Шамякіна Таццяна

Шамякіна Таццяна нарадзілася 08.10.1948 г. у горадзе Менску ў сям'і пісьменніка. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971) і аспірантуру пры гэтым універсітэце (1974). З 1974 г. - выкладчык, з 1982 г. - дацэнт , а з 2004 г. - загадчыца кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1983 г. З рэцэнзіямі і артыкуламі выступіла ў рэспубліканскім друку ў 1972 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар кнігі літаратурнай крытыкі «На лініі перасячэння» (1981). Пераклала на расейскую мову аповесці І.Шамякіна «Гандлярка і паэт» (Масква, 1977), «Драма» (часопіс «Неман», 1989), п'есу «Залаты медаль» (пастаўлена ў 1980), раманы «Вазьму твой боль» (Масква, 1980), «Петраград - Брэст» (Масква, 1985), «Зеніт» (Масква, 1988). Аўтарка больш чым 360 навуковых публікацый.

 

Шамякіна Таццяна :: Выданьні

Рагойша Вячаслаў, Шамякіна Таццяна, Кабржыцкая Таццяна, Праскаловіч Вольга, Беларуская літаратура

Беларуская літаратура

Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання

Рагойша Вячаслаў, Шамякіна Таццяна, Кабржыцкая Таццяна, Праскаловіч Вольга

Вывучаючы літаратуру ў папярэдніх класах, вы пазнаёміліся з некаторымі фальклорнымі тэкстамі, вершаванымі і празаічнымі творамі асобных беларускіх пісьменнікаў. Пры гэтым атрымалі ўяўленне і пра літаратуру як від мастацтва, пра сутнасць паэзіі, прозы, публіцыстыкі, пра эпічны, лірычны і драматычны роды літаратуры, пра ліра-эпас, некаторыя літаратурныя віды, жанры і інш. Адным словам, у вас ужо ёсць добрая фактычная аснова, каб на ёй фар... Болей »


Шамякіна Таццяна, Традиционный китайский календарь и славянские мифологические параллели

Традиционный китайский календарь и славянские мифоло...

Шамякіна Таццяна

Книга оригинальная и по содержанию, и по форме. Она состоит из 12 очерков, объединенных темой восточного народного календаря. Но более всего автора интересует связь культур, отношение славян к соответствующим животным-символам, которые и определяют специфику китайского календаря. Через оценку этих символов лучше познаются европейские этносы. Каждая статья книги представляет собой культурологическое эссе, насыщенное исключительно богатой... Болей »


Шамякіна Таццяна, Міфалогія і беларуская літаратура

Міфалогія і беларуская літаратура

Нарысы і эсэ

Шамякіна Таццяна

Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса “Міфалогія і літаратура”, але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў – студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках. Упершыню канцэптуальна і шматпланава даследуецца праяўленне ў беларускай класічнай літаратуры міфапаэтычнага мыслення як структураўтваральнай і тропаўтв... Болей »


Шамякіна Таццяна, Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

паралелі

Шамякіна Таццяна

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага “жывёльнага”, календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры... Болей »


Шамякіна Таццяна, Славянская міфалогія

Славянская міфалогія

Аўтарскі курс лекцый для студэнтаў-філолагаў спецыяльнасцей “Беларуская філалогія”, “Руская філалогія”, “Славянская філалогія”

Шамякіна Таццяна

“Славянская міфалогія” – аўтарскі курс лекцый, які ўяўляе сабою поўнае выкладанне дысцыпліны згодна праграмы “Славянская міфалогія” (Мінск: РІВШ, 2005 – 37 с.). Курс арыентаваны на вучэбны дапаможнік (пад грыфам) Т.І.Шамякінай “Міфалогія Беларусі. Нарысы” (Мінск: Мастацкая літаратура, 2000 – 400 с.), аднак у параўнанні з дапаможнікам значна мадэрнізаваны з улікам навейшых дасягненняў у філалогіі. Мэта курса лекцый – пазнаёміць студэнтаў... Болей »


Шамякіна Таццяна, Міфалогія Беларусі

Міфалогія Беларусі

(нарысы)

Шамякіна Таццяна

Упершыню беларуская міфалогія прадстаўлена як сістэма ў кантэксце сусветнай, у асноўным індаеўрапсйскай. Міфалогія паказана як выток літаратурных матываў і вобразаў, сюжэтаў выяўленчага мастацтва. Прасочваецца яе сувязь з дэкаратыўным мастацтвам і архітэктурай. Шырока разглядаецца агульначалавечая праблематыка — Жыццё і Смерць, Чалавек і Прырода, Дабро і Зло. Кніга будзе карыснай студэнтам ВНУ, настаўнікам сярэдніх школ і вучням старэйш... Болей »


Шамякіна Таццяна, На лініі перасячэння

На лініі перасячэння

Літаратурна-крытычныя нататкі

Шамякіна Таццяна

Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стыль і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, I. Чыгрынава, I. Пташнікава. Кпіга цікавая і для спецыялістаў, і для аматараў літаратуры. Болей »


Трансфармацыя мянтальнасці беларусаў

Трансфармацыя мянтальнасці беларусаў

матэр'ялы практычна-навуковай канференцыі

Зборнік матэр'ялаў канференцыі налічвае 19 дакладаў, з яких 9 на беларускай мове, 10 на на расейскай. Адпаведна мове, зборнік падзелены на дзве часткі. Сярод аўтараў-сацыёлагі, эканамісты, палитолагі, культуролагі, пісьменнікі. Болей »


Хаўстовіч Мікола, Рагойша В.П., рэд., Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літ...

Матэрыялы V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў

Хаўстовіч Мікола, Рагойша В.П., рэд.

У зборніку змешчаны матэрыялы навуковай канферэнцыі – чарговых V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх культурных узаемасувязей”, якія адбыліся непадалёку ад марцінкевічаўскай Люцінкі – у вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна 20 чэрвеня 2004 года. Болей »


Беларусь - Японія

Беларусь - Японія

Матэрыялы Другіх міжнародных чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча, Мінск-Астравец, 9-10 кастрычніка 2002 года

У зборніку змешчаны матэрыялы ІІ Міжнародных чытанняў, прысвечаных памяці першага консула Расіі ў Японіі ўраджэнца Беларусі Іосіфа Гашкевіча. У іх гаворыцца пры жыццёвы шлях і спадчыну гэтага вучонага, беларуска-руска-японскае грамадска-культурнае ўзаемадзеянне, мінулае і сучаснасць Астравецкай зямлі, на якой жыў і памёр дыпламат. Дадаткова ў зборнік уключаны лепшыя публікацыі беларускага друку апошніх гадоў, прысвеячаныя Японіі. Прызна... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя