Шамякін Іван

Іван Шамякін нарадзіўся 30.01.1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940 г.). У 1940-1945 гг. у Савецкай Арміі – камандзір гарматы, затым камсорг дывізіёна. Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. У час Вялікай Айчыннай вайны выступаў у армейскай газеце «Часовой Севера» з нарысамі і вершамі.

У 1945-1948 гг. настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага раёна. З 1946 г. вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950 г.). Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 г. - намеснік старшыні, з 1966 г. - сакратар, з 1968 г. - другі сакратар, з 1971 г. - першы намеснік старшыні, у 1976-1980 гг. - першы сакратар праўлення СП БССР. З 1980 г. - галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1963 г. як сябра дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963-1985 гг.) і СССР (1980-1989 гг.). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971-1985 гг.). Член-карэспандэнт АН БССР. Сябра СП СССР з 1947 г.

Герой Сацыялістычнай Працы (1981 г.). Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.

Народны пісьменнік БССР (1972 г.). Аўтар шматлікіх раманаў, апавяданняў, аповесцяў і твораў. Аўтар сцэнарыяў тэлеспектакляў і кінафільмаў. Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951 г.), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959 г.), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968 г.), Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978 г.), Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982 г.).

Памёр у 2004 годзе. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Мінску. У гонар пісьменьніка названая адна з вуліц Мінска.

 

Шамякін Іван :: Выданьні

Шамякін Іван, Трывожнае шчасце

Трывожнае шчасце

Пенталогія

Шамякін Іван

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край. Болей »


Шамякін Іван, Пошукі прытулку

Пошукі прытулку

Аповесці

Шамякін Іван

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра ... Болей »


Шамякін Іван, Промні маленства

Промні маленства

Апавяданні

Шамякін Іван

"Мяркуючы па ўспамінах маці, мне ішоў чацвёрты год. Я цяжка перахварэў на адзёр. Калі ачуняў, мяне выпусцілі з хаты ў двор. Стаяла снежная зіма, здаецца, што ў маленстве ўсе зімы былі снежныя. Дзень быў сонечны. Снег іскрыўся, сляпіў вочы. I ўвесь свет пасля хваробы ўяўляўся абноўленым, прыгажэйшым. Біліся вераб'і за крошкі хлеба на сметніку. На галінах вішні ў гародзе весела цівількалі сініцы. Усё цікава. Але чым заняцца малому?" Болей »


Шамякін Іван, Палеская мадонна

Палеская мадонна

Аповесці

Шамякін Іван

У кнігу Народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Івана Шамякіна ўвайшлі аповесці «Палеская мадонна», «Выкармак», «Крывінка» і інш. Яго героі — нашы сучаснікі. Яны жывуць і дзейнічаюць у наш час, трапляюць у розныя складаныя жыццёвыя сітуацыі, з якіх не так проста знайсці выйсце. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »


Шамякін Іван, Роздум на апошнім перагоне

Роздум на апошнім перагоне

Дзённікі 1980—1995 гадоў

Шамякін Іван

«Роздум на апошнім перагоне» — так наэваў народны пісьменнік Іван Шамякін кнігу сваіх дзённікаў-успамінаў. Пісьменнік, які многія дзесяцігоддзі быў у цзнтры літаратурнага і грамадскага жыцця, пятнаццаць апошніх гадоў, з перапынкамі, вядзе дэённікі. Але гэта не толькі залісы падзей бягучага дня. Расказ пра сваё маленства, пра дзеда, бацьку, маці, пра жонку, дзяцей, сваякоў. Расказ пра людзей, з якімі разам ваяваў у суровыя гады ваеннага ... Болей »


Шамякін Іван, Вялікая княгіня

Вялікая княгіня

Раман, аповесці

Шамякін Іван

У новую кнігу выдатнага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі гістарычны раман «Вялікая княгіня», а таксама творы пра сучаснасць — аповесці «Бумеранг» і «Без пакаяння». Пачаўся год 1495-ты. Стаяў калядны мароз. Пара ад дыхання людзей і коней уміг замярзала і асядала іскрыстым інеем на каўнярах, на шапках, башлыках, на грывах і збруі. Стралялі дрэвы ў лесе, лёд на рэках. Ад блакітнага неба, якое, здавалася, вісела на вершалінах ... Болей »


Шамякін Іван, Глыбокая плынь

Глыбокая плынь

раман

Шамякін Іван

Галоўная гераіня рамана Тацяна Маеўская ў першыя дні вайны выратоўвае яўрэйскага хлопчыка, Бацьку і мачасе яна гаворыць, што гэта яе сын. Мачаха выдае Тацяну і расказвае аб гэтым нямецкаму агенту Мацею Куляшу. Пасля гэтага да Тацяны завітваюць паліцэйскія, ды Тацяна праяўляе смеласць і рашучасць. Яна забівае фашысцкіх паслугачоў, а сама з дзіцем і бацькам падаецца ў партызаны, каб помсціць ворагам. Болей »


Шамякін Іван, Крыніцы

Крыніцы

Раман

Шамякін Іван

Напісаны ў 1953-1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана - калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя. Болей »


Шамякін Іван, Сатанінскі тур

Сатанінскі тур

Аповесці

Шамякін Іван

У новую кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўключана пяць аповесцей. Напісаны яны ў апошнія два гады — у наш складаны i супярэчлівы час нацыянальнага адраджэння i эканамічнага развалу. Сюжэтныя калізіі i вобразы людзей разгледжаны аўтарам у сучасным жыцці. Усе аповесці вострасюжэтныя, падзеі ў ix разгортваюцца дынамічна. Болей »


Шамякін Іван, Злая зорка

Злая зорка

Раман

Шамякін Іван

Раман «Злая зорка» пра чарнобыльскую катастрофу У цэнтры вобраз старшыні райвыканкома Уладзміра Пыльчанкі на плечы якога кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі, лёс ягонай сям'і. Малодшы сын Глеб - інжынер атамнай станцыі, старэйшы Барыс - афіцэр лётчык, у гэты час другі раз пасылаецца ў Афганістан і гіне. Не вытрымлівае матчына сэрца. Такі трагічны фінал. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя