Васючэнка Пятро

Пятро Васючэнка працуе ў разнастайных жанрах: ён літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі. Кандыдат філалагічных навук (1983). Нарадзіўся пісьменнік у 1959 годзе ў Полацку. Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы (1984). З 1984 г. да 1997 г. працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам гэтай установы. З 1997 г. – загадчык кафедры беларускай

Аўтар зборнікаў прозы «Белы мурашнік» (1993), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), кніг казак «Прыгоды паноў Кубліцкага і Заблоцкага» (1997) і «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (2003), зборніка п’ес «Маленькі збраяносец» (1999), літаратуразнаўчых манаграфій «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995), «Сучасная беларуская драматургія» (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм» (2004), зборніка літаратурна-крытычных прац «Адлюстраванні першатвора» (2004), даведніка «Вялікія пісьменнікі XX стагоддзя» (2002), ”Каляровая затока” (2008), зборніка веошаў (бестыярыя) “Піраміда Ліннея” (2008), ста васьмідзесяці літаратуразнаўчых артыкулаў, рэцэнзій, эсэ.

Прыхаваная ўсмешка, іронія – прыкметы прозы і драматургіі Пятра Васючэнкі. Парадаксальнасць і жвавасць мыслення, нязмушаныя развагі над жыццёвымі і літаратурнымі таямніцамі – гэтыя рысы ўласцівыя Васючэнку-празаіку і крытыку.

Творчасць аўтара дасягае цэласнасці дзякуючы універсальнай ідэі “Дому”.

Мэтай літаратуры, на думку аўтара, з’яўляецца стварэнне альтэрнатыўнай, паралельнай рэчаіснасці. Пісьменнік стварае свой уласны свет, заснаваны на законах жыцця, але ў гэтай рэальнасці адсутнічае дысгармонія і энтрапія. Дом – адна з мадэляў жыцця, у якой рэалізуюцца такія каштоўнасці, як мір, спакой, дабрабыт, утульнасць і парадак.

У 2004 годзе П.Васючэнка стаў лаўрэатам адной з самых прэстыжных літаратурных узнагародаў Беларусі – прэміі «Гліняны Вялес», усталяванай Таварыствам Вольных Літаратараў (г. Полацк).

Пятро Васючэнка быў удзельнікам навуковых канферэнцый і літаратурных фэстаў за мяжой (Беласток, Брно, Варшава, Кракаў, Люблін, Масква, Прэшаў ды інш.).

Творы П.Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.

Памёр Пятро Васючэнка 25 жніўня 2019 году.

 

Васючэнка Пятро :: Выданьні

epub
Васючэнка Пятро, Бэзавая аблачынка

Бэзавая аблачынка

Апавяданьне

Васючэнка Пятро

“Яна згадала пра паперку, што перадаў ёй раніцай Адась. Разгарнула – верш. “Бэзавая Аблачынка”. Гэта пра яе. Усьміхнулася.” — Залішне прыгожая назва, дый сюжэт надта сентыментальны, — казаў пра “Бэзавую Аблачынку” крытык С. Б. – Студэнцік пакахаў студэнтачку, а яна была... Так на пачатку стагоддзя пісалі. Ты што, Пятро? Сёньня гэта – не жыцьцё ды не літаратура. Я з ім пагадзіўся. Яго праўда: так міла ды лагодна пачыналася нашае стагоддз... Болей »


pdf
Баршчэўскі Леанід, Васючэнка Пятро, Тычына Міхась, Словы ў часе

Словы ў часе

Літаратура ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння

Баршчэўскі Леанід, Васючэнка Пятро, Тычына Міхась

Папулярны нарыс “Словы ў часе: ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння” – самы поўны на сённяшні дзень інтэграваны выклад найважнейшых з’яў літаратуры ХІХ—пачатку ХХ ст., у якім беларуская літаратура разглядаецца як неад’емная частка сусветнага літаратурнага працэсу. Аўтары кнігі — вядомыя ў Беларусі філолагі-літаратуразнаўцы і пісьменнікі, якія маюць вялікі досвед выкладання літаратуры ў вышэйшых і сярэдніх навучальных ус... Болей »


pdf
Васючэнка Пятро, Ад тэксту да хранатопа

Ад тэксту да хранатопа

артыкулы, эсэ, пятрогліфы

Васючэнка Пятро

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці. Аўтар кнігі, перакананы ў жыццятворчай місіі літаратуры, знаходзіць у старых і новых тэкстах тое, што робіць іх актуальнымі, займальнымі і павучальнымі для чытача ХХІ стагоддзя. У праграмным артыкуле, што даў назву кнізе, П.Васючэнка падсум... Болей »


pdf
Васючэнка Пятро, Пiрамiда Лiннея

Пiрамiда Лiннея

вершы

Васючэнка Пятро

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка ў вершаванай форме раздумвае пра лёс усяго жывога на планеце Зямля. Сэнс ягоных разваг выліваецца ў крышталёва празрыстую, даступную для дарослых і дзяцей форму. Аўтар стварае ўласны бестыярый (а бестыярый – гэта старадаўні літаратурны жанр, у межах якога паўстаюць партрэты ўсялякіх жывёлаў), і робіць гэта дзеля таго, каб чалавек ХХІ стагоддзя паважаў быццё кожнага чарвячка, кожнай кузуркі, кожнай ... Болей »


pdf
Васючэнка Пятро, Каляровая Затока

Каляровая Затока

экалагічная казка : для малодшага школьнага ўзросту

Васючэнка Пятро

Аўтар кнігі "Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі" падарыў беларускім дзеткам новую казку! Напэўна, ніхто не раскажа пра кнігу лепей за самога аўтара: "Персанажы казкі жывуць у закінутым свеце, які называецца Каляровая Затока. Людзі часам забываюцца, што яны на планеце не адны. А гэтым істотам, што апынуліся ў забруджанай рэчцы, між іншым, таксама жыць хочацца… Грацыёзнай Хахулі, старой Шчупачысе, няўрымсліваму Шчупачку, рамантычнаму Сл... Болей »


pdf
Васючэнка Пятро, Адлюстраванні першатвора

Адлюстраванні першатвора

Літаратура ў філалагемах і пятрогліфах

Васючэнка Пятро

Спачатку было слова - менавіта так акрэсьліваецца пачатак стварэньня ўсяго існага у Эвангельлі ад Яна. Менавіта слова, якое было першатворам, у розных адлюстраваньнях і спалучэньнях пільна і пяшчотна сабраныя ў новым выданьні твораў Пятра Васючэнкі. Словы ў філялягемах і пятрогліфах трансфармуюцца ў суцэльныя плынныя і завершаныя творы. Кожны пераглядаючы камяні са словамі можа скласьці сваю фразу і сказ, кожны зможа ў творах пабачыць... Болей »


pdf
Васючэнка Пятро, Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі

Казачныя аповесці

Васючэнка Пятро

У 2003 годзе ў выдавецтве Мастацкая літаратура пабачыла сьвет выданьне, якое без сумневу можна лічыць адной з самых цікавых зьяваў сучаснасьці. Жылі былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі аўтарства Пятра Васючэнкі - казачныя апавяданьні. Але не сьпяшайце адразу пераходзіць на іншую старонку, падманліва лічачы выданьне дзіцячым. Так дзеці, падлеткі, але, хіба, і дарослыя знойдуць у панах многія рысы, якія стануць блізкімі сучаснаму жыцьцю. ... Болей »


pdf
Васючэнка Пятро, Сучасная беларуская драматургія

Сучасная беларуская драматургія

Дапаможнік для настаўніка

Васючэнка Пятро

Сучасная беларуская драматургія – гэта дапаможнік для настаўнікаў, што выкаладаюць беларускую літаратуру, аўтарства Пятра Васючэнкі. Розныя жанры сучаснай драматургіі, ад трагедыі і камэдыі да тэатру абсурду. На задуму аўтара сучасная драматургія ўключае ў сябе ня толькі творы сучасныя, але і клясыкаў белрускай літаратуры Янкі Купалы, Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка. Сярод сучасных нам драматургаў аўтар зьвяртае ўвагу на Алеся Дуда... Болей »


pdf
Васючэнка Пятро, Маленькі збраяносец

Маленькі збраяносец

Зборнік п’ес для драматычных і лялечных тэатральных калектываў

Васючэнка Пятро

Вядомы беларускі пісьменнік, драматург, літаратуразнаўца Пётр Васільевіч Васючэнка нарадзіўся 15 лютага 1959 года ў Полацку. У 1981 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Пасля вучыўся ў аспірантуры пры Інсцітуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1985 годзе абараніў кандыдацкую дысертачцыю па тэме: "Вайна і дзяцінства: мастацкае асваенне праблемы ў беларускай прозе 60 ... Болей »


Васючэнка Пятро, Вырвіч Антоні, Прыгоды аднаго губашлёпа

Прыгоды аднаго губашлёпа

Аповеды пра Валентага

Васючэнка Пятро, Вырвіч Антоні

«Гэта здарылася ў тыя часы... калі савецкі народ з упэўненасцю ўзіраўся ў сваю будучыню...» Жыў-быў тады студэнт Валенты Круткоўскі, родам з Заходняй Беларусі, здаваў з пераменным поспехам іспыты, гуляў у «храпа» і «Спортлато», тушыў неіснуючыя пажары, паіў адмысловай гарбатай нямецкага генерала, кахаў і расчароўваўся і, на жаль, дзюбаў гарэлачку ды «чарніла». Адным словам, быў сапраўдным студэнтам, якім ніколі няма зводу, — ні цяпер, н... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя