Швед Вячаслаў

Нарадзіўся 7.10.1956 г. у беларускім горадзе Гродна, у сям'і рабочых.

У 1979 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ, гістарычнае аддзяленне. У 1979-1983 гг. вучыўся ў завочнай аспірантуры БДУ, у 1995-1998 гг. – у дактарантуры БДУ. Уплыў на фарміраванне навуковых поглядаў аказалі кандыдат гістарычных навук П.І. Краўчанка, доктар гістарычных навук, прафесар І.В. Аржэхоўскі, доктар гістарычных навук, прафесар П.І. Брыгадзін.

У 1984 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Гандаль у Беларусі ў перыяд крызысу феадальна-прыгонніцкіх адносін (30 – 50-е гады ХIX ст.) (навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, дацэнт М.П. Баранава), а ў 2001 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772–1863 гг.)”.

У 1974–1979 гг. працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Гарадзішчанскай СШ. Баранавіцкага р-на, Брэсцкай вобл. У 1982-1995, 1998-2001 і з 2005 г. выкладаў на кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Гродзенскага універсітэта, з 2001 па 2005 г. – прарэктар па навуковай рабоце УА “Гродзенскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі”. З 1 верасня 2005 г. – прафесар кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў ГрДУ, з сакавіка 2007 г. - прафесар кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, выконваючы абавязкі загадчыка кафедры, з сакавіка 2008 г. – загадчык гэтай кафедры.

Вобласць навуковых інтарэсаў: сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1 пал. ХІХ ст., грамадска-палітычнае развіццё зямель Беларусі ў 1772-1863 г., гісторыя Гродна і Гродзеншчыны (Х–ХХ вв.), развіццё турызму ў Панямонні.

Агульная колькасць публікацый на 1.01.2009 г. – 257 навуковых прац, 9 навукова-метадычных і 8 аўтарскіх, творчых.

 

Швед Вячаслаў :: Выданьні

Госцеў Алесь, Дабрыян Аляксандр, Карнялюк Віталь (рэдактар), Марозава Святлана, Чарнякевіч Андрэй, Швед Вячаслаў (рэдактар), Гродназнаўства

Гродназнаўства

Гісторыя еўрапейскага горада

Госцеў Алесь, Дабрыян Аляксандр, Карнялюк Віталь (рэдактар), Марозава Святлана, Чарнякевіч Андрэй, Швед Вячаслаў (рэдактар)

Гэтая кніга, напісаная вядомымі гісторыкамі і краязнаўцамі, з’яўляецца цікавай спробай данесці да маладзейшага пакалення гродзенцаў подых мінуўшчыны, пазнаёміць іх з найбольш важнымі падзеямі і постацямі тысячагадовай гісторыі Горадзена – Grodno – Гродна. Гістарычнае “Гродназнаўства” – гэта аповед пра гродзенскія эпізоды біяграфій вялікага князя Вітаўта і караля Стэфана Баторыя, змагароў за вольнасць Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўс... Болей »


Афанасьева Татьяна, Горячева Р. Ф., Швед Вячеслав, Гродненские губернаторы (1801–1917 гг.)

Гродненские губернаторы (1801–1917 гг.)

документально-биографические очерки

Афанасьева Татьяна, Горячева Р. Ф., Швед Вячеслав

У дадзеным выданні складальнікі ажыццявілі спробу пры дапамозе дакументаў адлюстраваць ў храналагічнай паслядоўнасці дзейнасць усіх “начальнікаў” Гарадзенскай губерні з пачатку ХІХ стагоддзя да 1917 года. Па сваёй форме гэтае выданне ўяўляе сабой дакументальна-біяграфічныя нарысы, што робіць яго наватарскім. Аўтары ўзялі пад увагу шматвобразнасці чытацкіх зацікаўленняў і прыгатавалі публікацыю такім чынам, што будзе яе цікава чытаць як ... Болей »


Швед Вячаслаў, Масоны і ложы на землях Беларусі (канец ХVIII – першая чвэрць XIX ст.)

Масоны і ложы на землях Беларусі (канец ХVIII – перш...

Біябібліяграфічны слоўнік

Швед Вячаслаў

У першай частцы кнігі падаецца нарыс гісторыі масонства на землях Беларусі, прыводзяцца спісы братоў масонскіх ложаў. На аснове сабранага матэрыялу з архіўных і бібліятэчных сховішчаў Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Германіі прадстаўлены браты масонскіх ложаў, якія дзейнічалі на землях Беларусі ў канцы ХVІІІ – першай чвэрці ХІХ ст. У дадатках прыводзяцца спіс крыніцаў і літаратуры, тлумачальны слоўнік тэрмінаў, кароткая гісторыя патаем... Болей »


Швед Вячаслаў, Данскіх Сяргей, Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў

Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў

Швед Вячаслаў, Данскіх Сяргей

У манаграфіі даследуецца комплекс пытанняў, звязаных з заходнім рэгіёнам Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў (1805 - 1815): дэмаграфічныя і гаспадарчыя змены, планы Французскай і Расійскай імперый і іх саюзнікаў у дачыненні да заходнебеларускіх земляў, баявыя дзеянні падчас вайны 1812 года, удзел насельніцтва заходняга рэгіёну Беларусі ў "напалеонаўскай эпапеі" і іншыя. Аўтары ўпершыню шырока выкарыстоўваюць шматлікія архіўныя крыніцы... Болей »


Швед Вячаслаў, Губернскі Гродна

Губернскі Гродна

Аповяды з гісторыі горада (канец XVIII - пач. XX ст.)

