Савік Лідзія

Лідзія Сымонаўна (Сямёнаўна) Савік (1 сакавіка 1936, в. Камуна, Любанскі раён, Слуцкая акруга, БССР, цяпер Менская вобласьць) — пісьменьніца, літаратуразнаўца, крытык. Кандыдат філялягічных навук (1977), прафэсар (2001), ганаровы акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Эўраазіі (1995).

Нарадзілася ў сялянскай сям’і Адама Васілевіча і Алены Піліпаўны Адзярыха. Бацькі, разам зь іншымі, былі арганізатарамі сельскагаспадарчай камуны (в. Камуна) на Мар’інскім балоце «Над ракой Арэсай». У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны бацька пайшоў на фронт і загінуў у 1941 г. пад Масквой. Вёску Камуну спалілі немцы, маці з двума дзецьмі, Лідай і Ірынай (будучая сьпявачка), знаходзілася ў партызанскім атрадзе «Камсамолец» брыгады імя Панамарэнкі, была сувязной, потым у гаспадарчым узводзе, узнагароджана ордэнам і баявымі мэдалямі. Пасьля вяртаньня Чырвонай арміі нейкі час жылі ў г. п. Любань (там Ліда пайшла ў 1-ы кляс), потым, у сувязі зь пераводам айчыма Сымона Шыкунова на працу у Барысаў, Заслаўе, Койданаў і пераездам сям’і вучылася ў тых мясцовых школах.

У 1954 г. Лідзія Шыкунова закончыла Койданаўскую школу № 1 Менскай вобласьці, працавала піянэрважатай у Вязанскай школе Койданаўскага раёну (1954—1955), у Койданаўскай школе № 1 (1955—1959), у 1959 г. пераехала ў Менск, настаўнічала ў школе № 62 г. Менску. Скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1962), Інстытут удасканаленьня настаўнікаў (1964), асьпірантуру. Працавала ў Фундамэнтальнай бібліятэцы АН БССР імя Якуба Коласа (1966—1978), У 1977 г. абараніла кандыдацкую дысэртацыю па праблемах сучаснай беларускай літаратуры, з 1978 г. працуе ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР малодшым, потым старшым навуковым супрацоўнікам, адначасова з 1982 г. у Беларускім унівэрсытэце культуры. Выкладала ў ВНУ беларускую літаратуру, чытала спэцкурсы пра творчасьць рэпрэсаваных і эмігранцкіх пісьменьнікаў. З 1993 г. дацэнт Беларускага ўнівэрсытэту культуры, чытае курс лекцыяў па сучаснай беларускай літаратуры. Чалец Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (з 1992), потым Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Адна з арганізатараў і сакратар Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», чалец Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Сакратар сэкцыі крытыкі Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, старшыня камісіі па вяртаньні спадчыны беларускіх пісьменьнікаў.

Муж — Мікалай Савік, ураджэнец Койданава (23.07.1937) — вучоны-кібэрнэтык. Сястра — Ірына Сямёнаўна Шыкунова, вядомая опэрная сьпявачка.

Літаратурнай дзейнасьцю займаецца з 1970-х г. Кірунак навуковай дзейнасьці — праблемы разьвіцьця беларускай літаратуры ХХ ст. Атрымала дазвол на працу ў архівах КДБ, сабрала дакладныя зьвесткі пра лёс рэпрэсаваных беларускіх паэтаў і празаікаў. Дасьледуе эмігранцкую беларускую літаратуру. Аўтар звыш чым 100 артыкулаў і рэцэнзіяў, 230 энцыкляпэдычных артыкулаў. Зьбірала матэрыялы пра жыцьцё і дзейнасьць вядомых беларусаў у Францыі, Нямеччыны ды ЗША.

 

Савік Лідзія :: Выданьні

Савік Лідзія, укладанне, Зорны шлях

Зорны шлях

Да 100-годдзя Барыса Кіта

Савік Лідзія, укладанне

Гэтая кніга прысвечана 100-гадоваму юбілею Барыса Уладзіміравіча Кіта – сусветна вядомага беларуса, прафесара Вашынгтонскага ўніверсітэта, доктара філасофіі ў галіне матэматыкі (Рэгенсбург, Германія), акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (Парыж, Францыя), акадэміка і віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Еўразіі (Масква), гана­ровага члена Брытанскага міжпланетнага таварыства, члена Дырэктарыята нямецкага астранаўтычнага таварыства, ган... Болей »


Савік Лідзія, Адна між замкаў

Адна між замкаў

Літаратурны партрэт Вольгі Іпатавай

Савік Лідзія

Кніга прысвечаная жыццю і творчасці пісьменніцы Вольгі Іпатавай, ганаровага акадэміка Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія», кавалера ордэна «Знак Пашаны» і медаля Ф. Скарыны, лаўрэата многіх літаратурных прэмій, актыўнай грамадскай дзяячкі. Вольга Іпатава — першаадкрывальніца не толькі новых тэмаў і пластоў нашай гістарычнай спадчыны, але і глыбінных плыняў нацыянальнай культуры, такіх, як індаеўрапейская, зараастрыйская, фракійская, як... Болей »


Савік Лідзія, Пакліканыя

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа

Савік Лідзія

У кнізе аналізуюцца здабыткі беларускіх пісьменнікаў у далёкім замежжы. Акрамя агульнага ўступнага раздзела чытач глыбей пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэтаў Н. Арсенневай, У. Дудзіцкага, Я. Золака, Х. Ільляшэвіча, М. Кавыля, У. Клішэвіча, Р. Крушыны, А. Салаўя, М. Сяднева. Для ўсіх, хто цікавіцца беларускай паэзіяй, гісторыяй літаратуры і культуры. Болей »


Савік Лідзія, Космас беларуса

Космас беларуса

Жыццяпіс Барыса Уладзіміравіча Кіта, асветніка, вучонага, патрыёта

Савік Лідзія

Гэта кніга расказвае пра жыццёвы і творчы шлях славутага беларуса Барыса Уладзіміравіча Кіта — грамадзяніна Амерыкі, таленавітага матэматыка, фізіка, доктара філасофскіх навук, акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (Парыж), віцэ-прэзідэнта Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, старэйшага сябра Амерыканскага астранаўтычнага таварыства, ганаровага сябра Брытанскага і Нямецкага міжпланетных таварыстваў, заслужанага прафесара Вашынгтонс... Болей »


Савік Лідзія, Вяртанне

Вяртанне

Жыццяпіс Барыса Уладзіміравіча Кіта

Савік Лідзія

Кніжка Лідзіі Савік «Вяртанне» прысвечана пакручастаму і слаўнаму шляху вялікага вучонага беларуса Барыса Кіта. Пражыўшы больш за палову жыцця ўдалечыні ад радзімы, ён праславіў яе выдатнымі навуковымі адкрыццямі ў галіне астранаўтыкі, заваяваў прызнанне і павагу найвыдатнейшых вучоных свайго часу. Болей »


Савік Лідзія, Каб не астыла цяпло зямлі

Каб не астыла цяпло зямлі

Савік Лідзія

У брашуры разглядаюцца творы беларускай прозы «вясковай» тэматыкі, якія напісаны ў канцы 70-х пачатку 80-х гадоў, раскрываюць праз вобразы герояў самыя надзённыя праблемы жыцця сучаснай вёскі: любві да зямлі, беражлівыя адносіны да прыроды, стварэнне гісторыі вёсак, захоўванне памяці аб тых, хто арганізоўваў калгасы і саўгасы, адраджаў іх да жыцця ў цяжкія пасляваенныя гады, пытанні пераемнасці духоўных каштоўнасцей. Разлічана на шырока... Болей »


Кантакты і дыялогі, 5 (41) 1999

Кантакты і дыялогі

інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь

5 (41) 1999

А. С. Пушкін — сонца не толькі рускай, але і ўсёй славянскай паэзіі. Геній Пушкіна спазнаў глыбіню славянскага характару, асаблівасці мыслення славяніна. Але не толькі спазнаў. Пушкін паказаў гэта чытачу праз вобразы сваіх герояў, праз свае пачуцці ў вершах, аповесцях, раманах. Уражвае, якім чынам далёка не сталага ўзросту чалавек змог так глыбока спасцігнуць асаблівасці славянскай душы, самыя патаемныя пачуцці славян. Падставай таго з’... Болей »