Токць Сяргей

Нарадзіўся 12.04.1968, в. Бершты Гарадзенскай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (1992), аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Працуе на кафедры беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта. У 1997 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Дзяржаўны апарат царызму ў Беларусі ў 30-60-х гадах ХІХст.(структура, функцыі, чыноўніцкі корпус)". Даследуе праблемы этнаканфесійнай і сацыяльнай гісторыі Беларусі 19-20 стст., праводзіць мікрагістарычныя даследаванні. Аўтар манаграфіі “Беларуская вёска на мяжы эпох: Змены этнічнай самасвядомасці сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадства (па матэрыялах Гарадзеншчыны 19 – першай трэці 20 ст.) (Гародня, 2003)”і каля 50 навуковых артыкулаў, з якіх найважнейшыя: Барацьба за беларускую дзяржаўнасць на абшарах Гарадзенскай (Берштаўскай) пушчы ў 1920-х гадах, "Białoruskie Zeszyty Historyczne" Białystok 2001, nr 15, s.135-167; Беларускі нацыянальны рух ХІХ – пач. ХХ у кантэксце нацыянальных рухаў народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы // Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы ІІІ міжнароднага кангрэса беларусістаў "Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый". Мінск.:"Беларускі кнігазбор", 2001. С.68-75; Нацыятворчыя працэсы на Гарадзеншчыне 19 – пачатку 20 ст. // Гістарычны альманах. Гародня, Т.6. 2002. С.130-151; Праблемы перыядызацыі беларускага нацыянальнага руху 19 – пачатку 20 ст. // Гістарычны Альманах. Т.7. 2002. С.187-192; Культурнае жыццё беларускай вёскі ў міжваеннай Польшчы (па матэрыялах Гарадзеншчыны) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. № 18. 2002. С.91-117; Актуальнасць мікрагістарычных даследаванняў у сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. Ч.4. Гродна: ГрДУ, 2003. С.23-28.

 

Токць Сяргей :: Выданьні

Токць Сяргей, Сацыяльныя і культурныя працэсы ў беларускай вёсцы ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.

Сацыяльныя і культурныя працэсы ў беларускай вёсцы ў...

Токць Сяргей

У манаграфіі на аснове аналізу шырокага кола крыніц разглядаецца развіццё сацыяльных і культурных працэсаў у беларускай вёсцы ў другой палове XIX - пачатку XX ст. Аўтар стварае мадэль капіталістычнай мадэрнізацыі традыцыйнага сялянскага грамадства, асвятляе пытанні сацыяльнай дыферэнцыяцыі сялянства, дзейнасці мясцовага самакіравання, сацыяльнай мабільнасці вяскоўцаў, рэлігійнасці сялян, змену штодзённым жыцці, пашырэння пісьменнасці. Д... Болей »


Кравцевич Александр, Смоленчук Александр, Токть Сергей, Белорусы: нация Пограничья

Белорусы: нация Пограничья

Кравцевич Александр, Смоленчук Александр, Токть Сергей

В коллективной монографии предпринята попытка увидеть влияние цивилизационного Пограничья («Запад»/«Восток» Европы) на судьбы белорусской нации. В контексте этого Пограничья авторы рассматривают основные вехи политической и культурной истории белорусских земель до конца XVIII в., анализируют особенности формирования белорусской нации в XIX – начале XX в. и затрагивают проблему культуры памяти на примере Второй мировой войны. Болей »


Запольская Яна, Токць Сяргей, Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

У гасьцях у Сяргея Токця

Запольская Яна, Токць Сяргей

Токць Сяргей (Сяргей Міхайлавіч, н. 12.04.1968, в.Бершты Гарадзенскай вобласці) бел. гісторык. Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (1992), аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Працуе на кафедры беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта. У 1997 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Дзяржаўны апарат царызму ў Беларусі ў 30-60-... Болей »


Барысаў І., Дзелянкоўскі М., Вашкевіч А., Люцік Д., Лялевіч Я., Сямашка З., Токць С., Скідзель

Скідзель

500 год гісторыі

Барысаў І., Дзелянкоўскі М., Вашкевіч А., Люцік Д., Лялевіч Я., Сямашка З., Токць С.

Навукова-папулярная праца, прысвечаная 500-годдзю горада Скідзеля. На аснове шырокага кола архіўных крыніцаў, вусных успамінаў і краязнаўчых матэрыялаў аўтары прасочваюць гісторыю Скідзеля ад часу першай узгадкі ў старадаўнім дакуменце да сучаснасці. Кніга прызначана шырокаму колу чытачоў, як прафесійным гісторыкам, так і для ўсіх тых, хто цікавіцца мінулым нашай краіны. Болей »


Токць Сяргей, Беларуская вёска ў эпоху зьменаў

Беларуская вёска ў эпоху зьменаў

Другая палова ХІХ — першая траціна ХХ ст.

Токць Сяргей

У манаграфіі разглядаюцца сацыяльна-культурныя працэсы, якія вызначалі, на думку аўтара, кірунак і характар зьменаў у жыцьці заходнебеларускай вёскі ў другой палове ХІХ – першай траціне ХХ ст. Аўтар стварае мадэль разьвіцьця капіталістычнай мадэрнізацыі традыцыйнага аграрнага грамадзтва на гэтым абшары. Да стрыжнёвых праблем гэтай манаграфіі належаць пытаньні пашырэньня беларускай самасьведамасьці сярод вясковага насельніцтва, нацыятвор... Болей »


Габрусевіч Сяргей, Токць Сяргей, Трацяк Янка - складальнікі, Гісторыя беларускай культуры

Гісторыя беларускай культуры

дапаможнік

Габрусевіч Сяргей, Токць Сяргей, Трацяк Янка - складальнікі

Курс “Гісторыі беларускай культуры” ўключаны ў праграмы многіх вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Гарадзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы выдаў дапаможнік для студэнтаў, які ўключае кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, кантрольныя пытанні, тэматыку рэфератаў, шырокі агляд літаратуры. Падручнік створаны такім чынам, што інфармацыя падаецца ў тэзіснай форме, што дазваляе распрацоўваць т... Болей »


Токць Сяргей, Беларуская вёска на мяжы эпох

Беларуская вёска на мяжы эпох

Змены этнічнай самасвядомасці сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадства (па магэрыялах Гарадзеншчыны 19 - першай трэці 20 ст)

Токць Сяргей

У манаграфіі ра'іглядаюцца па матэрыялах Г'арадзеншчыны змены этнічнай самасвядомасці сялянскага насельніцтва ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадства. На аснове аналізу архіўных крыніц і выкарыстання мікрагістарычнага падыходу асвятляецца працэс пераходу беларускіх сялян ад лакальнай тутэйшасці да нацыянальнай самасвядомасці сучаснага тыпу. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца праблемамі гісторыі Беларусі. Болей »


Яноўская В. В., Унучак А. У., Фірыновіч А. Э. - уклад., Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне: гісторыя і памяць

Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і...

зборнік навуковых артыкулаў

Яноўская В. В., Унучак А. У., Фірыновіч А. Э. - уклад.

У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы па актуальнай навуковай праблеме «Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне», якія дэманструюць розныя падыходы ў беларускай, расійскай і ўкраінскай гістарыяграфіях. Тэматычнае кола пытанняў, пастаўленых аўтарамі, ахоплівае самыя розныя бакі паўстання: баявыя дзеянні, мерапрыемствы расійскай адміністрацыі, пакаранні і амністыі паўстанцаў, удзел у падзеях розных сацыяльных груп. Болей »


Stosunki polsko-białoruskie

Stosunki polsko-białoruskie

Historia i współczesność

Praca zbiorowa pt. „Stosunki polsko-białoruskie. Historia i współczesność" wydana pod redakcją Doroty Michaluk w wydawnictwie Avalon to drugi tom studiów z serii: „Białoruś: historia-kultura-polityka". W pracy zaprezentowano kilkanaście artykułów poświęconych zagadnieniom polsko-białoruskich związków historycznych, kulturowych, politycznych i gospodarczych od czasów nowożytnych po współczesne. Ich autorami są znani historycy, politolodz... Болей »


Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі

Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культу...

Матэрыялы VII міжнароднай навуковай канферэнцыі Беларускага Гістарычнага Таварыства, Менск, 25 верасня 2009 г.

У зборніку змешчаны матэрыялы канферэнцыі, прысвечанай асобе Кастуся Каліноўскага і паўстанню 1863 г. на Беларусі. Аўтары разглядаюць розныя аспекты разгортвання антырасійскага паўстання на беларускіх землях, жыццяпіс ягонага кіразніка, а таксама духоўную спадчыну Кастуся Каліноўскага і ягонае месца ў беларускай культурніцкай традыцыі. Адрасуецца гісторыкам, выкладчыкам гісторыі, студэнтам і ўсім аматарам айчыннай гісторыі Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя

Токць Сяргей :: Іншыя выданьні

Historia nie tylko tragiczna – wywiad z dr. Siarhiejem Tokciem (0)

14-03-2011, 00:51

Jak wyglądały dzieje białoruskiego ruchu narodowego? Jaka jest współczesna kondycja narodu białoruskiego? Jak postrzegana jest Polska na Białorusi? Dlaczego Tadeusz Kościuszko jest białoruskim bohaterem? Na te i inne pytania odpowiada dr Siarhiej Tokć z Uniwersytetu Państwowego im. Janki Kupały w Grodnie. Roman Sidorski: Na ziemiach Rzeczpospolitej (...) Болей »

Папярэдняя 1 Наступная