Вашко Лявон

Беларускі празаік, драматург, літаратуразнаўца. Выдаў кніжкі “Еўрапейскія гісторыі”, “Паэты-цары”, “Гістарызацыя свядомасці”, “Маленькі сшытак” (першы і другі выпускі). Выпускае самавыдавецкі літаратурны агляд “Дзеячас”. П’еса “Сэкс па перапісцы” ставілася ў тэатрах Беларусі. Лаўрэат літаратурнае прэміі “Гліняны Вялес”. Жыве ў горадзе Масты Гарадзенскае вобласці.

Я нарадзіўся ў Гародні. Калі мне споўнілася сямнаццаць гадоў, адправіў мяне бацька вучыцца на журфак Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту імя Уладзіміра Ілліча Леніна. Атмасфера на журфаку панавала творчая, незвычайная...

Хачу адзначыць, што ўвесь выкладчыцкі калектыў журфаку зрабіў усё немагчымае, каб увесці мяне ў прафесію журналіста, і я шчыра ўдзячны ім; зрэшты, як і свайму бацьку. Апрача незабыўных хвілінаў бурлівага сталічнага жыцця і дыплома журналіста, якія даў мне журфак, я яшчэ атрымаў спецыяльнасць камандзіра мотастралковага ўзводу і званне лейтынанта запасу, бо ў БДУ існавала вайсковая кафедра, – такім чынам, вучоба сталася мне, як пішуць цяпер на пакетыках кавы, тры ў адным.

Ня крыўдна і на гады карэспандэнцкае працы. Пачынаў я працаваць у мастоўскай “Зары над Нёманам”.

Цікава было паўсюль – і ў раёнцы, і ў абласной прэсе, і ў рэспубліканскіх газетах і часопісах. У сваёй журналісцкай працы мне даводзілася пісаць матэрыялы на розныя тэмы, сутыкацца з рознымі жыццёвымі сітуацыямі, размаўляць з рознымі па прафесіі людзьмі, сярод якіх былі й леснікі, і калгаснікі, і міліцыянеры, і ўрачы, і спартсмены, і паэты, і акадэмікі... Магчыма, каб ня гэтыя сустрэчы, да шмат якіх зразумелых мне сёння рэчаў я быў бы сляпы.

Журналістыкай займаюся непрафесійна, прыхапам, каб форму ня страціць: вось “Дзеячас” выпускаю...

Жыццё шматстайнае, і, бывае, паўстае жаданне выказацца з той ці іншай нагоды. Вядома ж, вузкія літаратуразнаўчыя праблемы можна перадаць і праз п’есу, але дзейснасць гэткае перадачы будзе мінімальнай: мяркую, у лепшым выпадку глядач засне нават пры самых неверагодных высілках рэжысэра так і не зразумеўшы навуковае канцэпцыі аўтара, але пры гэтым не выключаю і горшыя варыянты правалу... Вечнасць існуе заўсёды і паўсюль: драматургія, напрыклад, імкнецца спасцігнуць сталыя формы вечнасці, а публіцыстыка шукае вечнасць у імклівых, зменлівых праявах жыцця. Таму праца ў розных родах і відах літаратуры, і выкарыстанне рознае жанрававае палітры – гэта ўсё ж ўзаемадапаўненне, а не ўзаемапярэчанне. Увогуле, псіхалагічна мне бліжэй проза; унутрана я лічу сябе празаікам – усё астатняе атрымліваецца ў мяне на сумежжы з прозаю.

masty.org

 

Вашко Лявон :: Выданьні

Вашко Лявон, Маленькі сшытак Лявона Вашка

Маленькі сшытак Лявона Вашка

Выпуск другі

Вашко Лявон

Раздзелы “Маленькага сшытка Лявона Вашка” – не зусім звычайныя беларускаму вуху. Маю на ўвазе назвы раздзелаў: тайналічбы – проза, мовадзея – драматургія, ДУМНІЦТВА - літаратурна-крытычныя артыкулы, ТВОРААДГУКІ – рацэнзіі, Твораспакметы, СПАВЕШЧАННЕ – прамова, ВЕЧНАПАМЯЦЬ – апасмертка, ДЗЕЯЧАС – кроніка, Імёнапаказнік / Творапаказнік – словатворы, якімі перапоўнены сам сшытак. Гэта дадае прывабнасьці ў чытанні чытачу з выпрацаваным літа... Болей »


Вашко Лявон, Гістарызацыя свядомасці

Гістарызацыя свядомасці

Навуковая публіцыстыка

Вашко Лявон

Лявон Вашко - празаiк, драматург, лiтаратуразнаўца з невялікага гарадка Масты, што на Гарадзеншчыне. У сваёй кнізе «Гістарызацыя свядомасці» робіць гунтоўны аналіз і беларускай літаратуры, і наогул беларусшчыны на пачатку ХХ стагоддзя. У кнізе увага звернута не толькі на саму літаратуру, але і на мову, як часцінку культуры, адну са ствараючых свядомасць і тоеснасць. Жывая мова, выкарыстаная ў дадзенай навуковай публіцыстыцы робіць яе ... Болей »


Вашко Лявон, Маленькі сшытак Лявона Вашка

Маленькі сшытак Лявона Вашка

Першы выпуск

Вашко Лявон

“Маленькі сшытак Лявона Вашка” - альманах аднаго аўтара. Падобная ініцыятыва мае сталую традыцыю - і “Мужыцкая праўда” Кастуся Каліноўскага, і “Крывіч” Вацлава Ластоўскага былі эксклюзіўным аўтарскім прадуктам. Сама Беларусь паўставала як індывідуалістычны праект, народжаны ў шляхецкіх засьценках ды “літ-хутарах”, — тканка культуры вынікала зь ідэальнай субстанцыі “сноў пра Беларусь”. Менавіта “сны” складаюць першы разьдзел “Маленькага ... Болей »


Вашко Лявон, Паэты-цары: Трыццаць пяць беларускіх малюнкаў

Паэты-цары: Трыццаць пяць беларускіх малюнкаў

Апавяданні

Вашко Лявон

За зборнік апавяданьняў “Паэты-цары” Лявон Вашко ў 1997 годзе атрымаў літаратурную прэмію “Гліняны Вялес”, якую з 1993 года прызнае Таварыства Вольных Літаратараў. Як напісалі на адным з блогаў чытачы "Паэты-цары" Лявона Вашка гэты суцэльны далікатэсны кайф! Насамрэч, творчасьць Лявона Вашка – выключна для чытачоў з вытанчаным літаратурным густам, з выпрацаванымі навыкамі чытаньня і шуканьня схаванага, другадоннага, для тых, каму чытань... Болей »


Вашко Лявон, Еўрапейскія гісторыі

Еўрапейскія гісторыі

Апавяданні

Вашко Лявон

Еўрапейскія гісторыі Лявона Вашка – еўрапейскія толькі з назвы, ну,і, магчыма, яшчэ з геаграфічнага палажэньня, бо Беларусь, як ні круці, геаграфічна знаходзіцца ў Еўропе. Магчыма, што еўрапейскія яны таму, бо надта ж караценькія, надта ж сціслыя, надта багата тэмаў даюць да ваабражэньня, да ўяўленьня. Наогул, лявон Вашко зьяўляецца сьпецыялістам у кароткай форме апавядання, любіць усё невялічкае, малагабарытнае. Можна яшчэ і інакш пады... Болей »


ARCHE, 5 (104) 2011

ARCHE

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

5 (104) 2011

Нумар прапануе ўзбагаціць веды аб гісторыі і культуры найстаражытнейшага беларускага гораду — Полацку. Тэматычныя вузлы выпуску: узьнікненьне Полацкага княства, лацінскія крыніцы пра полацкія ўладаньні ў Прыбалтыцы, гістарычныя стасункі Вялікага Княства Літоўскага і Полацкага княства, рыторыка кампаніі Івана IV супраць Полацку (1563), полацкі магістрат і разьмеркаваньне канфэсійных роляў у яго складзе (праваслаўныя, уніяты, каталікі, яў... Болей »


