Суднік Станіслаў

Суднік Станіслаў Вацлававіч (21.09.1954, в. Сейлавічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.), ваенны інжынер, падпалкоўнік, паэт, культуролаг, журналіст. Скончыў Вышэйшае зенітнае ракетнае вучылішча войск супрацьпаветранай абароны (СПА) краіны (1977) і Цвярскую камандную акадэмію імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава (1992). Служыў у зенітна-ракетных дывізіёнах на Урале (1997 – 1993), на палігоне СПА ў Казахстане (1983 – 1993). Прымаў удзел у больш за 300 баявых пускаў ракет. Узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі” (за першыя 100 пускаў) і ордэнам “За службу Радзіме”. Узначаліў Беларускі нацыянальны рух у Прыазёрску (1998). Пераведзены ў Беларусь, камандаваў зенітна-ракетным дывізіёнам у Мастах і Росі (1992). Зволены ў запас у 1994 г. З 1994 г. у г. Ліда. Старшыня Лідскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання (ГА) Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Францыска Скарыны. Сябра сойму ГА БНФ “Адраджэнне” і партыі БНФ. Рэдактар газеты ТБМ “Наша слова”. Рэдактар часопіса “Лідскі летапісец”. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001. Сябар беларускай асацыяцыі журналістаў. Выдаў: “Кароткі расійска-беларускі вайсковы слоўнік”; “Расійска-беларускі вайсковы слоўнік” на 8000 слоў (сумесна з С.Чыславым); “Шыхтавы статут Беларускага войска”; кнігі вершаў “Пагоня за мову”, “Мой Грунвальд”. Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Браніслава Тарашкевіча “За абарону роднай мовы” і адпаведным дыпломам (25.03.2002). Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

Суднік Станіслаў :: Выданьні

Суднік Станіслаў, Літва

Літва

Гістарычныя паэмы, балады, пераклады

Суднік Станіслаў

Кніга ўключае паэмы і балады “ліцвінскай” тэматыкі, напісаныя аўтарам у розныя гады, а таксама пераклады Яна Чачота, Міхаіла Лермантава, Антонія Гарэцкага, Юліюша Славацкага, Камілы Эміліі Макрэцкай на тую ж тэму. У якасці ілюстрацый узяты сярэднявечная гравюра і малюнкі ЯнаМатэйкі. Болей »


Суднік Станіслаў, Стэнаграфія

Стэнаграфія

Навучальны дапаможнік

Суднік Станіслаў

Першы ў гісторыі навучальны дапаможнік па стэнаграфіі на беларуск ай мове. У кнізе прэзентуецца беларуск ая сістэма стэнаграфіі, распрацаваная аўтарам на аснове сістэмы Сакалова, якая ляжыць у аснове многіх славянскіх сістэмаў. У дапаможніку ўлічаны досведы трохгадовага выкладання аўтарам беларускай сістэмы стэнаграфіі ў Лідскім каледжы, сямігадовага выкладання рускай сістэмы ў іншых навучальных установах, а таксама правядзення аглядных... Болей »


Суднік Станіслаў, Лідскія скрыжалі

Лідскія скрыжалі

Суднік Станіслаў

У кнізе паэта і краязнаўца Станіслава Судніка сабраныя вершаваныя эцюды на тэмы лідскай гісторыі, напісаныя ім за апошнія 10 гадоў для часопіса "Лідскі летапісец". Біблейскія скрыжалі - гэта каменныя табліцы, на якіх запісаны дзесяць запаведзяў, што Бог прадыктаваў Майсею. У пераносным сэнс е скрыжалі - гэта тое, што трэба памятаць. "Лідскія скрыжалі" - зборнік гістарычных эцюдаў напісаных за апошнія дзесяць гадоў у асноўным для часопіс... Болей »


Суднік Станіслаў, Мой Грунвальд

Мой Грунвальд

Суднік Станіслаў

Кніга "Мой Грунвальд" пісалася доўга. У яе ўвайшлі вершы розных гадоў, але ў асноўным гэта вершы Казахстанскага перыяду і вершы апошняга часу. Пад кожным вершам стаіць дата напісання. Гэта зроблена не для нейкай важкасці ці яшчэ чаго. Вершы пісаліся ў эпоху рэзкіх пераменаў у грамадстве. Разам мянялася і свядомасць народа і свядомасць кожнага чалавека, мяняўся ўзровеь ведаў пра Беларусь. Пэўныя падзеі выклікалі пэўныя асацыяцыі, і ўзнік... Болей »


Суднік Станіслаў, Кароткі расейска - беларускі вайсковы слоўнік

Кароткі расейска - беларускі вайсковы слоўнік

Суднік Станіслаў

Слоўнік змяшчае больш 1000 тэрмінаў па асноўных галінах вайсковай снравы. У дадатку пададзеныя практычна ўсе ўжывальныя шыхтовыя і пазашыхтовыя вайсковыя каманды. Слоўнік прызначаецца вайскоўцам Узброеных Сіл, навучэнцам і выкладчыкам вайсковай справы ў навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Болей »


Ад лідскіх муроў, № 7 (2010 - 2011 гг.)

Ад лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі зборнік

У зборнік уключаны выняткі з творчага даробку лідскіх літаратараў, крытыкаў, даследчыкаў літаратуры, кампазітараў за 2010-2011 гг. У зборнік трапілі матэрыялы, якія былі апублікаваны ў гэтыя гады або падрыхтаваны да друку. У зборнік увайшлі і іншыя матэрыялы, датычныя літаратурнага жыцця Лідчыны. Болей »


Полымя, 4 (756) 1992

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

4 (756) 1992

Арочка Мікола, Уваскрослыя постаці Барсток Марына, Прыцягальнасць звычайнага Вольскі Артур, Вершы Гарадзецкі Міхась, Спецперасяленцы Гніламёдаў Уладзімір, Яго жыццёвая сіла Клебановіч Міхась, Імярэк Кулакоўскі Аляксей, Салют над зямлёй Новік Аляксандра, Акно ў памяць... Скобла Міхась, Няма таго... Суднік Станіслаў, вершы Юрчанка Георгій, У пошуках Янушкевіч Язэп, У прадчуванні знахо... Болей »


Роднае слова, 11(95)1995

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

11(95)1995

* Песні Сержука Сокалава-Воюша * Абрагімовіч Марына, 3 гісторыі слоў: Гадавіна, угодкі, юбілей * Баршчэўскі Лявон, Літаратура Сярэднявечча: Агульнакультурныя, філасофскія і сацыяльныя ўмовы развіцця * Богуш Сяргей, 3 этымалогіі прозвішчаў * Века Алесь, «На Беларусі Бог жыве...»: Біблейскія сюжэты і матывы ў паэзіі Уладзіміра Караткевіча * Вунцэвіч Надзея, У кожным такце падаюць лісткі, або Крыху разваг пра музыч... Болей »


Сцежкамі Мастоўшчыны, 2 / 2007

Сцежкамі Мастоўшчыны

Гісторыка-краязнаўчы часопіс

2 / 2007

Краязнаўцамі Мастоўшчыны была зроблена спроба па ініцыятыве Язэпа Палубяткі падоўжыць традыцыі “Праменьчыка”. У лістападзе 2006 г. пабачыў сьвет, на вялікі жаль, адзіны нумар гісторыка-краязнаўчага часопіса “Сцежкамі Мастоўшчыны”. Зварот да чытачоў у часопісе быў многаабяцальным. Але…, ідзе 2008 г., а наступнага нумара няма. Вынікі сваёй працы краязнаўцы Мастоўшчыны разьмяшчалі на старонках газэт “Мастоўскі веснік”, “Тэлескоп” і разьмяш... Болей »