![]() |
![]() |
Кастусь Травень (Кудраўцаў Яўген Аляксандравіч ) Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2007 . Нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Суботнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў МПІ ім. М. Горкага ў 1970 годзе, факультэт геаграфіі і біялогіі. Друкаваўся ў "Нашай Ніве", першае апавяданне "Вокліч" у 1997 годзе, у штотыднёвіках ЛіМе, "Новы час", у часопісе "Архэ", "Дзеяслове", "Акно", таксама ў альманахах "Гоман" і "Панядзелак". Уладальнік "Залатога пяра" у намінацыіі "Проза" за 2006 год у часопісе "Гоман". Выдаў у 2007 годзе кніжку прозы "Маўчы і будзь хітрым" і ў 2008 годзе кніжку апавяданняў і крытычных артыкулаў "Гульня белымі фігурамі".
У першую кнігу таленавітага празаіка ўвайшлі апавяданні, аб’яднаныя тэмай актыўнай і акрэсленай жыццёвай пазіцыі людзей самых розных сацыяльных пластоў грамадства. Болей »
У нізцы апавяданняў кнігі "Iмперскі сіндром" падзеі ахопліваюць перыяд з 90-х гадоў, калі на змену калектыўнай свядомасьці ў грамадства прыйшлі ідэі ўласнага ўзбагачэння, уласнай якасьці жыцця, разбураны папярэднія алгарытмы існавання. Адбываецца перазагрузка свядомасьці актыўных людзей. Болей »
У нізцы апавяданняў кнігі „Брыгадны генерал” падзеі ахопліваюць перыяд з 90-х гадоў, калі на змену калектыўнай свядомасьці ў грамадства прыйшлі ідэі ўласнага ўзбагачэння, уласнай якасьці жыцця, разбураны папярэднія алгарытмы існавання. Адбываецца перазагрузка свядомасьці актыўных людзей. Тыя, хто не здольны прыстасавацца да новага часу, вымушаны ў скрусе пакутліва дажываць сваё жыццё. Болей »
У нізцы апавяданняў кнігі „Рэванш” сучасныя героі апавяданняў праходзіць свой жыццёвы шлях у розных варунках і аб’яднаны тэмай „Кахання”. Як некалі адзначыў З.Фрэйд „сутнасьць жыцця ўвогуле – гэта барацьба паміж „Эрасам” і „Смерцю”. Некаторыя героі сутыкнуўшыся з гэтай барацьбой, потым увесь час вымушаны жыць на мяжы „жыцця-смерці”, упарта трымаючы перад сабой узровень разумова-духоўнай вышыні, які яны дасягнулі пад час свайго кахання. ... Болей »
У гэтым нумары: Сяргей Дубавец "Ня трэба двух, каб пачаць", Уладзімер Роўда "Вытокі нацыяналізму", Сяргій Якельчык "Нацыяналізм украінцаў, беларусаў і славакаў". Таксама ў нумары публікуюцца: лібрэта оперы Наталлі Арсенневай "Лясное возера" і фрагменты "Маніфеста" Унабомбера. Сярод аўтараў нумара — Алесь Сімакоў, Юрась Бушлякоў, Вінцэсь Мудроў, Андрэй Катлярчук, Кастусь Травень, Аляксей Бацюкоў і інш. Болей »
Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў, дык нейтралізаваць, каб потым зьнішчыць жывое, праўдзівае слова. Так было ў колішнім СССР, так ёсьць у сёньняшняй Беларусі. Гвалт над лі... Болей »
* “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам” * «Наш шлях павінен быць беларускім...» * Аляшкевіч Маргарыта, Гамлет у карункавых стрынгах, серыя -наццатая. Нататкі пра кнігу Віктара Ыванова “Асарці” * Антанян Андранік, ...Каб дамаўляцца без пасярэднікаў? Нататкі пра «Беларуска-літоўскі размоўнік...» * Барадулін Рыгор, Сяброў пасылае лёс... * Бельская Ірына, ...Бо ранак раніць * Быкаў Васіль, Барадулін Р... Болей »