Трацяк Янка

ЯЯнка (Іван Іванавіч) Трацяк (нар. 17.03.1956 г. у в. Труханава, Гродзенскай вобл., Смаргонскага раёна), кандытат і дацэнт культуралогіі, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, навуковец, літаратар. У 1985 г. скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (філалагічны факультэт, беларуская і руская мова і літаратура). Працаваў настаўнікам у школах Смаргонскага, Ашмянскага і Гродзенскага раёнаў. Ад 1991 г. – на кафедры беларускай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы на пасадах навуковага супрацоўніка загадчыка лабараторыі, выкладчыка. У 1997 г. скончыў аспірантуру (завочна) пры кафедры беларускай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “тэорыя і гісторыя культуры”. У 2000 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на ступень кандыдата культуралогіі па тэме “Культурна-асветніцкая дзейнасць беларускіх каталіцкіх святароў (пачатак ХХ ст. – 1939 г.)”. Прысвоена званне дацэнта культуралогіі (2003). У 2001 – 2020 гг. працаваў на пасадзе дацэнта кафедры беларускай культуры ГрДу імя Янкі Купалы (у 2013 кафедра была рэарганізаваная ў кафедру турызму і культурнай спадчыны). Ад 2017 г. – галоўны рэдактар альманаха Гродзенскага абласнога аддзела Саюза беларускіх пісьменнікаў “Новы Замак”.

З’яўляецца аўтарам трох навучальных дапаможнікаў, дзвюх манаграфій, кнігі прозы “Саветы” і кнігі пародый “Партрэты ў інтэр’еры Гародні”, а таксама каля двухсот публікацый гісторыка-культуралагічнай тэматыкі, публіцыстыкі і твораў мастацкай літаратуры.

 

Трацяк Янка :: Выданьні

pdf
Трацяк Янка, Беларускае каталіцкае духавенства ў сацыякультурным працэсе першай паловы ХХ стагоддзя, манаграфія ў 2 частках, частка 1.

Беларускае каталіцкае духавенства ў сацыякультурным ...

Арганізацыя беларускага душпастырства ва ўмовах канфесійна-нацыянальнай палітыкі 1913–1939 гадоў

Трацяк Янка

Разглядаюцца шматгранныя аспекты з дзейнасці беларускага каталіцкага духавенства, а менавіта: прававыя асновы і арганізацыя ксяндзоў-беларусаў у пераломныя моманты (1914–1921 гг.), віды і змест душпастырскай і грамадска-культурнай працы беларускага каталіцкага духавенства ва ўмовах ціску і праследу канфесійнай і нацыянальнай палітыкі ІІ Рэчы Паспалітай (1921–1939 гг.). Дадзеная манаграфія з’яўляецца лагічным працягам манаграфіі: «Белару... Болей »


pdf
Трацяк Янка, Саветы

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка

Трацяк Янка

Падзеі ў рамане-хроніцы разгортваюцца ў 1939 – 1941 гг. у Заходняй Беларусі. Сюжэтную канву складаюць такія вельмі спрэчныя і неадназначныя ў беларускай гістарыяграфіі з’явы, як прыход Чырвонай Арміі, усталяванне савецкай улады, калектывізацыя, раскулачванне, рэпрэсіўная і культурная палітыка; прасочваецца абагульняючы вобраз Саветаў. У творы цесна пераплятаюцца між сабою рэальнасць гістарычных падзеяў (аўтарам выкарыстаны архіўныя, мем... Болей »


pdf
Трацяк Іван, Культурны турызм

Культурны турызм

культурна-асветніцкі турызм, культурна-пазнавальны турызм, этнакультурны турызм

Трацяк Іван

Навучальна метадычны дапаможнік ўключае праграму, кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, тэсты, кантрольныя пытанні, агляд літаратуры. Разлічаны на студэнтаў па спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць», выкладчыкаў ВНУ і каледжаў, работнікаў турыстычнай сферы. Болей »


pdf
Трацяк Янка, Партрэты ў інтэр’эры Гародні

Партрэты ў інтэр’эры Гародні

Пародыі, эпіграмы

Трацяк Янка

Янка (Іван Іванавіч) Трацяк (17.03.1956, Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н, в. Труханава), культуролаг, дацэнт кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, загадчык навучальна-даследчага сектару этнічнага турызму пры факультэце турызму і сэрвісу. У 1985 г. скончыў ГрДУ імя Янкі Купалы (філалагічны факультэт, беларуская і руская мова і літаратура). Працаваў настаўнікам у школа... Болей »


pdf
Трацяк Янка, Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай ідэнтыфікацыі

Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыяку...

Трацяк Янка

Манаграфія прысвечана праблемам нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларускага каталіцкага духавенства. Разгледжана шырокае кола праблемных пытанняў: ад біблейска-хрысціянскіх каштоўнасцей еўрапейскай культуры, якія спрыялі творчаму дынамізму нацыянальных культурных каштоўнасцей кожнага этнасу і нацыі, да непасрэднага фармавання светапоглядных асноў у асяродках каталіцкага духавенства. Значнае месца займае аналіз культурных, канфесійных і паліт... Болей »


pdf
Трацяк Янка, Уводзіны ў турызм

Уводзіны ў турызм

Навучальна-метадычны дапаможнік па аднайменнай дысцыпліне для студэнтаў па спецыяльнасці «турызм і гасціннасць»

Трацяк Янка

Метадычныя рэкамендацыі ўключаюць навучальную праграму, кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, тэсты, кантрольныя пытанні, агляд літаратуры. Разлічаны на студэнтаў па спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць». Болей »


pdf
Габрусевіч Сяргей, Токць Сяргей, Трацяк Янка - складальнікі, Гісторыя беларускай культуры

Гісторыя беларускай культуры

дапаможнік

Габрусевіч Сяргей, Токць Сяргей, Трацяк Янка - складальнікі

Курс “Гісторыі беларускай культуры” ўключаны ў праграмы многіх вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Гарадзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы выдаў дапаможнік для студэнтаў, які ўключае кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, кантрольныя пытанні, тэматыку рэфератаў, шырокі агляд літаратуры. Падручнік створаны такім чынам, што інфармацыя падаецца ў тэзіснай форме, што дазваляе распрацоўваць т... Болей »


pdf
Трацяк Іван, Біблія ў кантэксце беларускай культуры

Біблія ў кантэксце беларускай культуры

Вучэбны дапаможнік

Трацяк Іван

Біблія – “кніга кніг” хрысьціян і юдэяў. Значэньне Бібліі як крыніцы культуры, літаратуры і мастацтва многіх народаў сьвету цяжка пераацаніць. Праз Біблію да многіх народаў дайшлі ня толькі “словы Божыя”, але і розныя вобразы, што леглі ў аснову мастацкіх і літаратурных твораў. Біблія ў кантэксьце беларускай культуры – навучальны дапаможнік для студэнтаў, мэтай якога ёсьць акрэсьленьне асноўных накірункаў дасьледваньня ўплыву Бібліі н... Болей »


pdf
Трацяк Янка - укл., Новы замак, 2018

Новы замак

літаратурны альманах. Гродна

2018

Напалеон Банапарт стаяў каля маленькага акенца і ўглядаўся ў ноч. Вар'яцела бязлітасная завіруха, ломячы галіны на дрэвах, зрываючы з хат саламяныя стрэхі. Але нічога гэтага вялікі палкаводзец не бачыў, бо ў вачах стаяў адзін і той жа ранішні малюнак: заснежанае поле, ледзь прыкметная каляіна ад саней і трупы, сотні змерзлых трупаў непераможнай французскай арміі навокал. Напалеон павярнуўся тварам да вялізнай рускай печы, што займала ле... Болей »


pdf
Трацяк Янка - укл., Новы замак, 2017

Новы замак

літаратурны альманах. Гродна

2017

Кароль Швецыі Карл XII сядзеў за накрытылл сталом у сялянскай хаце і няспешна снедаў у адзіноце. 3 нядаўняга часу ён забараніў, насуперак прыдворнаму этыкету, яшчэ каму-кольвек прысутнічаць у час трапезы. Карл даеў салдацкую кашу, запіў некалькімі глыткаллі крынічнай вады і выцер вусны сурвэткай. Пасля чаго паклаў у рот два пальцы і гучна свіснуў. Тут жа ў пакоі з'явіўся камер-юнкер барон Беркенгельм. (Віктар Варанец, Гармата, фрагмент) Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя