Пракаповіч Ігар

Пракаповіч Ігар Міхайлавіч, нарадзіўся 9.12.1960 у г. Паставы Віцебскай вобласці. Закончыў геафак БДУ (1985) і аспірантуру Нацыянальнага Інстытута Адукацыі (1999). Працуе настаўнікам геаграфіі і астраноміі СШ №1 г. Паставы і Пастаўскай раённай гімназіі. Сфера інтарэсаў: літаратура, геаграфія, гісторыя, тапаніміка, педагогіка, краязнаўства. Выдаў зборнікі паэзіі: “Рэха малітваў”(1993), “Намагнічаны космас”(1996), “Шляхі наканаванага бязмежжа”(1999), “Я Вас каханнем растрывожу...” (2005), “Луска вечнасці” (2005), “Белая Панна” (2007), “Калядны ранак” (2007), “Хірургічная адысея дзядзькі Антона” (2009).

Аўтар кніг па краязнаўстве: “Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна”(1994), “Адкуль паходзяць назвы. Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна”(2000), “Крыжы і камяні”(2003), “Манькавічы” (з А. Вансовіч і І. Заяц) (2004), “Насельніцтва Пастаўскага краю” (2004), “Ваколіцы Паставаў” (2004), “Мястэчка каля пушчы: Груздава і ваколіцы” (з І. Собаль) (2005), “И край родной откроет тайны..»(2006), «Мястэчка над возерам: Задзеўе і ваколіцы» (з І. Заяц) (2006), «Гута-Голбія» (з М. Арэхам) (2007), “Чароўны край – Пастаўшчына: (гісторыка-краязнаўчы курс “Паставазнаўства”)” (2009). Укладальнік кнігі “Дзе Мядзелка песні пяе...”(Пастаўшчына літаратурная) (2006) і фотаальбому “Паставы” (2006).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член-карэспандэнт міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і упраўленчых навук. Член Вучонага савета беларускага геаграфічнага таварыства. Старшыня раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Пераможца Віцебскага абласнога конкурсу “Настаўнік года-95”. Пераможца рэспубліканскага конкурсу Таварыства беларускай школы “Беларускі настаўнік года 2009”, лаўрэат звання “Чалавек года Віцебшчыны 2009”.

 

Пракаповіч Ігар :: Выданьні

Пракаповіч Ігар, Шышко Вадзім, 1812. Вайна на Пастаўшчыне

1812. Вайна на Пастаўшчыне

Пракаповіч Ігар, Шышко Вадзім

У кнізе разглядаюцца малавядомыя старонкі вайны 1812 года на Пастаўшчыне, прасочваецца рух войск, аналізуюцца адносіны розных слаёў насельніцтва да гэтай вайны, падаюцца легенды і паданні, звязаныя з падзеямі таго часу. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Увазе чытачоў прапануюцца ўрыўкі з дзённіка Паўла Пушчына 1812–1814 гадоў, якія датычацца Пастаўшчыны і памежных раёнаў. Дакумент пераносіць нас амал... Болей »


Пракаповіч Ігар, Вышкі

Вышкі

Пракаповіч Ігар

Новую кнігу пісьменніка і краязнаўцы Ігара Пракаповіча склалі невялікія празаічныя творы абстрактна-крытычнага жыццёва-філасофскага зместу з вялікай доляй гумару і несур’ёзнасці, якія аўтар назваў «вышкі». Кніга будзе цікавая ўсім, хто мае свой погляд на рэчаіснасць і навакольны свет. Болей »


Пракаповіч Ігар, Назвы нашых вёсак

Назвы нашых вёсак

Пракаповіч Ігар

Кніга ўяўляе сабой аманімічны слоўнік: у алфавітным парадку падаюцца варыянты сэнсавага значэння і паходжання 480 назваў населеных пунктаў Пастаўскага раёна. Гэта першае выданне па тапаніміі гарадскіх паселішчаў і вёсак паўночна-заходняга рэгіёна Беларусі. Кніга будзе карысная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай роднага краю. Болей »


Пракаповіч Ігар, Назвы нашых мясцін

Назвы нашых мясцін

Пракаповіч Ігар

У новай кнізе пісьменніка і краязнаўцы Ігара Пракаповіча тлумачыцца паходжанне і сэнс назваў рэк, азёр і населеных пунктаў Пастаўскага раёна (каля 700 назваў), а таксама назваў вуліц г. Паставы. Падаецца іх класіфікацыя, размеркаванне па групах і тэрыторыі, прапануюцца слоўнікі: гідранімічны, айканімічны, урбанімічны. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца тапанімікай і гісторыяй роднага краю. Болей »