Калосьсе, 8/2000

Калосьсе

Літаратурна-мастацкі альманах

8/2000

* Андрасюк Міхась, ЗАЎЗЯТАРКА ЛІТАРАТУРЫ * Апалінэр Гіём, ШПАЦЫР АДНАГО ЦЕНЮ * Аркуш Алесь, ВАРОНА. ТКАЧЫ * Аркуш Алесь - Васючэнка Пятро, НЕШТА МУСІЦЬ ВЫПЛАВІЦЦА * Брусевіч Анатоль, ГАЛЮЦЫНАЦЫІ * Вашко Лявон, АМПУТАЦЫЯ МІНДАЛІНАЎ * Гала Гара, НАЧНЫ ПАЛЁТ * Гумянюк Юры, САЛЯНКА «МЫСЛЕОБРАЗОВ»... * Куніцкі Зьмітрок, ПОЛАЦКІЯ ГІСТОРЫІ * Мазько Эдзік, VANITAS VANITAS * Мінкін Алег, У ТАТАРС... Болей »


Калосьсе, 7/1999

Калосьсе

Літаратурна-мастацкі альманах

7/1999

Мор Ёкай СЫНЫ ЧАЛАВЕКА З КАМЕННЫМ СЭРЦАМ * Леў Лунц ЧАМУ МЫ СЭРАПІЁНАВЫ БРАТЫ * Марэк Гласка КРЫЖ * Дрытэра Аголы ЗАБОЙСТВА * Ігар Сідарук КАНЕЦ ЭПОХІ * Сяргей Кавалёў СТОМЛЕНЫ Д`ЯБАЛ * Алесь Аркуш ПРЫСУД ВАЛАДАРА * Юры Гумянюк ОРДЭН МАЗАХІСТАЎ * Вінцэсь Мудроў НЯЧЫСЬЦІК У ФРАКУ * Лера Сом ВЕРШЫ * Вітаўт Чаропка ПОЎНЫ КЕРКЕШОЗ * Алесь Аркуш - Тарас Возьняк ЗАХАВАНЬНЕ СТАРОЙ І НАРОШЧВАНЬНЕ НОВАЙ ВІНАГРАДНАЙ ЛАЗЫ * Іван Фурсевіч НЯЎЗЯТАЕ ... Болей »


Літаратурная Беларусь, 2-3

Літаратурная Беларусь

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

2-3

Зямля і неба Якуба Коласа Гісторыяй ім — Янку Купалу і Якубу Коласу — было наканавана стаць спарышамі-блізнятамі, «арлом» і «арэшкам» нацыянальнага літаратурнага медаля, падвойнымі сімваламі нацыянальнага творства. Дзесяцігоддзямі літаратуразнаўства замацоўвала іх у гэтай ролі. Хоць паміж Купалам і Коласам — як паміж агнём і вадой — прамежак не ў адну постаць. Паміж народнымі Купалам і Коласам мог бы ставіцца «народны» Цішка Гартны, маг... Болей »


Правінцыя, 1-2

Правінцыя

białoruskie pismo literacko-artystyczne

1-2

* Андрасюк Міхась, Найлепшы кандыдат * Аркуш Алесь, Вершы * Аркуш Алесь, Дзесяць гадоў без Галоўліту. Полацкія запісы * Астравец Сяргей, Бізун і пернік. Стары Новы год. * Астраўцоў Сяргей, Мы, беларусы... * Брусэвіч Анатоль, Вершы * Ваўранюк Мікола, Чартапалох на мяжы * Вашко Лявон, 7-45 * Гала Гара, Вершы * Грабал Багуміл, Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных * Гумянюк Юр... Болей »