Сёмуха Васіль

Васіль Сёмуха (нар. 1936). Нараджэнец Пружаншчыны. Беларускі перакладчык прозы, паэзіі і драматургіі. Закончыў Маскоўскі універсітэт імя М.В. Ламаносава па курсе германістыкі. Надрукаваў пераклады зь нямецкай (Гётэ, Шылер, Гейнэ, Шаміса, Мюлер, Рукерт, Гофман, Ніцшэ, Фалада, Брэхт, Дзюрэнмат, Гесэ, дэ Бройн, Марон, Шт. Гайм, Т. Ман, Кл. Ман, Рыльке, Тракль, Майрынк, Зюскінд, і інш), польскай (Міцкевіч, Славацкі, Норвід, Канапніцка, Анджаеўскі, Крашэўскі, Тувім, Сыракомля, Каспровіч, Піньска і інш.) і латышскай моваў (Райніс, Чакс, Бэлшавіца, Скуіньш, Бэлс, Вацыеціс і інш). Праклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў Баха, Бетховена, Малера, Брамса, Радзівіла, Шумана, Шуберта, Вагнера, Голанда, Агіньскіх, Я. Тарасевіча, Манюшкі, Горскага У 2002 годзе ў яго перакладзе выйшла “Біблія” (Стары і Новы Запаветы). Дзяржаўныя ўзнагароды Латвіі (1998), Германіі (2001) і літаратурная ПЭН-Цэнтра (1996).

 

Сёмуха Васіль :: Выданьні

Майрынк Густаў, Голэм

Голэм

Раман

Майрынк Густаў

Густаў Майрынк (Gustav Meyrink, 19.1.1868 -- 4.12.1932) -- аўстрыйскі пісьменнік з выразнай схільнасцю да містычнага і гратэскава-сатырычнага светапогляду. Нарадзіўся ў Вене як незаконны сын вюртэмбергскага міністра і баварскай актрысы прыдворнага тэатра Марыі Майер і спачатку насіў прозвішча маці, у чыім радаводзе ён пазней выявіў прозвішча “Майрынк”; яго пісьменнік спачатку выкарыстаў як псеўданім, а ў 1917 годзе ад баварскага караля ... Болей »


Ман Клаўс, Мэфіста

Мэфіста

Раман адной кар'еры

Ман Клаўс

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанн... Болей »


Рыльке Райнэр Марыя, Кніга гадзін

Кніга гадзін

Рыльке Райнэр Марыя

Райнэр Марыя Рылькэ (1875-1926) клясык нямецкамоўнае паэзіі, адзін з пачынальнікаў авангардызму ў сусьветнай літаратуры. У яго творчасьці сынтэзаваліся этычна-філязофскія каштоўнасьці шмат якіх эпохаў ды народаў. Пераклаў, сярод іншага, на нямецкую мову «Слова пра паход Ігаравы». «Кніга гадзін» (1905), вершы зь якое тут прапануюцца,— адзін з найлепшых зборнікаў Рылькэвай лірыкі першага пэрыяду ягонае творчасьці. Болей »


Януш Андрэа Сафі, Лёк

Лёк

Януш Андрэа Сафі

На жаль, я нічога не ведаю пра аўтарку гэтай не зусім звычайнай прыгоды, якая кранула мяне дабрынёй чалавечых пачуццяў. Таму і пераклаў і са згоды аўтаркі прапаную чытачам КАМУНІКАТУ. (В. Сёмуха, 2003) Гэтая кніжка была перакладзена з нямецкай мовы вядомым беларускім перакладчыкам Васілём Сёмухам і выдадзена ў мінулым годзе выдавецтвам «Pro Christo». У аповесці «Лёк» аўтарка апавядае гісторыю матылька, вельмі шчырую і непасрэдную, поўну... Болей »


Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету

Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Зап...

Кананічныя. У беларускім перакладзе

Дабраслаўляю на выданьне гэтай кнігі Сьвятога Пісьма Старога й Новага Запавету, перакладзенага на беларускую мову Васілём Сёмухам, і на карыстаньне ў Беларускай Праваслаўнай Царкве. Мітрапаліт Мікалай, Першагерарх БАПЦ Пераклад зроблены ў супрацоўніцтве з хрысціянскай місіяй Global Missionary Ministries (Канада). Болей »


Дзюрэнмат Фрыдрых, Аварыя

Аварыя

Дзюрэнмат Фрыдрых

Фрыдрых Дзюрэнмат (Friedrich Dürrenmatt, 1921 – 1997), швейцарскі драматург, белетрыст і эсэіст, нарадзіўся ў Кональфінгене, кантон Берн, у сям’і пратэстанцкага святара. Вывучаў у Берне і Цюрыху тэалогію, філасофію, прыродазнаўчыя навукі, мастацтва і літаратуру. З 1952 г. – вольны літаратар. У 1959 г. атрымаў шылераўскую прэмію горада Мангайма, за якою паследавалі іншыя ганаровыя прызнанні на радзіме і за мяжой. З 1969 г. з невялікімі п... Болей »


Найвышэйшая песня Саламонава

Найвышэйшая песня Саламонава

Шаноўныя чытачы, прапаную вашай увазе «Найвышэйшую Песьню Саламонаву», адну з кніг Бібліі. Гэта кніга пра Любоў і Каханне. Калі ты габрэй, -- чытай, бо гэта пра любоў Бога да богавыбранага габрэйскага народу і пра любоў народу да свайго Бога; калі ты хрысціянін, -- чытай, бо гэта кніга пра духоўны шлюб Хрыста зь нябеснай нявестай – Царквою, Свьвятога Духа зь Дзевай Марыяй, чалавечай душы з Богам-Любоўю; калі ты атэіст, альбо, крый Божа,... Болей »


Ніцшэ Фрыдрых, Так сказаў Заратустра

Так сказаў Заратустра

Кніга ўсім і нікому

Ніцшэ Фрыдрых

Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, — і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго: О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш? Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маё... Болей »


Шылер Фрыдрых, Марыя Сцюарт

Марыя Сцюарт

Шылер Фрыдрых

Шылер Фрыдрых (Schiller Friedrich; 1759-1805), нарадзіўся ў горадзе Марбаху (герцагства Вюртэмберг) 10.11.1759 года ў сям'і вайсковага фельчара. Пасля чатырохгадовага навучання ў лацінскай школе ён быў адпраўлены вучыцца на медыка ў вайсковай школе-акадэміі паблізу Штутгарта. Гэтая навучальная ўстанова, створаная паводле загаду герцага вюртэмбергскага Карла-Яўгена, мела сумную славу з прычыны суровага рэжыму, які панаваў у ёй. Нягледзяч... Болей »


Маркс Карл, Лірыка

Лірыка

1836 - 1837

Маркс Карл

Так, гэта Карл Маркс. Той самы. Якога ўсе ведаюць… Але, мабыць, далёка не ўсе ведаюць, што яму было і 18, што ён быў малады, закаханы, а значыцца -- пісаў вершы, на што пазней ужо не ставала часу, а, можа, і натхнення на «этих глупостев»… А пакуль што перад намі ў сонме анёлаў, дэманаў, у блакітным звоне, сярод традыцыйных вобразаў найрэальнейшае – зямное каханне дваіх людзей і словы, якімі пра гэта каханне сказана, часам наіўныя, часам... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-6]   Наступная   Апошняя