Ніякоўская Алена

Алена Ніякоўская нарадзілася ў 1936 годзе ў Мінску. Скончыла Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт. Кандыдат філасофскіх навук, выкладала ў Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Друкавалася ў часопісах «Калосьсе», «Arche», газетах «Культура», «Новы час», у бюлетэні «Кантакты і дыялогі». У выданні «Скарыназнаўства, кнігазнаўства, літаратуразнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» надрукаваны даклад Алены Ніякоўскай «Да сістэмаўтваральнага вобраза ў архетыпным ладзе паэм «Новая зямля» Я. Коласа і «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча». У выданні «Albaruthenica» ( № 4, Мінск 1995) змешчаны яе артыкул «„Расійска-крыўскі слоўнік” Вацлава Ластоўскага і беларуская нацыянальная ідэя».

Перакладала з польскай мовы.

У 90-х гадах брала актыўны ўдзел у дзейнасці Таварыства Вольных Літаратараў. Удзельніца тэвээлаўскага «круглага стала», прысвечанага пострамантызму (1995 г.), матэрыялы якога друкаваліся ў літаратурна-філасофскім сшытку "ЗНО" (дадатак да газеты «Культура»).

У другой палове 1960-х актыўна ліставалася з Уладзімірам Караткевічам.

Жыве ў Полацку.

 

Ніякоўская Алена :: Выданьні

ARCHE, 03(32)2004

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

03(32)2004

Тэма нумара — Полацак. Яго цэнтральная — паэтычная анталёгія "Полацак і палачане ў беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя". Таксама сярод аўтараў нумару — Алег Латышонак "Доўгае вяртаньне ў Полацак", Вітаўт Кіпель "Полацак у фармаваньні беларускага нацыянальнага сьветагляду", Сяргей Шыдлоўскі "Зьбіраньне Полацку ", Янка Брыль "Чатыры сустрэчы з Сафіяй", гутарка з Уладзімерам Арловым "Ленін ня раз бываў у Полацку…" і інш. Апрача гэтага, публік... Болей »


Дзеяслоў, 66

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

66

“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »


Крыніца, 2 (8) 1994

Крыніца

Штомесячны культуралагічны часопіс

2 (8) 1994

Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую частку. “Крыніца” абмяркоўвае актуальныя праблемы народаў СССР, а пасля знікнення Савецкага Саюза аналізуе палітычную, эканаміч... Болей »


Літаратурная Беларусь, 8 (46)

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

8 (46)

Агул. Вялікае, кажуць мудрыя, бачыцца на адлегласці. Часцей за ўсё — на адлегласці часу. А калі больш дакладна — дык «па часе», запознена. Ці не тое ж адбылося з нацыянальным адраджэнскім рухам у ХХ стагоддзі? Няўжо сусветныя войны, сатанінскія сацыяльныя эксперыменты, фабрыкі смерці, тэрарызм, глабальнае спустошанне жыццёвай прасторы з’яўляюцца абавязковай заканамернасцю эвалюцыі чалавека разумнага? І чаму б, хоць і па часе, сучаснаму ... Болей »


Ніякоўская Алена :: Іншыя выданьні

Алена Ніякоўская, Працягласьць імгненьня (заметкі аб творчасьці арыгінальнай мастачкі Тацяны Козік) (0)

22-08-2011, 15:57

Дазвольце кароткі ўступ. Усе мы бачылі, як кружыць лісьце ўвосень. Некаторыя нават заўважылі, як ліст адрываецца ад галінкі. Але прадчуць момант, калі гэты ліст павінен адарвацца, перажыць як здарэньне (...) Болей »

Алена Ніякоўская, За спачын ненароджаных… (аб кнізе Вінцэся Мудрова “Гісторыя аднаго злачынства”) (0)

10-04-2011, 09:50

Можа стварыцца ўражаньне, што я крыху спазьнілася з гэтым выступам. Бо Вінцэся Мудрова апісалі, здаецца, усе, хто мог і з усіх бакоў (гл. “Крыніцу” №4). Але, мяркую, што ёсьць яшчэ нейкія вымярэньні творчасьці (...) Болей »

Папярэдняя 1 Наступная