Рыжкоў Віталь

Віталь Рыжкоў (нар. у Магілёве 28 красавіка 1986 г.) — беларускі паэт, перакладчык. Жыве ў Менску.

Ляўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2008), фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН‑цэнтру да стагодзьдзя газэты «Наша Ніва» (2006), конкурсу імя К. Шэрмана (2009), пераможца слэму фэстывалю «Березневі Коти-4» (г. Ужгарад, Украіна), ляўрэат прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча за кнігу паэзіі «Дзьверы, замкнёныя на ключы». Вершы друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», штотыднёвіках «Наша Ніва», «Новы час» ды інш. Удзельнік літаратурных фэстываляў «Порядок слов» (Менск, 2006-2010), «Кіеўскія Лаўры» (Кіеў, 2008) і іншых літаратурных мерапрыемстваў у Беларусі, Украіне, Расеі.

Перакладае з ангельскай і ўкраінскай моў.

Крыніца: be-tarask.wikipedia.org

 

Рыжкоў Віталь :: Выданьні

Рыжкоў Віталь, Дзверы, замкнёныя на ключы

Дзверы, замкнёныя на ключы

Рыжкоў Віталь

Першая кніга вершаў Віталя Рыжкова змяшчае выбраныя тэксты, напісаныя ў Магілёве і Мінску з 2002 па 2010 год, асобны раздел склалі паэтычныя пераклады. На аўдыёдадатку да кнігі змяшчаюцца пакладзеныя на музыку вершы і пераклады ў выкананні аўтара і перакладчыка. Болей »


ARCHE, 10 (85) 2009

ARCHE

10 (85) 2009

Дзесяты сёлетні нумар часопіса ARCHE, цалкам прысвечаны літаратуры. У ім друкуецца вялікая дыскусія «Драпежныя вавёркі беларускага лесу», беларускі пераклад знакамітага твора Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса», новыя творы айчынных і замежных пісьменнікаў. Звяртаю ўвагу на публікаваны ў нумары тэкст майго аўтарства «Супэр-Марыё зь Вялікага Княства Літоўскага». Болей »


Верасень, 1

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

1

Часопіс заснаваны Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны як маладзёвае літаратурна-мастацкае выданьне. "За апошні час адышлі ў гісторыю адразу два часопісы для моладзі — "Першацвет" і "Бярозка". "Верасень" заснаваны, каб кампэнсаваць гэтыя выдавецкія прагалы і падтрымаць маладых літаратараў", — сказаў агенцтву БелаПАН Эдуард Акулін. Новы часопіс, зазначыў ён, будзе друкаваць лепшае, што зьяўляецца ў сучаснай беларускай літара... Болей »


Дзеяслоў, 79

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

79

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Дзеяслоў, 32

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

32

* «Групавы партрэт з Бабай Броняй», «Іn Вільня veritas» Размова пра кнігі твораў фіналістаў конкурсаў маладых літаратараў, прысьвечаных 75-годдзю У. Караткевіча і 100-годдзю “Нашай Нівы” * «Жыцьцё ёсьць няспынны мастацкі працэс» Гутарка Галіны Дубянецкай з Алесем Пушкіным * «Так ужо на нябёсах запісана» Перапіска Васіля Быкава і Алеся Адамовіча * Акулін Эдуард, Бой з сабой * Барадулін Рыгор, Чмяліны мёд * Блакіт... Болей »


Рыжкоў Віталь, Беларусь – адзін верш, 08

Беларусь – адзін верш

Віталь Рыжкоў

08

Віталь Рыжкоў (нар. у Магілёве 28 красавіка 1986 г.) — беларускі паэт, перакладчык. Жыве ў Менску. Ляўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2008), фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН‑цэнтру да стагодзьдзя газэты «Наша Ніва» (2006), конкурсу імя К. Шэрмана (2009), пераможца слэму фэстывалю «Березневі Коти-4» (г. Ужгарад, Украіна), ляўрэат прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча за кнігу паэзіі «Дзьверы, замкнёныя на ключы». Вершы д... Болей »


Рыжкоў Віталь, Два скрыпачы

Два скрыпачы

Рыжкоў Віталь

Віталь Рыжкоў — нарадзіўся 28 красавіка 1986 г. ў Магілёве. Скончыў аўтамеханічны факультэт БРУ (Магілёў). Фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН-цэнтру, прысвечаных стагоддзю газеты “Наша Ніва” (2007) і памяці Карласа Шэрмана (2009). Пераможца трох паэтычных слэмаў у Беларусі і Ўкраіне, лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2008), прэміі імя Максіма Багдановіча “Дэбют”. Аўтар кнігі “Дзверы, замкнёныя на ключы”. Жыве ў Мінск... Болей »