Швед Вячаслаў

У чарговай кнізе серыі "Мой горад" звсрнута ўвага на губернскі перыяд гісторыі Гродна. Аўтар, абапіраючыся на разнастайныя дакументальныя крыніцы, раскрывае старонкі эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця губернскага Гродна. Разлічана на дзяцсй сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, а таксама на ўсіх. хто цікавіцца гісторыяй Гродна. Можа быць выкарыстана як дапаможнік па краязнаўчых курсах у школах, гімназіях, ліцэях. Болей »


Швед Вячаслаў, Паміж Польшчай і Расіяй

Паміж Польшчай і Расіяй

грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772—1863 гг.)

Швед Вячаслаў

У манаграфіі разглядаюцца польская, руская і ліцвінская плыні грамадска-палітычнага жыцця на землях Беларусі, нараджэнне беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. На падставе работ айчынных і замежных аўтараў, апублікаваных і неапублікаваных дакументальных і апавядальных крыніц асвятляюцца механізм далучэння зямель Беларусі да Расійскай імперыі, палітыка да іх расійскага ўрада, роля і значэнне зямель Беларусі ў польскім і рускім апазіц... Болей »


Швед Вячаслав, Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў

Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў

Швед Вячаслав

Манаграфія напісана на аснове новых і малавядомых дакументалыіых крыніц XIX-XX ст. Для яе напісання шырока выкарыстаны ўспаміны, дзённікі, лісты, запісы інш. мемуарная снадчына сведкаў тых падзей, дакументы, якія былі напісаны дзекабрыстамі іх літаратурныя гворы і інш. На багатым (|)акталагічным матэрыяле паказана роля Беларусі у гісторыі дзекабрызма. Асвятляюцца сувязі сяброў тайных таварыстваў з беларускім краем, расказваецца пра дзек... Болей »


Швед Вячаслаў, Госцеў Алесь, Горадня

Горадня

Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)

Швед Вячаслаў, Госцеў Алесь

Другая кніга серыі змяшчае аповяды па гісторыі Гродна часоў знаходжання яго ў складзе федэратыўнай краіны Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. Вы даведаецеся, што горад быў цэнтрам развіцця гаспадаркі i культуры, з'яўляўся адміністрацыйным пунктам Гродзенскай каралеўскай эканоміі, адыгрываў значную палітычную ролю ў дзяржаве (тут адбываліся сеймы РП), пакутаваў у перыяд войнаў i падымаўся на змаганне ў часы паўстанняў. Разлічана на дзяцей ... Болей »


Швед Вячаслаў, Госцеў Алесь, Дабрыян Аляксандр, Горадзен

Горадзен

Аповяды з гісторыі горада (10 стагоддзе - сярэдзіна 16 ст.)

Швед Вячаслаў, Госцеў Алесь, Дабрыян Аляксандр

Аўтары - мясцовыя гісторыкі і краязнаўцы - задумалі выданне серыі кніг "Мой горад", у якой хочуць расказаць пра лёс горада на Нёмане - Гродна. У першаіі кніжцы — аповяды з гісторыі Горадзена або Горадні, як зваўся наш горад прыкладна да 1569 г., да ўваходжання ў склад Рэчы Паспалітай. Вы знойдзеце адказы на пытанні: як нарадзіўся Горадзен? Чаму ў яго такое імя? Які быў герб горада? Як жыў і змагаўся Горадзен у складзе Кіеўскаіі дзяржавы... Болей »


Швед Вячаслаў, Падзеі i постаці гродзенскай даўніны

Падзеі i постаці гродзенскай даўніны

Швед Вячаслаў

Гэта кніжка з'яўляецца лагічным працягам першага твора аўтара «По следам Гродненской старины», які выдадзены ў 1993 г. i стаў ужо бібліяграфічнай рэдкасцю. Чытач знойдзе тут нарысы пра малавядомыя падзеі i асобы Гродзенскай даўніны канца XVIII — пачатку XX стагоддзя: паўстанні 1794, 1830-1831, 1863 гадоў на тэрыторыі Гродзенскай губерні, вайна 1812 года, развіццё гандлю i сельскай гаспадаркі, постаці мастакоў Ю. Карчэўскага i Я. Траяноў... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя