Рублеўская Людмiла

Людмiла Рублеўская нарадзiлася ў Менску ў 1965 годзе. Сярэдняй школы ня скончыла, пайшла ў архiтэктурна-будаўнiчы тэхнiкум на аддзяленьне архiтэктуры, пасля сканчэньня якога два гады працавала на вытворчым аб'яднаннi "Гарызонт" тэхнiкам-архiтэктарам, аздабляючы працоўныя iнтэр'еры. Паралельна пачала друкаваць вершы ў перыядычным друку i прыходзiць да беларушчыны пад уплывам Караткевiча, Багдановiча i ўласнага рамантызму. У 1986-м годзе паступiла ў Лiтаратурны iнстытут iмя Горкага ў Маскве на аддзяленьне паэзii, адкуль вярнулася праз год ужо разам з мужам, паэтам Вiктарам Шнiпом i перавялася на беларускае аддзяленьне фiлфака БДУ. Працавала ў газэце "Наша слова", часопiсе "Першацвет", тыднёвiку "Лiтаратура i мастацтва". У "ЛiМе" займала пасаду рэдактара аддзела крытыкi i рэгулярна збiрала дыскусiйны клуб "За гарбатай", дзе сустракалiся беларускiя iнтэлектуалы. Пасля стварэньня холдынгу "Лiтаратура i мастацтва" адтуль сышла i прыняла прапанову працаваць лiтаратурным аглядальнiкам газэты "СБ-Беларусь сегодня". Была аўтарам серыi радыёперадач пад назвай "Дзеяслоў" на канале "Культура", у якiх расказвалася пра гiсторыю i сучаснасьць беларускай мовы. Кiруе суполкай маладых творцаў "Лiтаратурнае прадмесьце". Выкладае ў школе маладога пісьменніка W/rights пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Лаўрэат прэмii часопiса "Дзеяслоў" "Залаты апостраф" за паралельны раман "Золата забытых магiлаў", дзеянне ў якiм адбываецца ў часы паўстання Кастуся Калiноўскага i ў нашым часе. Лаўрэат прэміі Францішка Багушэвіча за раман “Сутарэнні Ромула”, дзе даследуецца тэма сталінскіх рэпрэсій і гістарычнай памяці (2011), прэміі “Кніга году-2014” Беларускага ПЭН-цэнтра за раман “Авантуры студыёзуса Вырвіча”, Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі (2017 г) за раман “Авантуры Пранціша Вырвіча, канфедэрата і здрадніка”, раман “Дагератып” заняў 2-е месца прэміі Гедройца (2018 г). Усяго выйшла амаль чатыры дзясяткi кнiг у розных жанрах - паэзiя, проза, драматычныя творы, эсэ, крытыка, творы для дзяцей, сярод якiх кнiжка казак "Прыгоды мышкi Пiк-Пiк" - спроба стварэння сучаснай беларускай гарадской мiфалогii (выдадзена на Беларусi i ў Польшчы). Аўтар кніг прозы “Старасвецкія міфы горада Б”(2002), “Сэрца мармуровага анёла” (2003), “Пярсцёнак апошняга імператара” (2006), “Сутарэнні Ромула”(2009), “Дагератып”(2017), “Пантофля Мнемазіны” (2018) і інш., кніг казак для дзяцей «Прыгоды мышкі Пік-Пік» (2000, 2008,), “Карона на дне віра” (2008), сборніка гістарычных эсэ “Беседы о философах”(2006), кнігі краязнаўчых артыкулаў “Я – мінчанін” (2006, у перакладзе на рус. мову – 2007), зборніка архіўных даследванняў па гісторыі беларускай літаратуры “Время и бремя архивов и имен» (2009), у сааўтарстве з гісторыкам В.Скалабанам, і зборніка эсэ “Рифма ценою в жизнь». У празаiчным цыкле "Старасьвецкiя мiфы горада Б*" сiнтэзавала антычныя мiты i рэалii беларускага мястэчка 19 ст. Шмат займаецца тэмай рэпрэсiй 1930-х гадоў. Цыкл авантурна-прыгодніцкіх раманаў “Авантуры Пранціша Вырвіча” (2011-2019), які на сёння складаецца з пяці кніг, малюе панараму Беларусі XVIII стагоддзя. Людміла Рублеўская таксама выяўляе сябе як паэтэса, яна аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў: “Крокі па старых лесвіцах”(1991), “Замак месячнага сяйва”(1992), “Над замкавай вежай”(2003), “Балаган”(2000), “Рыцарскія хронікі”(2002), “Шыпшына для пані” (2008) і др., а таксама аўтар драматычных паэм і п’ес, некаторыя з якіх былі пастаўлены на тэатральных сцэнах. Па драматычнай паэме “Апошняя з Алелькавічаў” зняты аднайменны відэафільм ( БТ, 1999). Дакументальная п’еса “Людвіка і Фабіян” у сааўтарстве з гісторыкам В.Скалабанам выйшла асобнай кнігай (2007). Кінааповесць “Пад залатымі трубамі” пра род Радзівілаў надрукаваная ў часопісе “Дзеяслоў” у 2019 г. (№99). Першы раман авантурна-прыгодніцкага цыклу “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега” экранізуецца на кінастудыі “Беларусьфільм”, прэм’ера запланавана на люты 2020 г. Выступае ў друку як крытык і літаратуразнаўца. Аўтар дасьледвання "Беларускi мiф i яго трансфармацыя ў маладой паэзii 10-20-х i 80-90-х гг. ХХ ст.". Творы перакладалiся на дзясяткi моў свету.

 

Рублеўская Людмiла :: Выданьні

epub
Рублеўская Людміла, Белы крыж над белаю зямлёй...

Белы крыж над белаю зямлёй...

Рублеўская Людміла

Абмаляваць сёньняшні стан нацыянальнай літара-туры — задача, шчыра кажучы, вартая падручніка і калектыву аўтарытэтных аўтараў. Літаратура — жывы арганізм, з ягонымі хваробамі і этапамі біялагічнага разьвіцьця, з унутранымі пухлінамі і ранамі, што нанесеныя звонку. І мы, клетачкі гэтага яшчэ жывога, нягледзячы на зьнешнюю жахлівую духоўную экалогію, арганізму, можам кожны са свайго месца, у даступным кругаглядзе выказваць толькі пэўныя м... Болей »


epub
Рублеўская Людміла, Пантофля Мнемазіны

Пантофля Мнемазіны

Раман

Рублеўская Людміла

Вы разбіраецеся ў пагонах? Я – не. Таму цяпер і сяджу ў закутку, дзе на адным маніторы бачу, як людзі ідуць па лесвіцы ўніз, на другім – уверх. Як на малюнку аўстрыйскага мастака Эшэра, які любіў маляваць неіснуючыя канструкцыі, па якіх то жамяра поўзае, то чалавечкі. Ну скуль мне было ведаць, што маленькае фота дзядзькі не з тымі пагонамі запхне мяне ў гэты закуток, да гэтай дурной працы, нібыта спецыяльна прыдуманай мне ў пакаранне. А... Болей »


pdf
Рублеўская Людміла, Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара, Кніга пятая

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара

раман прыгодніцкі і фантасмагарычны

Рублеўская Людміла

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. І вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся нез... Болей »


Рублеўская Людміла, Старосветские мифы города Б*

Старосветские мифы города Б*

Белорусский с Людмилой Рублевской

Рублеўская Людміла

В небольшом провинциальном городке жизнь казалось бы течет размеренно и неторопливо. Но под этой внешней безмятежностью кипят нешуточные страсти и разворачиваются сюжеты, достойные пера Софокла и Еврипида! Тонко стилизованные рассказы Людмилы Рублевской, в которых смешные и трагические мотивы сплетаются в единую ткань повествования, адаптированы в настоящем издании по методу Ильи Франка: снабжены дословным переводом на русский язык и не... Болей »


epub
Рублеўская Людміла, Дагератып

Дагератып

дэкадансны раман

Рублеўская Людміла

Новы гісторыка-прыгодніцкі раман Людмілы Рублеўскай «Дагератып» мае незвычайную структуру: дзеянне Кнігі знешняга кола перацякае ў Кнігу ўнутранага кола, з сучаснасці ў гістарычнае мінулае з непаўторнай атмасферай дэкадансу. У наш час маладая журналістка Сімка дапамагае разблытаць сямейныя таямніцы біёлагу Гальяшу. Выпадкова ў старой дзедавай кватэры яны знаходзяць дзённік. Перад іх вачыма паўстаюць загадкавыя падзеі з канца XIX стагодд... Болей »


pdf
Рублеўская Людміла, З'яўленне Інфанты

З'яўленне Інфанты

вершы

Рублеўская Людміла

У Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» у выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў свет новы зборнік пісьменніцы, крытыка, журналіста Людмілы Рублеўскай, куды ўвайшлі вершы, а таксама іранічныя мемуары «Бестыярый майго савецкага дзяцінства». Філасофія, інтэлектуальнасць, шлях ад пафасу да горкай усмешкі і незнішчальны нацыянальны рамантызм — тое, што знаходзіцца ў цэнтры ўвагі аўтаркі і яе чытачоў. У выданні сабраныя, як паведамляе анатацыя, “гістарычн... Болей »


pdf
epub
Рублеўская Людміла, Авантуры студыёзуса Вырвіча

Авантуры студыёзуса Вырвіча

раман прыгодніцкі і фантасмагарычны

Рублеўская Людміла

Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў 18 стагоддзі былога шкаляра Менскага езуіцкага калегіюму, маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацку. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, які здабыў сабе шляхецтва на полі бойкі – суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўр... Болей »


pdf
epub
Рублеўская Людміла, Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

раман прыгодніцкі і фантасмагарычны

Рублеўская Людміла

Гледачы не паспелі пабіцца аб заклад, хто пераможа, а малады падхаружы трапным ударам шаблі акуратна ўклаў свайго пышнавусага даўганосага суперніка на траўку – на аптэчны рамонак, настой з якога добра дапамагае ад ветраў у жываце, на трыпутнік, які карысны для зажыўлення ранаў ды ад кашлю, на цыкорыю з сінімі кветкамі, што ўпарадкуе жоўць... Туды ж, на ліцвінскі дзірван, адправілася шабля, выбітая з рукі пераможанага – уторкнулася ў віл... Болей »


pdf
epub
Рублеўская Людміла, Жених панны Дануси

Жених панны Дануси

Мистическая повесть, рассказы

Рублеўская Людміла

Огонь добрался до серебряной ленты, которая нежно обвивала свечу из белого, душистого воска, произведенного не иначе как пчелиной королевой (хотя нет, королевы не производят воска, даже такого белого). Лента сразу сжалась, почернела, обнаруживая родство не с благородным металлом, а с бумагой, терпеливой, как потомственная прислуга, и такой же покорной любому хозяину... От нее льстиво потянулась струйка черного вонючего дыма, напоминая н... Болей »


pdf
epub
Рублеўская Людміла, Ночы на Плябанскіх млынах

Ночы на Плябанскіх млынах

раман, аповесць, апавяданні

Рублеўская Людміла

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэдневечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-8]   Наступная   Апошняя