Пракаповіч Ігар, За смугою мінулых часоў

За смугою мінулых часоў

Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю

Пракаповіч Ігар

У кнізе прадстаўлена старажытная гісторыя Пастаўшчыны з каталогамі-апісаннямі ўсіх выяўленых на сёння археалагічных помнікаў, якія падзелены на групы: гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі, капішчы. Значная частка гістарычных помнікаў адкрыта вучнямі – удзельнікамі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента», кіраўніком якога з’яўляецца аўтар кнігі. Выданне будзе карысным для вучняў, настаўнікаў, турыстаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто ці... Болей »


Пракаповіч Ігар, Парфорснае паляванне ў Паставах

Парфорснае паляванне ў Паставах

Пракаповіч Ігар

Паставы на працягу свайго існавання былі невялічкім гарадком, мястэчкам, якое рэдка аказвалася ў гушчыні вялікіх падзей і здарэнняў. Таму жыццёвыя шляхі знакамітых асоб — людзей, што раскручвалі спіраль гісторыі, звычайна праходзілі далёка ад тутэйшых мясцін. Але былі часы, калі па пастаўскіх вуліцах шпацыравалі такія персоны, імёны якіх ведае або чуў калі-небудзь любы адукаваны чалавек. Вялікі князь, генерал, унук расійскага імператара... Болей »


Пракаповіч Ігар, Пошукі забытага шляху

Пошукі забытага шляху

Пракаповіч Ігар

У новай кнізе пісьменніка і краязнаўцы Ігара Пракаповіча распавядаецца пра аўтарскую гіпотэзу старадаўняга воднага шляху, які праходзіў праз рэкі Дзвіна, Дзісна, Мядзелка, Нарачанка, Вілія і сістэму Нарачанскіх азёр. Прыводзяцца гістарычная доказы яго існавання, апісваецца школьная экспедыцыя па вывучэнню волакаў на водападзеле ля азёр Мядзел і Мястра, падаюцца звесткі пра цікавыя мясціны на маршруце. Кніга будзе цікавай і карыснай вучн... Болей »


Пракаповіч Ігар, Снежны вэлюм шыпшыны: чорныя і белыя вершы

Снежны вэлюм шыпшыны: чорныя і белыя вершы

зборнік паэзіі

Пракаповіч Ігар

У новай кнізе вядомага паэта і краязнаўцы Ігара Пракаповіча, у якую ўвайшлі вершы розных гадоў, адлюстраваліся складаныя варункі жыцця чалавечага, у вірах якога спалучаюцца хвалі высокай духоўнасці і прыніжанай пачуццёвасці, самаахвярнага патрыятызму і здрадніцкай абыякавасці, узнёслага кахання і шэрай будзённасці Болей »


Пракаповіч Ігар, Хірургічная адысея дзядзькі Антона

Хірургічная адысея дзядзькі Антона

Паэмка

Пракаповіч Ігар

Пасля першага (рукапіснага) выдання “Хірургічнай Адысеі” мінула тры гады, але інтарэс да паэмы павольна і няўхільна працягвае расці. Гэта назіраецца па таму, як людзі перапісваюць ад рукі, ксеракапіруюць і вучаць напамяць ці ўсю адысею, ці яе кавалкі, ці толькі асобныя цытаты. Бачачы такую любоў народных мас да свайго твора, Дзядзька Антон звярнуўся да мяне з просьбай арганізаваць перавыданне “Хірургічнай Адысеі”. Як і было дамоўлена, а... Болей »


Пракаповіч Ігар, Чароўны край - Пастаўшчына

Чароўны край - Пастаўшчына

Краязнаўчыя артыкулы

Пракаповіч Ігар

На планеце Зямля ёсць шмат прыгожых і разнастайных мясцін, але нам выпаў лёс жыць на прыгожай і шчырай беларускай зямлі, у яе невялічкім куточку, які завецца Пастаўшчына. Пастаўскі край — тыповая беларуская глыбінка, правінцыя, у якой няма вялікіх гарадоў і буйных прадпрыемстваў, якая не стала месцам перасячэння гістарычных гандлёвых шляхоў альбо цэнтрам глабальных гістарычных падзей. Але подых гісторыі адчуваецца тут амаль у кожнай вёс... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя