Скобла Міхась

Міхась Скобла нарадзіўся 23 лістапада 1966 года на хутары паблізу мястэчка Дзярэчын на Зэльвеншчыне. Закончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу (1984), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1991). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопісаў „Роднае слова” і „Бярозка”, у Міністэрстве культуры і друку, у Дзяржаўным камітэце па друку, у выдавецтве „Беларускі кнігазбор”. Вядзе аўтарскую праграму „Вольная студыя” на Радыё Свабода (з 1998). Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 1991). З’яўляецца намеснікам старшыні Саюза (з 2002).

Выдаў паэтычныя кнігі: „Вечны Зніч” (1990), „Вочы Савы” (1994), „Нашэсце Поўні” (2001), зборнік літаратурных пародый „Розгі ў розніцу” (1993), зборнік вершаў для дзяцей „Камень-перунок” (1998), кнігу артыкулаў і эсэ „Дзярэчынскі дыярыюш” (1999). Уклаў дзве паэтычныя анталогіі: „Краса і сіла: беларуская паэзія ХХ стагоддзя” (2003) і „Галасы з-за небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя” (2008).

На высокім тэксталагічным узроўні падрыхтаваў і выдаў у серыі „Беларускі кнігазбор” аднатомавікі твораў Уладзіміра Жылкі (1998), Ларысы Геніюш (2000), Рыгора Крушыны (2005), Рыгора Барадуліна (2008). Таксама ўклаў і выдаў том эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш „Каб вы ведалі” (2005) і зборнік выбраных твораў Анатоля Сыса „Лён” (2006).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000).

 

Скобла Міхась :: Выданьні

Скобла Міхась, Акно для матылькоў

Акно для матылькоў

паэзія, проза

Скобла Міхась

Арфейны томік выбранага з твораў Міхася Скоблы склалі найбольш метафарычныя, вобразныя, узнёслыя вершы зборнікаў “Вечны Зніч”, “Вочы Савы”, “Нашэсце Поўні”, вершы “новага тысячагоддзя”, а таксама вянок паэтычных перакладаў — “галасоў з-за небакраю” ды ўзорныя эсэ — ураджайныя на шматасацыятыўнасць, арыгінальнасць і “паэтычныя парадоксы”. Такія, як “Быць нататнікам Бога” (пра Рыгора Барадуліна), “Акно для матылькоў” (пра Янку Брыля), а т... Болей »


Скобла Міхась, Вольная студыя

Вольная студыя

Скобла Міхась

Кніга гутарак Міхася Скоблы, якія прагучэлі ў эфіры Радыё Свабода. За боль чым дзясятак гадоў выхаду перадачы ў эфір, на хвалях Радыё свабода прагучэла больш за 500 гутарак у межах Вольнай студыі. У гэтым выданьні знайшліся толькі 50, старана адабраныя аўтарам і вядоўцам Вольнай студыі Міхасём Скоблам. Паўсотні гутарак, пра культуру і палітыку, пра гісторыю і будучыню, пра Гулагі і партызаншчыну. Розныя па тэме, яны нязьменна яднаюцца ... Болей »


Скобла Міхась, Краса і сіла

Краса і сіла

Анталогія беларускай паэзіі XX стагоддзя

Скобла Міхась

Анталогія «Краса і сіла» — першая спроба аб'яднаць пад адной вокладкай найлепшыя ўзоры беларускай паэзіі прамінулага XX стагоддзя. У кнігу ўвайшлі творы 358 паэтаў незалежна ад іх палітычных поглядаў і месцажыхарства. Складальнік і выдавецтва спадзяюцца, што сабраныя ў анталогіі радкі спатоляць уласцівую чалавеку прагу да прыгожага і годна залрэзентуюць культурны пласт канца другога тысячагоддзя перад пашымі наступнікамі. Выданне ілюстр... Болей »


Скобла Міхась, Нашэсце Поўні

Нашэсце Поўні

Вершы

Скобла Міхась

Рыгору Барадуліну -- Мова ўдыхнутая ў нас, як душа, -- І падгасподніцай жыць не павінна. -- Душу дастане лязо палаша – -- І застанецца аглухлая гліна. -- І застанецца змярцвелая плоць -- Рыбінай, выкінутай на сушу, -- Марна чакаць – а мо шчодры Гасподзь -- Новую мову ўдыхне, нібы душу. -- Вытхнецца дух ад віна з гладыша. -- З дрэва упаўшы, збуцвее галіна. -- Мова ўдыхнутая ў нас, як душа, -- І падгасподніцай жыць не павінна. Болей »


Скобла Міхась, Дзярэчынскі дыярыюш

Дзярэчынскі дыярыюш

Эсэ і артыкулы

Скобла Міхась

Біблейскае апісанне хаосу лаканічнае і вычарпальнае: “А зямля была нябачная і пустая і цемра над безданню...” Як ні напружвай уяўленне – тае зямлі нябачнай не прымроіш. Бо немагчыма ўявіць пустату, не аплодненую Духам Божым. Першаакт тварэння доўжыўся шэсць дзён, але не закончыўся. Свет і па сёння дастворваецца і дарабляецца. Богам і тымі, каго Усявышні абярэ сабе ў памочнікі. Паэту даручана працаваць з першаматэрыялам, які быў ад пачат... Болей »


Скобла Міхась, Вочы Савы

Вочы Савы

Вершы

Скобла Міхась

Душы дрэваў глыбока ў зямлі. -- Плоць, што марыла жыць у нябёсах, -- На закланне агню аддалі -- або скрыпку зрабілі ці посах... -- Што ты граеш, шляхотны скрыпач? -- Дзе, бязродны, ідзеш, падарожны? -- Скамянелы бурштынавы плач -- У руках адагрэе не кожны. -- I вясло, што трымае Харон, -- І стырно, што пад пахай у Ноя... -- Чарадою ссівелых варон -- Попел стукае ў сэрца зямное. -- Варухнуцца збуцвелыя пні. -- Душы дрэваў шукацьмуць не в... Болей »


Скобла Міхась, Розгі ў розніцу

Розгі ў розніцу

Літаратурныя пародыі

Скобла Міхась

Пах табакі ці водар капусны -- не прытушаць шалёны імпэт. -- Хоць мае паэтычныя вусны -- захмялець не паспелі як след. -- Прыпадзі да гарачага цела, -- як пячорны дзікун, закрычы. -- Каб аж сэрца маё грукацела, -- бы кувалдай, у грудзі б’ючы. -- Патанай, нібы муха ў смятане, -- абдымай, выцалоўвай, трасі. -- І да самага, любы, світання -- адпачынку ў мяне не прасі. -- Каб пад ранне і я галасіла, -- праклінаючы мулкія пні... -- Я ў запал... Болей »


Скобла Міхась, Вечны Зніч

Вечны Зніч

Скобла Міхась

Бацька прыйшоў. -- На парозе прысеў, -- З працы нібыта вярнуўся дахаты. -- – Што ж ты адрокся, сынок, як і ўсе? -- Што ж не адведаеш таты? -- – Помніш, -- Маленькім хапаўся за руль, -- Сынку, -- Бялявы, як сонейка... -- I не схапіцца за -- «Тата, даруй!..», -- Як за саломінку... -- Дзе ж тваё поле -- І жаўранкі дзе? -- Крыж, ды півоні, ды месячык... -- Выйсці на волю -- Хацеў да людзей – -- Дротам завязаны веснічкі. -- Скрып калаўрота ў... Болей »


Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 11

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі. Болей »


Фядута Аляксандр - уклад., Асоба і час, 5

Асоба і час

беларускі біяграфічны альманах

Фядута Аляксандр - уклад.

У пятым выпуску альманаха «Асоба і час» чытач сустрэнецца з Янам Баршчэўскім, Напалеонам Ордам, Зоськай Верас, Міхасём Стрельцовым, Кастусём Акулам ды іншымі вядомымі беларусамі. Асобны раздзел прысвечаны святарам — мітрапалітам Станіславу Богушу-Сестранцэвічу, Мелхіседэку, Мікалаю, а таксама ксяндзу Сыльвестру Бабіновічу. Сярод аўтараў — вядомыя даследчыкі гісторыі і культуры Беларусі Анатоль Сідарэвіч, Лявон Юрэвіч, Натальля Гардзіенк... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя