be

Шыбека Захар

Шыбека Захар

Нарадзіўся 30 ліпеня 1948 году ў вёсцы Асінаўка Беліцкага сельскага савета Сеньненскага раёну Віцебскай вобласці.

У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, у 1998 годзе — доктарскую. У 2003 годзе атрымаў годнасьць прафэсара.

Працаваў настаўнікам гісторыі (1972-1974), навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР (1974-1991), загадчыкам аддзела беларусазнаўства Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны (1991-1998).

У 1999 годзе — дырэктар Нацыянальнага музэю гісторыі і культуры Беларусі.

З 2000 году — на пасадзе прафэсара Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, катэдра эканамічнай гісторыі.

Зь верасьня 2001 году па верасень 2002 году па сумяшчальніцтве выконваў абавязкі галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».

Дасьледуе Менск другой паловы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў, гарады Беларусі 1861-1904 гадоў, беларускі нацыянальны рух ХІХ-ХХ стагодзьдзяў.

Мае больш за 200 навуковых публікацый. Праца па гісторыі Беларусі ХІХ–ХХ стагодзьдзяў адзначана прэміяй польскага часопіса «Przeglądu Wschodniego» за 2001 год і прэміяй імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру 2003 году.

Сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускага гістарычнага таварыства.

Манаграфіі

  1. Минск в конце ХІХ - начале ХХ в. Очерк социально-экономического развития.-Мн., 1985. С.136.
  2. Мiнск. Старонкi жыцця дарэвалюцыйнага горада. 2-е выданне. Мн., 1994. С.341. У суаўтарстве з С.Шыбека.
  3. Гарады Беларусi (60-я гады ХIХ–пачатак ХХ стагоддзяў). Мн., 1997. С.320.
  4. Historia Białorusi. 1795-2000. Lublin, 2002. S.571.
  5. Нарыс гісторыі Беларусі. 1795-2002. Мінск, 2003. С.490.
  6. Dějiny Běloruska. Praha, 2006 (на чэскай мове, у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). С.400
  7. Минскъ сто гадоў таму. Мінск, 2007. С.304.
  8. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня, 2009. С.372.

Крыніца: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Захар_Шыбека

Шыбека Захар. Выданьні

Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет
pdf

Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет

Курс лекцый
Шыбека Захар

Кніга беларускага гісторыка Захара Шыбекі адметная тым, што аўтар робіць спробу ўпісаць беларускія землі ў агульнасусьветны працэс урбанізацыі, вызначыць яго этапы, паказаць наступствы і пэрспэктывы далейшага разьвіцьця. Захар Шыбека здаўна цікавіўся ўрбаністыкай, да таго ж праца па гэтай тэме была... Болей »

Минскъ сто гадоў таму

Минскъ сто гадоў таму


Шыбека Захар

У Мінску, моцна разбураным у гады Вялікай Айчыннай вайны, у адрозненне ад большасці старадаўніх гарадоў, амаль не збераглося куточкаў — сведак яго шматвяковай гісторыі. Аўтар паспрабаваў узнавіць вобраз горада канца XIX — пачатку XX стагоддзя, грунтуючыся на архіўных дакументах, перыядычных і іншых тагачасных... Болей »

Нарыс гісторыі Беларусі

Нарыс гісторыі Беларусі

(1795—2002)
Шыбека Захар

Кніга з’яўяяецца аўтарскай версіяй сціслага сінтэтычнага выкладу гісторыі Беларусі ад канца XVIII стагоддзя да 2002 года. Падзеі дзяржаўна-палітычнага і грамадскага жыцця краіны паказаныя ў сувязі з агульнаеўрапейскім кантэкстам, асаблівая ўвага нададзеная тым аспекгам беларускага мінулага. асвятленне... Болей »

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры
pdf

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры

Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Постаць Адама Міцкевіча неразрыўна звязана з Беларуссю. У Наваградку пяшчотна захоўваецца памяць пра паэта і пісьменніка. У Польшчы памятаюць Адама Міцкевіча і лічаць нацыянальным героем, параўноўваюць мастака з Пушкіным у Расеі, захапляюцца рамантызмам у Літве. Цяпер Адам Міцкевіч, безумоўна, творца... Болей »

Беларусіка=Albaruthenica

Беларусіка=Albaruthenica

Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г.

У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага... Болей »

Homo Historicus 2019
pdf

Homo Historicus 2019

Гадавік антрапалагічнай гісторыі

Homo Historicus 2019 працягвае традыцыі чатырох папярэдніх тамоў (2008, 2009, 2012 і 2016 гг.) з іх арыентацыяй на пашырэнне антрапалагічнага стылю мыслення ў аналізе мінулага. Большасць апублікаваных матэрыялаў датычаць праблемы суадносінаў біяграфіі навукі з біяграфіяй навукоўца на прыкладах жыцця... Болей »

Маладосць 4 (749) 2016
pdf

Маладосць 4 (749) 2016

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

«З гэтага здымка канца 1920-х на нас глядзяць тры браты Плаўнікі. У цэнтры Самуіл — старэйшы і самы вядомы. Ён увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры пад псеўданімам Змітрок Бядуля. Але наўрад ці ўсе аматары яго творчасці ведаюць, што малодшы брат Ізраіль (на здымку справа) таксама пісаў вершы і актыўна... Болей »

Беларускі Гістарычны Агляд Том 17 Сшытак 1-2 (32-33)
pdf

Беларускі Гістарычны Агляд Том 17 Сшытак 1-2 (32-33)

навуковы часопіс

Патрэба ў размове аб прафесійных хваробах і клопатах нашай гістарычнай навукі наспела даўным-даўно. Хоць у афіцыйных дакладах і публікацыях, як спецыяльных, так і прынагодных, сітуацыя ў сучаснай гістарыяграфіі Беларусі ацэньваецца наўздзіў пазітыўна, у кожнага, хто сам належыць да супольнасці акадэмічных... Болей »

ARCHE 03(90)2010

ARCHE 03(90)2010

GENIUS URBIS

* Гарады Беларусі на старых паштоўках * Агееў Аляксандар, Магілёўская ратуша: гісторыя адраджэньня і яе ўрокі * Аляшэўскі Ян, Менск у 1708 годзе (урывак з хронікі) * Атаманчык Кірыл, Вільня ў двух словах * Бабкова Вольга, Status Animae * Габрусь Тамара, А дзе тыя дзьверцы? ... Болей »

Дзеяслоў 44
pdf

Дзеяслоў 44

Літаратурна-мастацкі часопіс

* “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам” * «Наш шлях павінен быць беларускім...» * Аляшкевіч Маргарыта, Гамлет у карункавых стрынгах, серыя -наццатая. Нататкі пра кнігу Віктара Ыванова “Асарці” * Антанян Андранік, ...Каб дамаўляцца без пасярэднікаў? Нататкі пра «Беларуска-літоўскі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org