Нюнька Хведар

Нюнька Хведар (нарадзіўся 6 красавіка 1928 году) — беларускі грамадзка-культурны дзеяч у Летуве. Нарадзіўся ў вёсцы Алешавічы ў Гміне Каменка ў Польшчы, ў беднай сялянскай сям’і. У 1943 годзе сям’я пераехала ў Вільню, у якой Х. Нюнька ў 1948 годзе скончыў расейскую гімназію. Вучыўся на лясным факультэце Летувіскай сельскагаспадарчай акадэміі (скончыў у 1953 годзе). Працаваў па спэцыяльнасьці да 1959 году. У 1959—1992 гадох — супрацоўнік праектных інстытутаў Вільні, спэцыяліст па каштарысах. З 1980-х гадоў вядзе актыўную грамадзка-культурную працу па адраджэньні беларускасьці ў Летуве. З 1989 году — старшыня Таварыства беларускай культуры Летувы). Сябра прэзыдыюму Рады БНР з 1997 году.

Крыніца: www.be-x-old.wikipedia.org

 

Нюнька Хведар :: Выданьні

Нюнька Хведар, Мае ўспаміны

Мае ўспаміны

Нюнька Хведар

Хведар Нюнька - старшыня Таварыства Беларускай Культуры ў Літве. Выданне "Мае ўспаміны" распавядае не толькі пра грамадскую дзейнасць самога аўтара. Перад намі выданне мемуарнага характару, дзе аўтар апісвае практычна ўсё сваё жыццё. Гістарычныя падзеі апісаныя аўтарам, дапаўняюць і тлумачаць жыццёвыя хваляванні, перажыванні, дасягненні, клопаты. Тлумачаць чаму ў жыцці адбылося менавіта так, а не інакш. Аўтар, зараз жывучы ў Вільні, нар... Болей »