Сапач Тацяна

Тацяна Сапач, паэтка, аўтарка тэлевізійных перадач. Нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў в. Маркава Маладачанскага р-ну. Скончыла журфак БДУ. Працавала на абласной студыі тэлебачаньня ў Берасьці (1982-1984), на Гомельскім тэлебачаньні (1984-1987), на Беларускім радыё (Менск, 1987-1991, перадача “Альбаросіка”), з 1991 году – рэдактар беларускіх праграм Літоўскага тэлебачаньня (перадача “Віленскі сшытак”). Робіць партрэты вёсак на Радыё Свабода, на тэлебачаньні БелСат выходзіла яе перадача “Паштоўка зь Вільні”.

Вершы друкаваліся ў пэрыёдыцы (“Літаратура”, “Крыніца”, “Наша Ніва” і інш.) і калектыўных зборніках (“Тутэйшыя” – Менск, 1989; “Дарункі бацькоўскай зямлі” – Менск, 2001; “Я тут бачу свой край...” – Менск, 2005; “Словы і фарбы” – Вільня, 2007; анталёгія беларускай паэзіі “Сьвятло ў вокнах” – Вільня, 2008).

Выдала кнігі вершаў “Восень” (1992) і “Няхай не пакіне нас восень / Do not abandon us, Autumn” (2008).

Вершы перакладаліся на ангельскую, літоўскую, расейскую, польскую мовы. У альманаху “Словы і фарбы” дэбютавала як перакладчыца літоўскай паэзіі.

Тацяна Сапач загінула ў аўтакатастрофе ўначы на 28 сьнежня 2010 году на тэрыторыі Летувы, пад Алітусам за 100 км ад Вільні. Тацяна загінула, яе муж - Сяргей Дубавец быў паранены. Сям’я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку.

 

Сапач Тацяна :: Выданьні

Сапач Тацяна, Няхай не пакіне нас Восень

Няхай не пакіне нас Восень

Вершы

Сапач Тацяна

Вершы “ветранай жанчыны” (У. Арлоў) Тацяны Сапач завяршаюць залатое ХХ стагоддзе беларускай паэзіі. Тацяна Сапач, паэтка, журналістка, перакладчыца. Нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў вёсцы Маркава (Маладэчанскі раён), скончыла журфак БДУ. У войску не служыла, замест гэтага выйшла замуж, нарадзіла дачку, працавала на Берасьцейскай і Гомельскай тэлестудыях (1982-87). Заснавальніца і аўтарка культуралагічнай праграмы “Альбаросіка” на Бела... Болей »


Сапач Тацяна, Восень

Восень

Вершы

Сапач Тацяна

О, бераг блізкі, непадступны бераг! — / за стромаю, за хмараю хмызоў, / за шэрай, нібы неба, шумнай рэчкай... / ...Вядуць усе гасьцінцы і сьцяжыны / туды, дзе цераз рэчку гразкі брод — / там па калена. / Там раней прайшлі. / А я умею плаваць адмыслова. (Паэзія) Болей »


Za niebokresem Europy

Za niebokresem Europy

Antologia nowej poezji białoruskiej 1987-1997

Literatura — to Ojczyzna. Dla prawdziwego twórcy nie ma różnicy między ideałem narodowym a literackim. My traktujemy go jako najważniejsze literackie wyzwanie. Przybliżamy ten ideał — nie osiągnięty i nieosiągalny — akcjami obywatelskimi i aktami twórczymi. Tak rozpoczyna się manifest literacki „Tutejszych”, nieformalnej grupy literackiej powstałej na Białorusi gdzieś w okolicach roku 1987. W kontekście literatury polskiej takie wyznani... Болей »


Тутэйшыя

Тутэйшыя

Творчасць сяброў таварыства

Зборнік «Тутэйшыя» прадстаўляе творчасць сябраў аднайменнага незалежнага аб'яднання маладых літаратараў-нонканфармістаў. Аб'яднанне «Тутэйшыя» было заснавана ў 1987 г., праз некалькі гадоў спалучала больш за шэсць дзесяткаў літаратараў з усяе Беларусі. Гэта было не толькі і не столькі літаратурнае, колькі грамадска-палітычнае аб'яднанне. Што да літаратуры, то даследчык айчыннага літаратурнага працэсу Максім Шчур сярод галоўных заслуга... Болей »


Дзеяслоў, 71

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

71

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »