Рудкоўскі Мікалай

Рудкоўскі Мікалай Вiктаравiч нарадзiўся ў Мiнску. Скончыў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт (спецыяльнасць – фiлолаг), Беларускi унiверсiтэт культуры (спецыяльнасць – рэжысер тэатра).

З 1994 г. працаваў артыстам у Нацыянальным акадэмiчным драматычным тэатры iмя М.Горкага, здымаўся у кiно.

З 2000 года працуе на радыёстанцыі «Unistar» як крэатыўны рэдактар і радыёвядучы.

Як рэжысёр паставіў 3 спектаклі ў тэатры БДУ “На балконе” і ў Цэнтры беларускай драматургii і рэжысуры г.Мінска.

Творчыя працы:

- iнсцэнiроўка «П’ярэта» (1995) паводле твораў А.Шнiцлера I А.Блока, сумесна з Б.Луцэнкам. Пастаўлена ў Нацыянальным акадэмiчным драматычным тэатры iмя М.Горкага ў 1995 г.

ТРЫЛОГIЯ ЛЕТУЦЕННЯЎ
- п’еса «Сляпая зорка» (1993). Пастаўлена ў Беларускiм унiверсiтэце культуры ў 1993 годзе, у народным студэнцкiм тэатры БДУ «На балконе» ў 2007 годзе (рэжысер – Рудкоўскi М., спецпрыз журы за арыгiнальную рэжысуру I творчыя пошукi на 4-м Мiжнародным фестывалi студэнцкiх тэатраў «Тэатральны куфар», Мiнск – 2007, прыз за праўду сацыяльных I чалавечых адносiн і прыз за iдэалiстычную перспектыву ў сучаснай драматургii на 9-м мiжнародным фестывалi унiверсiтэцкiх тэатраў у Вiльнi – 2008), у Цэнтры беларускай драматургii і рэжысуры пры Рэспублiканскiм тэатры беларускай драматургii у 2008 г. (рэжысер – Рудкоўскi М.), у гарадскім тэатры горада Канца (Італія, 2011).
- п’еса «Жанчыны Бергмана» (1993). Надрукавана ў зборнiку «Беларуская драматургiя», 2 том (1995 г.), ў зборніку “Une moisson en hiver. Panorama des ecritures theatrales contemporaines de Bielorussie, (Paris, L'espace d'un instant, 2011). ("Зімні ўраджай": панорама сучаснай беларускай драматургіі, Парыж, 2011). Атрымала прыз крытыкi на II фестывалi беларускай драматургii, Бабруйск – 2001. Пастаўлена ў Рэспублiканскiм тэатры беларсукай драматургii у 2001 г., у Незалежным творчым альянсе музыкантаў, акцёраў, мастакоў «МАХ» (г.Томск, Расiя) у 2006 г., у Нацыянальным акадэмiчным драмтэатры iмя Я.Коласа, Вiцебск у 2008 г., у народным студэнцкiм тэатры БДУ «На балконе» у 2008 годзе (рэжысер – Рудкоўскi М., прыз за лепшы наватарскi спектакль на 5-м Мiжнародным фестывалi студэнцкiх тэатраў «Тэатральны куфар», Мiнск – 2008), у драматычным тэатры горада Валка (Латвiя) у 2010 г.
- «Бог козыту». Пастаўлена ў праекце «Чытанне 1» у Магiлёускiм абласным драмтэатры (2010). Атрымала трэцюю прэмію на Дзевятым міжнародным уконкурсе драматургаў “Эўразія-20011”, увайшла ў шорт-ліст 6-га міжнароднага конкурса “Вольны тэатр” і ў фінал Дзесятага міжнароднага конкурса “Прэм’ера” (Масква, 2010).

ТРЫЛОГIЯ ВАЙНЫ
- п’еса «Уварванне» (2004). Прыз журналiстаў маскоўскай газеты «Новая газета» у 2005 г.
- п’еса «Апошняя любоў Нарцыса» (2006).
- п’еса «Дажыць да прэм’еры» (у дзвюх рэдакцыях). Надрукавана ў маскоўскiм часопiсе «Современная драматургия» (№1, 2010), у зборнiку «Реабилитация настоящего» (Ереван, 2010). Атрымала другую прэмiю (першая не прысуджалася) на Мiжнародным драматургiчным конкурсе «Бадэнвайлер», стала лаўрэатам Усерасейскага конкурса «Факел перамогi», спецыяльны прыз журы на I Мiжнародным фестывалю сучаснай драматургii «Реабилитация настоящего» (Ереван, 2010).

ТРЫЛОГIЯ ЛЮБВI
- п’еса «Ана і ананас» (2004). Надрукавана ў маскоўскiм часопiсе «Современная драматургия» (№4, 2006), у зборнiку «Сучасная польская і беларуская драматургiя» (2008), у зборнiку «З Куфара ўсяго багата» на белорускай i ангельскай мовах.
- п’еса «Усё, як вы хацелi (Iнфляцыя пачуццяў)». Надрукавана ў маскоўскiм часопiсе «Современная драматургия» (№4, 2008), у зборнiку «Новые писатели» (Москва, 2009). Пастаўлена ў Калiфарнiскiм iнстытуце мастацтваў у 2010 г., у Рэспублiканскiм тэатры беларсукай драматургii (Мінск, 2011).
- «Паляванне на трускаўкі» (2010). Надрукавана ў маскоўскiм часопiсе «Современная драматургия» (№3, 2010). Пастаўлена ў тэатры Дом акцёра (Навасібірск, Расія, 2011).

IНШЫЯ П’ЕСЫ
- п’еса «Самы чысты горад» для праекта «Мiнск, я люблю цябе», пастаўлена ў Сучасным мастацкiм тэатры Мiнска ў 2010 годзе

 

Рудкоўскі Мікалай :: Выданьні

Рудкоўскі Мікалай, Ана і ананас

Ана і ананас

Дыетычная камедыя ў чатырох карцінах

Рудкоўскі Мікалай

Идея пьесы о девушке, «родившей ананас», витала в моей голове около шести лет и была реанимирована для моей подруги, актрисы, радиоведущей Ольги Нефедовой. Я уже почти закончил пьесу «Вторжение», но для Оли отложил и пообещал написать пьесу для неё за 3 месяца. Единственное, я не мог понять, кем работает моя героиня. Оля решила, что она будет парикмахером. И началось… Началось моё соблазнение парикмахерш через взгляды в зеркале, стрижки... Болей »


Рудкоўскі Мікалай, Дажыць да прэм'еры

Дажыць да прэм'еры

Камедыя ў двух актах

Рудкоўскі Мікалай

Аднойчы партызанцы Веры прыснілася, што яна - матылёк: яна весела пырхала, была шчасліваю і не ведала, што яна партызанка. А раптоўна прачнуўшыся, нават здзівілася, што яна Вера. І не ведала ўжо: ці то ёй снілася, што яна матылёк, ці то матыльку сніцца, што ён партызанка. Болей »


Рудковский Николай, Женщины Бергмана

Женщины Бергмана

пьеса

Рудковский Николай

Больничная комната. Стол, кровать, на полу – проигрыватель. Тусклый свет. На кровати лежит пациентка. Раздается слабый хрип. Женщина ворочается во сне: ей жарко или снится плохой сон. Она раскрылась, подняла ноги, перевернулась. Прикрылась одеялом и еще раз перевернулась. Вытянула в сторону руки и легла на живот. Сбросила на пол одеяло. Присела. Легла. Свет становится ярче. Входит медсестра Лив. Она подходит к столу, не взглянув на бол... Болей »


Рудкоўскі Мікалай, Сляпая зорка

Сляпая зорка

Вясенняе трызненне ў трох актах

Рудкоўскі Мікалай

“Сляпая зорка”, што пабачыла святло тэатральнай пляцоўкі пад эгідай Цэнтра беларускай драматургіі і рэжысуры, заяўлена як аўтарскі праект Мікалая Рудкоўскага. І не выпадкова: ён у гэтым спектаклі адказны не толькі за драматургічны тэкст, але і за пастаноўку, мастацкае афармленне і музычнае вырашэнне. Не вітаючы ў тэатральнай справе “шматстаночнікаў”, мушу зазначыць, гэта аказаўся ці не адзіны з магчымых рацыянальных спосабаў прабіцца на... Болей »


Рудкоўскі Мікалай, Усё, як вы жадалi (інфляцыя пачуццяў)

Усё, як вы жадалi (інфляцыя пачуццяў)

Нехраналагічная камедыя у 2-х актах і 18-ці пераблытаных сцэнах

Рудкоўскі Мікалай

Што гэта такое – сапраўднае каханне? Каханне, каб на ўсё жыццё? Разам з героямі гэтай вельмі лірычнай камедыі мы апынемся і ў вясковай хаце, і ў начным клубе са стрып-шоў, і нават…у сне. Болей »