Тычка Галіна

Галіна Казіміраўна Тычка (Тычко) (нар. 11 лістапада 1955, в. Сташулі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці), беларускі літаратуразнавец.

Скончыла філфак БДУ (1978), працавала настаўніцай у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. З 1979 — гід-перакладчык польскай мовы БМТМ “Спадарожнік” Мінскага абкама камсамола У 1982 паступіла ў завочную аспірантуру БДУ, абараніла кандыдацкую дысертацыю ў 1987. У сакавіку 1986 – была залічана на працу ў штотыднёвік “Літаратура і мастацтва” на пасаду карэспандэнта. З 1993 г. – член Саюза беларускіх пісьменнікаў па секцыі літаратурнай крытыкі. З гэтага часу працавала рэдактарам аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса “Полымя”.

У 1995 г. перайшла працаваць у БДПУ імя М. Танка на пасаду дацэнта кафедры беларускай літаратуры. Тут закончыла дактарантуру (1998—2001), і ў 2003 г. атрымала навуковую ступень доктара філалагічных навук. З 2002 дацэнт, а потым прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ. У студз. 2005 г. атрымала навуковае званне прафесара. З 2006 г. — загадчык кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры БДУ культуры і мастацтваў.

Сфера навуковых інтарэсаў — кампаратывістычныя даследаванні працэсаў фармавання новай беларускай літаратуры, даследаванне сучаснага літаратурнага працэсу на Беларусі ў еўрапейскім кантэксце. Мае больш за 150 публікацый навуковага, навукова-папулярнага і метадычнага характару. Выхоўвае дачку. Захапленні — падарожжы, нацыянальная кухня, тэалогія.

Крыніца: be.wikipedia.org

 

Тычка Галіна :: Выданьні

Тычко Галіна, Нацыянальнае. Індывідуальнае. Агульначалавечае

Нацыянальнае. Індывідуальнае. Агульначалавечае

Тычко Галіна

Галіна Тычко — крытык, літаратуразнаўца. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доктар філалагічных навук, прафесар кафедры медыялогіі і вэб-журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кніга «Нацыянальнае. Індывідуальнае. Агульначалавечае» ўзнікла на аснове шматгадовых назіранняў над феноменам літаратуры «Белавежы» ў яе ўзаемасувязях з агульным нацыянальным літаратурным пр... Болей »


Тычко Галіна, Беларуская літаратура ХІХ-ХХ стагоддзяў: час i асобы

Беларуская літаратура ХІХ-ХХ стагоддзяў: час i асобы

Вучэбны дапаможнік

Тычко Галіна

Разглядаюцца станаўленне, развіццё і сучасны стан беларускай літаратуры, пачынаючы з XIX стагоддзя і да цяперашняга часу. Вызначаецца роля ў нацыянальнай гісторыі і культуры творчай дзейнасці некаторых прадстаўнікоў гэтага перыяду: В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі, Э. Ажэшкі, Я. Купалы, М. Зарэцкага, У. Караткевіча і інш. Асобным раздзелам прадстаўлена беларускамоўная літаратура Польшчы. Значная ўвага надаецца даследаванню мастацкіх... Болей »


Тычко Галіна, Правы чалавека  i сродкі масавай інфармацыі

Правы чалавека i сродкі масавай інфармацыі

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў Інстытута журналістыкі

Тычко Галіна

Разглядаецца станаўленне, сучасны стан i развіццё правоў чалавека праз прызму сродкаў масавай інфармацыі. Вызначаецца роля i значэнне міжнароднага права ў рэалізацыі свабоды слова. Аналізуецца дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі (у тым ліку i айчынных) як гаранта захавання правоў чалавека, а таксама міжнародная практыка абароны свабоды слова. Значная ўвага надаецца даследаванню дзейнасці нацыянальных журналісдкіх i пісьменніцкіх аргані... Болей »


Тычко Галіна, Асновы літаратурна-мастацкай творчасці

Асновы літаратурна-мастацкай творчасці

Вучэбна-метадычны комплекс

Тычко Галіна

На прыкладзе твораў айчыннай і замежнай літаратур у кнізе даследуюцца некаторыя складнікі працэсу літаратурна-мастацкай творчасці. Аналізуецца слова як матэрыял мастацкага тэкста, выяўленчыя сродкі, талент. Даследуюцца прыёмы і спосабы стварэння літаратурнага тэкста. Прыводзяцца развагі прадстаўнікоў розных мастацкіх накірункаў аб прафесійных таямніцах творцаў. Тэндэцыі сучаснага літаратурнага працэсу прадстаўлены творамі айчынных і зам... Болей »


Тычко Галіна, Творчасць Янкі Купалы і традыцыі духоўнай рэгіянальнасці

Творчасць Янкі Купалы і традыцыі духоўнай рэгіянальн...

ў польскай літаратуры XIX - пачатку XX стагоддзяў

Тычко Галіна

Манаграфія ўяўляе сабой грунтоўнае, шматпланавае даследаванне аднаго з мала вывучаных аспектаў купалазнаўства. Аўтар разглядае творчасць Янкі Купалы ў кантэксце традыцый духоўнай рэтіянальнасці ў гюльскай літаратуры XIX - пачатку XX стагоддзяў, яго эвалюцыю ад мясцовага патрыятызму і дэмакратычна-гуманістычнай самаідэн-тыфікацыі са сваім народам да ўсведамлення сваёй місіі як паэта-прарока, выразніка яго запаветных дум і спадзяванняў. П... Болей »


Тычко Галіна, Зайкоўскі Эдвард, Старадаўняя беларуская кухня

Старадаўняя беларуская кухня

Тычко Галіна, Зайкоўскі Эдвард

Першыя друкаваныя крыніцы кулінарных рэцэптаў, што з'явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, датуюцца XVII стагоддзем. Шмат рэцэптаў страў вядомы па мастацкіх творах і іншых выданнях, а самыя старыя стравы (магчыма, з дахрысціянскіх часоў) аўтары аднавілі па этнаграфічных матэрыялах. Грунтоўны аўтарскі агляд гісторыі кулінарыі на Беларусі, з якога пачынаецца кніга, як і рэцэпты страў, пераконваюць у тым, што беларусы маюць багатыя гастр... Болей »


Хаўстовіч Мікола, Рагойша В.П., рэд., Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літ...

Матэрыялы V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў

Хаўстовіч Мікола, Рагойша В.П., рэд.

У зборніку змешчаны матэрыялы навуковай канферэнцыі – чарговых V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх культурных узаемасувязей”, якія адбыліся непадалёку ад марцінкевічаўскай Люцінкі – у вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна 20 чэрвеня 2004 года. Болей »


Дзеяслоў, 27

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

27

* "Даць рады жыцьцю". Гутарка Галіны Дубянецкая з Любоўю Турбіной * Бліцкрыт. "Лён". Размова пра кнігу Анатоля Сыса * Кнігапіс ...У кантэксьце сусьветнай літаратуры. Тры кароткія рэцэнзіі * Тры п'есы. З сучаснай шведскай драматургіі. Катарына Фростэнсан / Крыштальная вуліца / Урывак з п'есы * Астапенка Анатоль, Беларускі нацыяналізм: учора, сёньня, заўтра. Палемічны артыкул * Бахарэвіч Альгерд, Пасьля фейерверку... Болей »


Дзеяслоў, 25

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

25

* Абламейка Сяргей, Нетутэйшы прысмак лістападу * Арабей Лідзія, Пошукі ісьціны * Астравец Сяргей, Конны помнік з пап'е-машэ. Кастрычніцкае апавяданьне * Велет Цемрык, Новая вежа * Вішнёў Зміцер, Медытацыя на рымскіх стадыёнах * ВОРАНАЎ Віталь, Цётка * Вярцінскі Анатоль, Сьвятло любові * Вятрак Сымон, Ненапісаны твор... * Гілевіч Ніл, Між роспаччу і надзеяй. Абрыс пройдзенага шляху ў сьвятле адной... Болей »


Крыніца, 8 (3) 1995

Крыніца

Штомесячны культуралагічны часопіс

8 (3) 1995

Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую частку. “Крыніца” абмяркоўвае актуальныя праблемы народаў СССР, а пасля знікнення Савецкага Саюза аналізуе палітычную, эканаміч... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя