Севярынец Ганна

Ганна Севярынец нарадзілася 23 кастрычніка 1975 года ў Менску ў сям’і паэта і журналіста Канстанціна Севярынца і настаўніцы Таццяны Севярынец. Скончыла сярэднюю школу з музычным ухілам ў Віцебску ў 1992 годзе, у 1997 годзе – філалагічны факультэт БДУ, у 2002 – аспірантуру БДУ па кафедры рускай літаратуры, у 2005 – атрымала спецыяльнасць эканаміста ВЭД у БДЭУ. З 1997 года працуе выкладчыцай у вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Беларусі, з 2005 супрацоўнічае ў якасці журналіста з шэрагам сеціўных рэсурсаў, газет і часопісаў. Аўтар навуковых і навукова-папулярных публікацый па гісторыі рускай і беларускай літаратур, мастацкіх тэкстаў, літаратуразнаўчых даследванняў. Выхоўвае траіх дзяцей.

 

Севярынец Ганна :: Выданьні

Дудар Алесь, Севярынец Ганна, укладанне, прадмова, каментары, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Дудар Алесь, Севярынец Ганна, укладанне, прадмова, каментары

У выданні прадстаўлены збор шматграннай творчай спадчыны паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка Алеся Дудара (1904–1937), аднаго з самых заўважных творцаў міжваеннай літаратуры Беларусі. Значная частка твораў, матэрыялы з асабістага архіву і фотадакументы друкуюцца альбо перавыдаюцца ўпершыню. Болей »


Літаратурная Беларусь, 11 (99) 2014

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

11 (99) 2014

Круглы стол быў адкрыты прывітальным словам Барыса Пятровіча, у якім празаік адзначыў, што сацыялагічныя апытанні, праведзеныя ў 2011 і 2014 гадах, паказваюць зніжэнне цікавасці беларусаў да чытання на роднай мове. Большасць рэспандэнтаў называюць асноўнай прычынай гэтага недастатковае веданне мовы, якасць жа нашай літаратуры ў чытачоў сумневаў не выклікае. Болей »