецца. Тлумачальны слоўнік арганічна ўвабраў у сябе i кароткі беларуска-рускі слоўнік прыказак — «залацінак» народнай мовы, выкарыстаных у якасці ілюстрацый.... Болей »


Верціхоўская Марыя, Верціхоўская Вольга, Сачыненне на вольную тэму

Сачыненне на вольную тэму

Вучэбны дапаможнік

Верціхоўская Марыя, Верціхоўская Вольга

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя i практыка сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхнапогіяй сачынення на вольную тэму i пазбегнуць тыповых недахопаў. Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае i пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэр... Болей »


Верціхоўская Марыя, Беларуская літаратура, 2-е выданне, перапрацаванае i дапоўненае

Беларуская літаратура

Білеты ў пытаннях i адказах 11 клас

Верціхоўская Марыя

Кніга ўяўляе сабой адзін з варыянтаў адказаў на пытанні білетаў выпускнога экзамену па беларускай літаратуры за курс сярэдняй школы. Канцэпцыя літаратурнай адукацыі патрабуе, каб аналіз мастацкага твора здзяйсняўся назіраннем i ўсведамленнем тых мастацкіх прыёмаў, якімі твор напісаны. Аўтар ставіў сваёй мэтай рэалізаваць асноўныя патрабаванні школьнай праграмы i канцэпцыі літаратурнай адукацыі. Болей »


Верціхоўская Марыя, Тэма сачынення — вольная, Для старшакласнікаў i абітурыентаў

Тэма сачынення — вольная

Зборнік тэматычных блокаў

Верціхоўская Марыя

Кніга складаецца з тэматычных блокаў-артыкулаў, напоўненых адпаведным літаратурным матэрыялам, які можа быць выкарыстаны пры падрыхтоўды да сачынення. У сачыненнях на вольную тэму павінна быць выяўлена цесная сувязь з літаратурай, творчасцю беларускіх пісьменнікау. Адсутнасць такіх сувязей i асацыяцый — тыповы недахоп школьных сачыненняў. Дапамагчы вучням пазбегнуць гэтага недахопу— прызначэнне кнігі. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя