Сасноўскі Зміцер

Зміцер Сасноўскі нарадзіўся 22.11.1974 у г. Гомелі. Бацькі: Алег Сасноўскі і Валянціна Хадановіч. Дзяды – Аўхім Хадановіч, Людміла Дворнік, Гурык Сасноўскі і Ніна Касцючэнка. Прадзеды – Ягор Хадановіч, Праксэда Хадановіч, Павел Дворнік, Марыя Лісоўская, Юзаф Сасноўскі, Анастасія Шыпінская, Іван Касцючэнка, Марыя Касцючэнка. Прадзед Юзаф Сасноўскі пад час акупацыі арганізоўваў школьніцтва, працаваў у грамадзянскай адміністрацыі, загінуў пасля вайны ў баі з атрадам НКВД. Увесь род паходзіць з Кармянскага раёна Гомельскай вобл.

Дзяцінства З. Сасноўскага прайшло ў вёсках Струмень і Лазовіца Кармянскага раёна. У 1981-1991 гг. навучаўся ў СШ № 44 г. Гомеля. Пасля Чарнобыльскай аварыі жыў з сям’ёй ў Латвіі (вёска Ліепушкі, раён Рэзэкнэ, Латгалія). У 1991 г. працаваў рэдактарам малатыражнай “Школьнай газеты”. У 1991-1996 гг. навучаўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (гісторыка-юрыдычны ф-т). У 1992-1994 гг. быў старшынём Гомельскай маладзёжнай арганізацыі “Талака”. У 1992-1993 гг. наладжваў этнаграфічныя экспедыцыі па Ўсходняй Беларусі і Смаленскай вобласці РФ. У 1993-1994 гг. кіраваў трэніровачным працэсам у Гомельскім аддзеле “БЗВ” (Беларускае згуртаванне вайскоўцаў).

У 1996 г. пераехаў у Полацк. У 1996-1997 гг. завочна навучаўся ў РІВШ (Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Менск, спецыяльнасць – філасофія). У 1996-2000 гг. выкладаў гісторыю філасофіі ў Полацкім дзяржаўным ўніверсітэце (Кафедра філасофіі і культуралогіі). У 1997-1998 гг. удзельнічаў у этнаграфічных экспедыцыях па Паўночнай Беларусі і Латгаліі (Усходняй Латвіі). У 1998 г. заклаў уласную калекцыю старых музычных інструментаў (частка падаравана Полацкаму краязнаўчаму музею). У той жа час пачаў рэстаўраваць старыя інструменты і вырабляць уласныя.

Увесну 1998 г. прайшоў стажыроўку ў Мадрыдскім каталіцкім універсітэце “Comillas” (Madrid University “Comillas”, programme Тempus/Таcis). Улетку 1998 г. прайшоў навучанне ў Латвіі ў музычнага майстра D. Vucis (хутар Маджуліс, раён Рэзэкнэ, Латгалія), заліковая праца – kokle (латгальскія гуслі). У 1999 г. стаў лаўрэатам (ІІ-е месца) конкурса выканаўцаў на народных інструментах Міжнароднага фальклорнага фестываля ў Паставах.

У 1999 г. стварыў гурт сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” (8 альбомаў, 6 кліпаў, www.staryolsa.com).

У 2000 г. пераехаў у Гомель, працаваў выкладчыкам сусветнай мастацкай культуры ў СШ № 19 г. Гомеля. У 2000 г. асабістая калекцыя старых інструментаў З. Сасноўскага атрымала дыплом Міжнароднага фальклорнага фестываля ў Паставах.

У 2001 г. пераехаў у Менск. Працаваў прадзюсарам гастрольнага тура “Рок за перамены” гуртоў “NRM”, “Крама”, “НейроДюбель” і “ТТ-34” (арганізаваў 18 канцэртаў).

У 2001-2009 гг. працаваў загадчыкам Інфармацыйнага аддзела Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” (zbsb.org).

У 2004 г. стажыраваўся ў Польшчы ў “Kolegium Europy Wschodniej” (Вроцлаў, праграма “Muzyka dawna”). У 2006 г. прайшоў стажыроўку ў ЗША (International Visitor Leadership Program/ United States Department of State).

З 2006 г. і дагэтуль – прадзюсар Міжнароднага фестываля “Дударскі фэст” (www.dudar.info). З таго ж 2006 г. – кіраўнік штогадовай Міжнарожнай канферэнцыі “Захаванне дударскай традыцыі ва Ўсходняй Еўропе”.

У 2006-2007 гг. працаваў рэжысёрам дакументальнага фільма “Старыя інструменты Беларусі” (“Early Instruments of Belarus documentary”; фільм атрымаў асаблівую адзнаку Фестываля этнічных культур у Філадэльфіі, 2008 г., ЗША). У межах здымкаў фільма ў 2007 г. наладжваў этнаграфічныя экспедыцыі па Паўночнай Беларусі. У 2007-2009 гг. працаваў адміністратарам Дударскага клуба Беларусі.

У 2008 г. выступіў у якасці прадзюсара пры стварэнні фольк-рок-гурта “LitvinTroll” (www.litvintroll.com). У 2008-2009 гг. прыцаваў прадзюсарам фестываля “Карнавал на Каляды”. У 2008-2010 гг. здымаў відэа-кліпы для гуртоў “LitvinTroll”, “Esprit” і “Стары Ольса”.

У 2009 г. заклаў прыватную калекцыю рэтра-аўтамабіляў. З 2009 г. – прэс-сакратар Таварыства рэтра-транспарта “Наша Перамога”.

З 2009 г. – арт-дырэктар Турыстычнага агенцтва “Гісторыя-Тур” (www.h-t.by). У 2009 г. працаваў на FM-станцыі “Авторадио” (аўтар і вядучы музыказнаўчай перадачы “Рэнесанс”). У 2009 г. удзельнічаў у культурным жыцці 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады (Уручча, Менск). З 2009 г. З. Сасноўскі працуе ў аргкамітэце фестываля “Гальшанскі фэст” (Ашмянскі райвыканкам).

Выданні:

Сасноўскі З. “Гісторыя беларускіх музычных уплываў”. Мінск, 2009, “Медысонт”. 138 с.;

Сасноўскі З. “Гісторыя беларускай музычнай культуры ад першабытнасці да канца XVIII ст.” Мінск, 2010, “Харвест”. 415 с.;

Сасноўскі З. “Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага”. Мінск, 2010, “Беларускі кнігазбор”. 135 с.

 

Сасноўскі Зміцер :: Выданьні

Сасноўскі Зміцер, Гісторыя беларускай музычнай культуры

Гісторыя беларускай музычнай культуры

Ад старажытнасці да канца ХVIII ст.

Сасноўскі Зміцер

Тэматычна і храналагічна сістэматызаванае выкладанне гісторыі беларускай музыкі ад старажытных музычных прылад да музычнай культуры ХVIII ст. Упершыню ўзняты тэмы вайсковай, сігнальнай і эпічнай музыкі, жыццё і дзейнасць на Беларусі заходнееўрапейскіх кампазітараў эпохі барока, класіфікацыя беларускіх інструментаў у замежных музеях.У кнізе каля 170 малюнкаў і фота, многія з якіх друкуюцца ўпершыню. Кніга вельмі карысна для ўсіх, хто вык... Болей »


Сасноўскі Зміцер, Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княств...

Сасноўскі Зміцер

Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У «Слове пра паход Ігаравы» пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: «под трубами повиты, под шлемами взлелеяны, с копья вскормлены». Пра каштоўнасць вайсковых музыкаў сведчыць тое, што пры абмене ваеннапалоннымі музыкаў залічвалі да афіцэраў. Нездар... Болей »


Сасноўскі Зміцер, Гісторыя беларускіх музычных уплываў

Гісторыя беларускіх музычных уплываў

Сасноўскі Зміцер

Дасьледваньне аўтарства Зьмітра Сасноўскага – першая грунтоўная спроба адсачыць уплыў беларускага музычнага мастацтва на на сусьветную музычную культуру. Дзякуючы плённай працы Зьміцер Сасноўскі – сам прафесійны музыка – вяртае ў нашу сьвядомасьць багацьце і значнасьць музычнага даробку беларусаў. Само выданьне падзеленае на некалькі разьдзелаў, што дазваляе шматгранна асьвятліць тэму. Якія беларускія народныя песьні выкарыстоўвалі ў св... Болей »


Dudar, 1 / 2012

Dudar

Альманах Дударскага клуба Беларусі

1 / 2012

Традыцыя язычковых інструментаў сягае ў першабытнае грамадства. Менавіта там зараджаліся традыцыі імітавання галасоў жывёлаў з дапамогай пішчыкавых прыстасаванняў, менавіта там ляжаць карані нашай багатай і старажытнай традыцыі дударства. Першыя музычныя практыкаванні былі сакральнымі дзеяннямі па імітацыі навакольных гукаў і ўпарадкаванню іх у мантрычныя меладычныя формулы. Таму вельмі важна коратка апісаць гукавое атачэнне, у якім “ва... Болей »